востраў у Тырэнскім м., у архіпелагу Ліпарскія астравы, у складзе Італіі. Пл. 21,2 км². Вяршыня падводнага дзеючага вулкана (выш. 499 м). Складзены з базальтаў, андэзітаў, трахітаў. Па Вулькана названы адзін з тыпаў вулканічных вывяржэнняў (гл. ў арт.Вулкан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́СКА (Disco),
самы вялікі востраў у моры Бафіна, каля зах. берагоў Грэнландыі, уладанне Даніі. Пл. 8,6 тыс.км². Расчлянёнае, у асноўным базальтавае плато. Выш. да 1919 м. 1/5 вострава ўкрыта ледавікамі. Радовішчы бурага вугалю і жал. руды. Порт Кекертарсуак (Годхаўн).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАТО́ ((Watteau) Жан Антуан) (10.10.1684, г. Валансьен, Францыя — 18.7.1721),
французскі жывапісец. Працаваў таксама ў галіне графікі і дэкар. жывапісу. Вучыўся ў Парыжы ў К.Жыло і К.Адрана. Зазнаў уплыў П.П.Рубенса. У 1717 атрымаў званне акадэміка за твор «Паломніцтва на востраў Кіферу». Пісаў жанравыя карціны («Бівак», «Саваяр з сурком», 1716, і інш.). Пазней у творах на тэмы «галантных урачыстасцей» і тэатр. сцэн («Цяжкае становішча», «Свецкае кола ў парку», «Свята кахання», «Жыль» і інш.) канчаткова сфарміраваўся яго своеасаблівы стыль, адметны вытанчанай грацыёзнасцю вобразаў і інтымнымі настроямі. Паэтычнасцю вылучаюцца і яго малюнкі (аловак, сангіна).
Літ.:
А.Ватто. Старинные тексты / Сост. Ю.К.Золотов. М., 1971;
Герман М. Антуан Ватто. 2 изд. Л., 1984.
А.Вато.А.Вато. Паломніцтва на востраў Кіферу. 1717.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫ́ГУА (Antigua),
каралавы востраў у Вест-Індыі, у групе Наветраных а-воў (архіпелаг М.Антыльскія а-вы). Тэр. дзяржавы Антыгуа і Барбуда. Пл. 280 км². Выш. да 402 м. Клімат трапічны, пасатны, гарачы. Ападкаў каля 1300 мм за год. Адкрыты Х.Калумбам (1493).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕО́РГА ЗЯМЛЯ́,
востраў у архіпелагу Франца Іосіфа Зямля. Пл. больш за 2,7 тыс.км². Выш. да 416 м. На б. частцы тэр. покрыўныя ледавікі. Адкрыты ў 1880 англ. экспедыцыяй Лі Сміта. Названы ў гонар прынца Уэльскага Георга (у далейшым англ. караля Георга V).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСБА́ТЭ (Masbate),
востраў у цэнтр.ч. Філіпінскага архіпелага. Пл. 3270 км². Выш. да 697 м. Нас. 530 тыс.ж. (1995). Мусонныя трапічныя лясы. Вырошчваюць рыс, тытунь, кукурузу, какосавую пальму, цукр. трыснёг; на Пд — жывёлагадоўля. Радовішчы золата, марганцавай руды, вугалю. Асн. горад — Масбатэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНДО́РА (Mindoro),
востраў у сярэдняй ч. Філіпінскага архіпелага. Пл. 9,8 тыс.км². Нас. 700 тыс.ж. (1995). Пераважаюць горы (выш. да 2585 м), каля берагоў — узгорыстыя раўніны. Вільготныя трапічныя і мусонныя лясы. Вырошчванне какосавай пальмы, рысу, цукр. трыснягу; рыбалоўства. Асн. гарады: Калапан, Мамбурао.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ВАН (Devon),
востраў у Канадскім Арктычным архіпелагу, тэр. Канады. Пл. 54 тыс.км². На Укрышт. масіў, выш. да 1887 м, укрыты ледавікамі. Цэнтр.ч. — вапняковае плато, выш. 250-600 м. На ПнЗ — сярэднягор’е, выш. 360—540 м. Берагі парэзаны залівамі і фіёрдамі. Месцамі расліннасць арктычнай тундры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ПРЫ (Capri),
востраў у Тырэнскім м., на Пд Неапалітанскага заліва. Тэр. Італіі. Пл. 10,4 км². Выш. да 589 м. Складзены пераважна з вапнякоў. Абрывістыя берагі з прыроднымі аркамі і пячорамі (Блакітны грот і інш.). Міжземнаморскія хмызнякі. Субтрапічнае земляробства і садаводства. Рыбалоўства. Турызм. Курорты: Капры, Анакапры і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЬЁРКА, Маёрка (Mallorca),
востраў у Міжземным м., найбольшы з Балеарскіх астравоў. Належыць Іспаніі. Пл. 3640 км². Пераважаюць узгорыстыя раўніны, на ПнЗ — горы выш. да 1445 м. Паўн.-ўсх. і паўд.-зах. берагі расчлянёны буйнымі бухтамі. Міжземнаморскія ландшафты. Вырошчваюць цытрусавыя, вінаград, алівы. Рыбалоўства. Курорты (Пальма і інш.). Турызм.