АЗАДЗІ́ Даўлетмамед (1700—60),

туркменскі паэт і вучоны. Бацька Махтумкулі. Прыхільнік містычнай плыні ў ісламе — суфізму. Займаўся тэорыяй верша. Асн. твор — дыдактычная паэма «Пропаведзь Азадзі» («Вагзі-Азад») — разважанні пра справядлівага правіцеля, маральна-этычныя нормы паводзін, развіццё гандлю і земляробства. Мова паэмы архаічная, насычаная араба-персідскімі элементамі.

т. 1, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГАЛЫНЕ́Ц Лявон Іванавіч (18.6.1858, в. Галоўчын Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. — 1896),

бел. вучоны ў галіне гігіены. Д-р медыцыны (1887). Скончыў Ваенна-мед. акадэмію ў Пецярбургу (1882). Працаваў ваен. урачом у Магілёве. Навук. працы па даследаванні сан. стану, натуральнага руху (нараджальнасці, смяротнасці, прыросту) насельніцтва ў Магілёве.

т. 4, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІБН РУ́СТА, Iбн Даста Абу Алі Ахмед ібн Амар, арабамоўны вучоны-энцыклапедыст 2-й пал. 9 — пач. 10 ст. Паводле паходжання перс. Аўтар «Кнігі каштоўных караляў». Да нас дайшоў толькі 7-ы т., у якім змешчаны каштоўныя звесткі пра народы Блізкага і Сярэдняга Усходу і Усх. Еўропы.

т. 7, с. 144

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КУ́КРАШ Лідзія Міхайлаўна (н. 23.7.1934, г. Днепрадзяржынск, Украіна),

бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Жонка М.П.Кукраша. Д-р. с.-г. н. (1992). Скончыла БСГА (1958). З 1958 у Бел. НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па павышэнні ўрадлівасці і якасці лёну ва ўмовах інтэнсіўнага земляробства.

Л.В.Кукраш.

т. 8, с. 569

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛАВІ́НСКІ Хрыстафор Хрыстафоравіч (н. 3.5.1940, г. Нясвіж Мінскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне гігіены. Д-р мед. н. (1995), праф. (1997). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1964), з 1994 заг. кафедры ў ім. Навук. працы па прафілактычнай і клінічнай нутрыцыялогіі, вывучэнні статуса харчавання розных груп насельніцтва Беларусі.

т. 9, с. 85

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІХАЛЁЎ Якаў Кірылавіч (20.3.1909, в. Машкова Горацкага р-на Магілёўскай вобл. — 27.5.1985),

бел. вучоны ў галіне земляробства. Д-р с.-г. н. (1974). Скончыў БСГА (1931). З 1959 на Магілёўскай абл. с.-г. доследнай станцыі (да 1970 нам. дырэктара). Навук. працы па агратэхніцы збожжавых і зернебабовых культур.

т. 10, с. 484

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САМАХВА́ЛАЎ Іван Васілевіч (11.2.1835, Віцебская губ. — ? 1899),

вучоны ў галіне ўнутр. медыцыны Д-р медыцыны (1872). Скончыў Пецярбургскую медыка-хірург. акадэмію (1859). З 1875 гал. ўрач Дынабургскага ваен. шпіталя. У 1882 заснаваў Дынабургскае т-ва ўрачоў. Навук. працы па даследаванні фосфарнай к-ты ў ежы і выдзяленнях.

т. 14, с. 137

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПАС Уладзімір Уладзіміравіч (н. 10.2.1941, г. Гродна),

бел. вучоны ў галіне анестэзіялогіі, рэаніматалогіі і інтэнсіўнай тэрапіі. Д-р мед. н. (1990), праф. (1992). Скончыў Гродзенскі мед. ін-т (1964), дзе і працуе з 1970 (з 1991 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях дыягностыкі і інтэнсіўнай тэрапіі сепсісу.

т. 15, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЮ́ШГЕНС Георгій Сяргеевіч (н. 16.9.1916, Масква),

савецкі вучоны ў галіне механікі. Акад. АН СССР (1981, чл.-кар. 1966), Герой Сац. Працы (1974). Скончыў Маскоўскі авіяц. ін-т (1940). З 1940 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це. Асн. працы па дынаміцы, устойлівасці, кіроўнасці і аэрадынаміцы самалётаў. Ленінская прэмія 1961.

Г.С.Бюшгенс.

т. 3, с. 391

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А́ЛКУІН (Alcuin), Флак Альбін (Flaccus Albinus; каля 735, Йорк, графства Йоркшыр, Брытанія — 19.5.804),

англа-саксонскі вучоны. З 782 пры двары Карла Вялікага, яго настаўнік і дарадчык, стварыў навук. і культ. цэнтр «Каралінгскага адраджэння». З 796 абат Турскага манастыра, у якім арганізаваў школу. Аўтар трактатаў па філасофіі, тэалогіі, псіхалогіі, падручнікаў.

т. 1, с. 263

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)