старажытнарускі горад (11 — 13 ст.) Чарнігаўскай зямлі (цяпер вёска ў Жукоўскім р-не Бранскай вобл., Расія). Упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 1142. З 1156 цэнтр удзельнага княства. У 1238 разбураны ў час нашэсця хана Батыя. Гарадзішча на мысе берага Дзясны складалася з дзядзінца, вакольнага горада, неўмацаванага пасада. У выніку раскопак выяўлены рэшткі мураванай царквы 12 ст., 2 драўляных абарончых вежаў, княжацкага палаца, жытлаў гараджан, знойдзены творы стараж.-рус. прыкладнога мастацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАРАШЭ́ВІЧЫ,
геалагічнае агаленне паміж вёскамі Дарашэвічы і Кабакі Петрыкаўскага р-на Гомельскай вобл.; помнік прыроды рэсп. значэння (з 1963). Пл. 3 тыс.м². ахоўная зона вакол 12 тыс.м². Размешчана на схіле 2-й надпоймавай тэрасы левага берагар. Прыпяць. У абрыве ракі агаляюцца магутныя адклады (больш за 2 м) торфу, якія ўтварыліся ў муравінскае міжледавікоўе 130—70 тыс.г. назад у вял.стараж. возеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЦІ́ЧНАЕ ВО́ЗЕРА.
У Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свольна, за 24 км на ПнЗ ад г.п. Расоны. Пл. 0,23 км², даўж. 630 м, найб.шыр. 550 м, даўж. берагавой лініі 2,1 км. Пл. вадазбору 2,7 км². Схілы катлавіны невыразныя, нізкія, пад забалочаным лесам. Берагі нізкія, часткова забалочаныя. Уздоўж зах.берага цягнецца озавая града выш. 10—15 м. Выцякае р. Нячэрская, злучае яго з воз. Тутча.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́НІНГТАН ((Bonington) Рычард Паркс) (25.10.1801 ці 1802, каля г. Нотынгем, Вялікабрытанія — 23.9.1828),
англійскі жывапісец і графік; майстар пейзажнай акварэлі і літаграфіі. Вучыўся ў АМ у Парыжы (1819). Тонкія лірычныя пейзажы («Лодкі каля берага», «Венецыя»), адзначаныя непасрэднасцю назіранняў, пракладвалі шляхі пленэрным пошукам еўрап. жывапісу 19 ст., у т. л.барбізонскай школе жывапісу. Яго невял. жанрава-гіст. карціны («Генрых IV і іспанскі пасол» і інш.) адметныя рысамі рамантызму, свабодай жывапіснай манеры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖО́РДЖТАЎН (Georgetown),
Пінанг, горад у Малайзіі, на в-ве Пінанг каля зах.берага п-ва Малака. Адм. ц. штата Пінанг. Засн. ў 1786 брытанскай Ост-Індскай кампаніяй. 219,4 тыс.ж., з прыгарадамі каля 400 тыс.ж. (1993). Марскі порт, звязаны з мацерыком мостам і паромамі. Міжнар. аэрапорт. Гандл.цэнтр.Прам-сць: волаваплавільная, каўчукавая і гумавая, эл.-тэхн., тэкст., швейная, харчасмакавая, электронная, машынабудаўнічая. Зона свабоднага гандлю. Курорт. Арх. помнікі 18 і 19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАН, Каны (Cannes),
горад на ПдУ Францыі, на ўзбярэжжы Міжземнага м. Каля 100 тыс.ж. (1993). Марскі порт. Адзін з цэнтраў Блакітнага берага (Рыўеры), месца правядзення міжнар. кінафестываляў. Прадпрыемствы, звязаныя з абслугоўваннем турыстаў і адпачываючых. Вытв-сць пахучых эсенцый. Прыморскі кліматычны курорт. Клімат і расліннасць субтрапічныя, міжземнаморскага тыпу. Умовы спрыяльныя для лячэння хвароб нерв. сістэмы, органаў дыхання, нырак, сасудаў, сэрца, абмену рэчываў і інш. Развіваецца з пач. 19 ст. Адзін з буйных міжнар. курортаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МНЕ́ВА,
познанеалітычнае паселішча каля с. Мнева Чарнігаўскай вобл. (Украіна). Размешчана на тэрасе левага берагар. Вырва. Помнік належыць носьбітам кіева-чаркаскай неалітычнай культуры (канец 4-га — сярэдзіна 3-га тыс. да н.э.). Даследаваннямі выяўлены рэшткі 9 заглыбленых у зямлю пабудоў каркаснай канструкцыі, вогнішчы адкрытага тыпу, гасп. і слупавыя ямы. Знойдзены крамянёвыя скрабкі, разцы, нажы на пласцінках і адшчэпах, наканечнікі стрэл, серп, клінападобныя сякеры, касцяныя праколкі, кручок, фрагменты глінянага ляпнога посуду і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫ́ПЯЦКІ ЛАНДША́ФТНА-ГІДРАЛАГІ́ЧНЫ ЗАПАВЕ́ДНІК Створаны ў 1969 у Жыткавіцкім, Лельчыцкім і Петрыкаўскім р-нах Гомельскай вобл. з мэтай захавання ў натуральным стане унікальных ландшафтаў Бел. Палесся і вывучэння змен у экасістэмах у сувязі з меліярацыяй зямель. Пл. 63,2 тыс.га (1995), у т. л.абс. запаведная зона 17,4 тыс.га. Займаў ч. Палескай ніз. ўздоўж правага берагар. Прыпяць у міжрэччы Сцвігі і Убарці. У 1996 тэр. запаведніка ўключана ў склад нац. парка Прыпяцкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛЕ́Я,
возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Сосніца. За 43 км на ПнУ ад Полацка. Пл. 0,65 км², даўж. 2,33 км, найб.шыр. 0,43 км, найб.глыб. 2,7 м. Пл. вадазбору 12,3 км². Даўж. берагавой лініі 6,2 км. Берагі нізкія, на З сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем, каля ўсх.берага — апясчаненым глеем. Схілы катлавіны выш. 2 м, на ПнЗ — да 15 м, парослыя хмызняком і разараныя. Упадаюць 3 ручаі, выцякае р. Дражбітка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫ́ЯШ, Дыяш ды Наваіш [Dias (Diaz) de Novaes] Барталамеу (каля 1450—29.5.1500), партугальскі мараплавец. У 1487 узначаліў экспедыцыю, якая шукала марскі шлях у Індыю. Даследаваў паўд.-зах. ўзбярэжжа Афрыкі паміж 22° і 33°паўд. ш. Першы з еўрапейцаў абагнуў Афрыку з Пд. Прайшоў уздоўж паўд.берага Афрыкі да бухты Алгоа, але быў вымушаны па патрабаванні каманды павярнуць у Партугалію; на зваротным шляху адкрыў мыс Добрай Надзеі (1488). У 1500 прымаў удзел у экспедыцыі П.А.Кабрала, загінуў недалёка ад мыса Добрай Надзеі.