хваробы, якія выклікаюцца пэўнымі відамі патагенных бактэрый, вірусаў, хламідый, спірахет, рыкетсій, грыбоў, прыёнаў. Асн.агульная рыса І.х. — заразлівасць, здольнасць пашырацца пры кантактах арганізма з хворымі, бактэрыяносьбітамі, жывёламі, навакольным асяроддзем. Класіфікуюцца на антрапанозы («хваробы ад людзей»), заанозы («ад жывёл»), сапранозы («ад навакольнага асяроддзя»). Заражэнне на І.х. (механізм перадачы) залежыць ад лакалізацыі ўзбуджальнікаў; бывае паветрана-кропельным (узбуджальнік у органах дыхання), фекальна-аральным (у кішэчніку), трансмісіўным (у крыві), кантактным (на паверхні цела). Вылучаюць перыяды І.х.: скрыты, ці інкубацыйны (да першых сімптомаў), прадрамальны (неакрэсленая агульная рэакцыя), разгар захворвання, згасанне клінічных сімптомаў, папраўка. Пасля І.х. найчасцей застаецца імунітэт ад некалькіх месяцаў да многіх гадоў. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСЛЯДО́ЎНАЕ ЗЛУЧЭ́ННЕ,
спосаб злучэння 2 ці болей крыніц або прыёмнікаў эл. энергіі, пры якім праз іх праходзіць адзін і той жа ток. Выключэнне аднаго элемента перарывае ток ва ўсім электрычным ланцугу.
П.з. крыніц эл. энергіі E1, ..., En выкарыстоўваецца, каб атрымаць больш высокае напружанне. Агульнае напружанне раўняецца суме ўсіх асобных напружанняў (алгебраічнай пры пастаянным току, вектарнай пры пераменным). Пры П.з. прыёмнікаў эл. энергіі напружанне размяркоўваецца паміж імі прапарцыянальна іх супраціўленням. Паслядоўна злучаныя супраціўленні R1, ..., Rn даюць агульнае супраціўленне эл. ланцуга R = R1 + ... + Rn. Пры П.э. ёмістасцей C1, ..., Cnагульная ёмістасць ланцуга C вызначаецца формулай:
. Пры паслядоўным уключэнні індуктыўнасцей L1, ..., Lnагульная індуктыўнасць L = L1 + ... + Ln.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
В’Е́ТЫ, в’етнамцы,
нацыя, асн. насельніцтва В’етнама (больш за 54,5 млн.чал.). Жывуць таксама ў Кампучыі, Тайландзе, Лаосе, ЗША і інш.Агульная колькасць 55 млн.чал. (1987). Гавораць на в’етнамскай мове. Сярод вернікаў пераважаюць будысты, ёсць хрысціяне, мусульмане і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРА́ТЫ (саманазва бурат),
нацыя, асн. насельніцтва Бураціі (206,9 тыс.чал.). Усяго ў краінах СНД 353 тыс.чал. (1979). Жывуць таксама на Пн Манголіі і ПнУ Кітая. Агульная колькасць 453 тыс.чал. (1987). Гавораць на бурацкай мове. Паводле рэлігіі ламаісты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕМІЦЭЛЮЛО́ЗЫ (ад гемі... + цэлюлоза),
група поліцукрыдаў вышэйшых раслін, якія ўваходзяць разам з цэлюлозай у састаў клетачнай сценкі. Найб. пашыраны глюкуранаксіланы, глюкамананы, галактаглюкамананы. Агульная колькасць геміцэлюлозы ў раслінах можа дасягаць 40%. Разам з лігнінам выконваюць функцыю аморфнага цэментуючага рэчыва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУБІ́НЦЫ (саманазва кубанас),
нацыя, асн. насельніцтва Кубы (больш за 10,6 млн.чал.). Жывуць таксама ў ЗША (1 млн.чал.), Венесуэле, Іспаніі і інш.Агульная колькасць 11,7 млн.чал. (1992). Гавораць на кубінскім варыянце ісп. мовы. Вернікі пераважна католікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАГВА́ЙЦЫ (саманазва парагуайос),
нацыя, асн. насельніцтва Парагвая (5,4 млн.чал.). Жывуць таксама у Аргенціне (300 тыс.чал.), Бразіліі (70 тыс.чал.). Агульная колькасць каля 6,9 млн.чал. (сярэдзіна 1990-х г.). Гавораць на іспанскай мове, мове гуарані. Вернікі — католікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ДНЫЯ ВІ́ДЫ СПО́РТУ,
агульная назва відаў спорту, якія звязаны з вадой. Да іх адносяцца вадналыжны спорт, веславанне акадэмічнае, веславанне на байдарках і каноэ, віндсёрфінг, вяслярны слалам, воднае пола, водна-маторны спорт, падводны спорт, парусны спорт, скачкі ў ваду і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРМЯ́НЕ (саманазва хай),
нацыя, асн. насельніцтва Арменіі (2,7 млн.чал.). Усяго ў краінах СНД 4,1 млн.чал. (1979). Жывуць таксама ў ЗША, Францыі, Іране і інш.Агульная колькасць 54 млн.чал. (1987). Гавораць на армянскай мове. Сярод вернікаў пераважаюць хрысціяне-манафісіты.