КО́ЛАС (Андрэй Данілавіч) (н. 6.11.1918, в. Майсееўка Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. журналіст. Засл. работнік культ. Беларусі (1975). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1955). У 1937—39 настаўнік у Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл. З 1944 рэдактар Ваўкавыскай раённай газ. «Заря», з 1946 старшыня Ваўкавыскага гарвыканкома, з 1948 уласны карэспандэнт, заг.аддзела, адказны сакратар, нам. рэдактара, рэдактар абл.газ. «Гродненская правда», нач. упраўлення па друку Гродзенскага аблвыканкома. З 1970 нам. рэдактара, у 1972—84 рэдактар «Сельской газеты».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ННІК (Уладзімір Якаўлевіч) (н. 1.2. 1928, в. Ёдчыцы Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне іхтыяпаталогіі. Д-рвет.н. (1985), праф. (1988). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1953). З 1961 у НДІэксперым. ветэрынарыі (у 1986—94 заг.аддзела). Навук. працы па інфекцыйных і паразітарных хваробах рыб, распрацоўцы мер барацьбы і прафілактыкі, пошуку біялагічна бяспечных прэпаратаў для лячэння рыб.
Тв.:
Паразиты рыб, опасные для человека и животных. Мн., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦВЕ́ЕЎ (Валерый Аксёнавіч) (н. 8.1.1939, Мінск),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Д-рс.-г.н. (1988). Скончыў БСГА (1962). З 1962 у Бел.НДІ пладаводства (у 1974—90 заг.аддзела). Навук. працы па селекцыі пладовых культур. Сааўтар сартоў слівы Нарач, Кромань, Далікатная і інш.; гібрыднай алычы Ветразь, Мара, Віцьба і інш.
Тв.:
Сліва ў вашым садзе. Мн., 1994;
Результаты и перспективы селекции плодовых культур в Республике Беларусь // Плодоводство: Науч. тр. БелНИИП. 1995. Т. 10.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ЎСКІ (Мікалай Восіпавіч) (27.1. 1903, г. Гродна — 21.10.1960),
генерал-палкоўнік (1954). Скончыў акадэмію Генштаба (1948). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Закаўказскім, 1-м, 2-м Укр., Забайкальскім франтах: нач. штаба ўмацаванага раёна, брыгады марской пяхоты, арміі, нач. аператыўнага аддзела, упраўлення штаба франтоў. Удзельнік абароны Кубані, бітвы за Каўказ, Новарасійска-Таманскай, Жытомірска-Бярдзічаўскай, Яска-Кішынёўскай, Дэбрэцэнскай, Будапешцкай, Венскай, Пражскай, Хінгана-Мукдэнскай аперацый. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСТО́ЎЦАЎ (Уладзімір Мікалаевіч) (н. 27.5.1945, г. Карабаш Чэлябінскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне мед. генетыкі. Д-рмед.н. (1990), праф. (1994). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1969). У 1973—89 і з 2000 (заг. лабараторыі і курса) у Бел.мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі, з 1992 у Бел. цэнтры мед. тэхналогій (заг.аддзела). Навук. працы па пытаннях генет. схільнасці да хвароб, тэорыі здароўя і прафілактыкі, кіравання развіццём аховы здароўя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ДЭ ((Bode) Вільгельм фон) (10.12.1845, г. Кальфёрдэ, Германія — 1.3.1929),
нямецкі гісторык мастацтва, музейны дзеяч. Працаваў у Берлінскіх маст. музеях: дырэктар аддзелахрысц. скульптуры (1880) і галерэі жывапісу (1890), ген. дырэктар Дзярж.маст. збораў у Берліне (1905—20). Заснавальнік (1903) і дырэктар (1904—29) Кайзер-Фрыдрых музея ў Берліне (цяпер комплекс музея імя Бодэ). Даследаваў мастацтва італьян. Адраджэння, галандскага і фламандскага жывапісу («Рэмбрант», т. 1—8, 1897—1905), («Фларэнцінскія скульптары Рэнесансу», 1906—12, «Майстры галандскай і фламандскай школ», 1917, і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАМО́ВІЧ (Георгій Віктаравіч) (19.4.1894, Масква — 21.2.1972),
рус. паэт і літаратурны крытык. Скончыў Петраградскі ун-т (1917). Прыхільнік акмеізму, у пач. 1920-х г. уваходзіў у «Цэх паэтаў». З 1923 у эміграцыі, у Парыжы. Вядучы літаратурнага аддзелагаз. «Последние новости» (1920—30-я г.). Аўтар зб-каў вершаў «Воблакі» (1916), «Чысцілішча» (1922), «Адзінства» (1967) і інш. Камернай лірыцы Адамовіча ўласцівыя матывы адзіноцтва, тугі, асуджанасці. У кн. «Адзінота і воля» (1955) артыкулы пра рус. пісьменнікаў 20 ст., у зб. «Каментарыі» (1967) эсэ пра літ. з’явы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯРО́ (Ігнат Вікенцьевіч) (11.1.1897, г. Віцебск — 13.7.1944),
генерал-маёр (1943). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны на Зах. фронце. З 1932 выкладчык у ваен. акадэміях, на курсах «Выстрал». У Вял.Айч. вайну на Зах., Калінінскім, Бранскім, Цэнтр. і 1-м Прыбалт. франтах: нач. штаба дывізіі, аператыўнага аддзела арміі, нам. камандзіра і камандзір дывізіі, нам. камандзіра 13-га гвардз.стралк. корпуса. Загінуў у баі ў г. Паставы Віцебскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ЎШЫЦ (Іосіф Барысавіч) (28.9.1936, Мінск — 28.10.1991),
бел. вучоны ў галіне эндакрыналогіі. Д-рмед.н. (1985), праф. (1988). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1960). З 1970 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (з 1978 заг.аддзела). Навук. працы па эксперым. і клінічнай эндакрыналогіі.
Тв.:
Влияние острых нагрузок фуросемидом и хлористым натрием на уровень ряда гормонов в крови больных ишемической болезнью сердца // Кардиология. 1982. № 3;
Простагландины и атеросклероз (разам з А.Г.Мрочакам, Т.Дз.Цябут) // Патол. физиология и эксперимен. терапия. 1983. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮБА́РСКІ (Сцяпан Іванавіч) (27.12. 1896, в. Новыя Пескі Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 16.4.1945),
генерал-лейтэнант (1944). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1932), Генштаба (1938). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на р. Халхін-Гол у 1939. У Вял.Айч. вайну на Зах., 2-м Бел., 4-м і 1-м Укр. франтах: нам.нач. аператыўнага аддзела штаба фронту, нам.нач. штаба армій. Загінуў пры фарсіраванні р. Нэйсе ў Германіі. На радзіме помнік.