назва серыі суд. працэсаў па абвінавачанні шэрагу буйных парт., сав. і гасп. работнікаў у здрадзе Радзіме і намеры ператварыць Ленінградскую парт. арг-цыю ў апору барацьбы супраць ЦКВКП(б), сфальсіфікаваных органамі бяспекі СССР у канцы 1940 — пач. 1950-х г.Суд. працэс над гал. абвінавачанымі (вер. 1950) праведзены з парушэннем працэсуальных норм: 6 чал., у т. л. былыя чл. Палітбюро ЦКВКП(б) М.А.Вазнясенскі, сакратар ЦКВКП(б) А.А.Кузняцоў, старшыня СМ РСФСР М.І.Радзіёнаў, 1-ы сакратар Ленінградскага абкома партыі П.С.Папкоў, расстраляны, астатнія асуджаны на працяглыя тэрміны турэмнага зняволення. У Ленінградзе па гэтай справе рэпрэсіравана каля 2000 чал. Пазней усе асуджаныя па Л.с. рэабілітаваны, большасць пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РЧЫНГ (Merczyng) Генрык (5.2.1860, г. Згеж Люблінскага ваяв., Польшча — 14.9.1916),
польскі гісторык, інжынер. Скончыў Варшаўскі ун-т (1882), Ін-т інжынераў шляхоў зносін у Пецярбургу (1885), дзе пасля выкладаў, праф. з 1904. Член Ядноты евангелічна-рэфармаванага касцёла ў Вільні, па яго ініцыятыве сінод царквы пачаў выдаваць зб-кі дакументаў па гісторыі Рэфармацыі «Monumenta Reformationes Polonicae et Lithuanicae», асабіста падрыхтаваў сшытак 1 серыі 1 (1911), куды ўвайшлі дакументы 16 ст. Аўтар прац пра кальвінісцкую і арыянскую цэрквы ў ВКЛ, дзейнасць С.Буднага, гісторыю педагогікі, па дэмаграфіі.
Тв.:
Szymon Budny jako kiytyk tekstdw biblijnych. Kraków, 1913;
Mapa Litwy z r. 1613 ks. Radziwiłla Sierotki, pod względem matematycznym i kartograficznym // Sprawozdania Towarzystwa Naukowego Warszawskiego. Wydział. 3. Warszawa. 1913.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛА́ВАННЕ Ў ЛА́СТАХ,
від падводнага плавання з аквалангам, плаванне ў ластах, ныранне ў ластах у даўжыню; від падводнага спорту. Спаборніцтвы па плаванні з аквалангам праводзяцца на дыстанцыях 100, 400 і 800 м; па плаванні ў ластах — на 100, 200, 400, 800 і 1500 м і на марафонскія дыстанцыі 8000 м для мужчын і 6000 м для жанчын; па ныранні ў ластах — на 50 м, эстафеты 4 × 100 і 4 × 200 м. Сярод бел. спартсменаў найбольш значных вынікаў дасягалі І.Бурая, Л.Говарава, Т.Назарава, В.Зборшчык — чэмпіёнка СССР (1976, 1977), А.Аляшкевіч — сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы (1997), бронз. прызёр чэмпіянату свету (1998), А.Ашэйчык і С.Карунец — абс. чэмпіёны Беларусі (2000).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫ́СТЛІ (Priestley) Джозеф (13.3.1733, Філдхед, каля г. Лідсе, Вялікабрытанія — 6.2.1804),
англійскі хімік, філосаф-матэрыяліст, прыхільнік дэізму. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1767). Замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1780). Скончыў Акадэмію ў Дэвентры (1755; тэолаг па адукацыі). У 1794 эмігрыраваў у ЗША. Навук. працы па пнеўматычнай хіміі (навука аб газах). Атрымаў газападобныя злучэнні — хлорысты вадарод, аміяк, закіс (геміаксід) азоту (1772—74). Адкрыў незалежна ад К.Шэеле кісларод (1774). Вынікі даследаванняў па хіміі апублікаваў у працы «Доследы і назіранні над рознымі відамі паветра» (1774—77). У філас. творы «Даследаванні аб матэрыі і духу» (1777) сцвярджаў, што прырода матэрыяльная, дух — уласцівасць матэрыі.
Літ.:
Манолов К. Великие химики: Пер. с болг. Т. 1. 3 изд. М., 1986.
сукупнасць метадаў даследавання атамнай структуры рэчыва з дапамогай дыфракцыі рэнтгенаўскіх прамянёў. Па дыфракцыйнай карціне вызначаюць размеркаванне электроннай шчыльнасці рэчыва, а па ёй — род атамаў і іх узаемнае размяшчэнне.
Для крышталічных матэрыялаў Р.а. дазваляе ўстанавіць каардынаты атамаў з дакладнасцю 0,01—0,1 нм, вызначыць характарыстыкі іх цеплавых ваганняў. Дыфракцыйная карціна залежыць ад атамнай будовы доследнага аб’екта, характару і даўжыні хвалі рэнтгенаўскага выпрамянення. Найб. распаўсюджаныя метады Р.а. — Лаўэ метад, Дэбая—Шэрэра метад. З дапамогай Р.а. даследуюцца структуры крышталёў, вадкасцей, бялковых малекул, вырашаюцца пытанні фізікі цвёрдага цела: прэцызійнае вызначэнне формы і памераў элементарнай ячэйкі, вывучэнне тэкстуры матэрыялаў, вызначэнне фазавага складу рэчываў па размяшчэнні і інтэнсіўнасцях ліній на рэнтгенаграмах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́Ў Дзмітрый Іванавіч (1788, С.-Пецярбург — 1.12.1852),
расійскі геолаг. Чл. Пецярбургскай АН (1839). Скончыў Горны кадэцкі корпус у Пецярбургу (1805), дзе і выкладаў да 1841, адначасова (у 1822—44) — праф. Пецярбургскага ун-та. Навук. працы па геалогіі, мінералогіі і палеанталогіі, у т. л. «Дапаможнік па мінералогіі» (ч. 1—2, 1832) і «Курс геагнозіі» (ч. 1—3, 1839). Абгрунтаваў вылучэнне чырвонакаляровых адкладаў Перадуралля ў самаст. сістэму (у 1841 англ. вучоны Р.І.Мурчысан назваў яе пермскай). Кіраваў работамі пагеал. здымцы горных акруг Урала. Падрыхтаваў горна-геал. раздзел «Слоўніка царкоўнаславянскай і рускай мовы» (1847). Рэдактар «Горного журнала». Адзін з заснавальнікаў Мінералагічнага т-ва ў Пецярбургу (з 1817). З Дзямідаўскія прэміі Пецярбургскай АН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛІГМЕН (Seligman) Бен Барух (20.11.1912, г. Ньюарк, ЗША — 1970),
амерыканскі вучоны-эканаміст. Скончыў Бруклінскі каледж (1934), ступень магістра атрымаў у Калумбійскім ун-це (1936). У 1941—45 працаваў ва ўрадавых установах ЗША, выкладаў у Бруклінскім каледжы (1947—49). У 1950—60-я г.эканам. эксперт шэрагу прафс. арг-цый ЗША. З 1965 праф. эканомікі і дырэктар даследчага цэнтра па праблемах прац. адносін Масачусецкага ун-та. Аўтар манаграфій па пытаннях працы, цэн, гісторыі эканам. вучэнняў, навук. працы па розных аспектах сац. адносін у сучасным грамадстве — праблемах беднасці, уплывах аўтаматызацыі і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Основные течения современной экономической мысли. М., 1968;
Сильные мира сего: бизнес и бизнесмены в американской истории. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУГА́ЕЎ Леў Аляксандравіч (16.10.1873, Масква — 23.9.1922),
расійскі хімік, стваральнік навук. школы па хіміі комплексных злучэнняў. Скончыў Маскоўскі ун-т (1895). З 1895 заг.хім. аддзялення Бактэрыял. ін-та ў Маскве. З 1904 праф. Маскоўскага тэхн. вучылішча, у 1908—22 — С.-Пецярбургскага ун-та. Заснавальнік і дырэктар (з 1918) Ін-та па вывучэнні плаціны і інш. высакародных металаў. Навук. працы па хіміі тэрпенаў; распрацаваў метад вызначэння рухомых атамаў вадароду ў арган. злучэннях. Адкрыў і вывучыў анамальную вярчальную дысперсію арган. малекул з 2 асіметрычнымі цэнтрамі. Адкрыў адчувальныя аналіт. рэакцыі на металы VIII групы перыяд. сістэмы элементаў (1906). Прэмія імя У.І.Леніна 1927.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУДАКО́Ў Алег Парфір’евіч (н. 23.10.1940, г.п. Сураж Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне сківічна-тваравай хірургіі. Заснавальнік і прэзідэнт Бел. асацыяцыі сківічна-тваравых хірургаў. Д-рмед.н. (1975), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1997). Скончыў Пермскі мед.ін-т (1964). З 1968 у Цюменскім мед. ін-це (з 1979 заг. кафедры). З 1980 у Мінскім мед. ун-це (заг. кафедры), адначасова (1986—88) прарэктар панавук. рабоце. З 1992 гал. спецыяліст па сківічна-тварнай і пластычнай хірургіі. Навук. працы па метадах пластычнага аднаўлення вял. дэфектаў твару і шыі.
Тв.:
Компрессионно-дистракционный метод остеосинтеза в костной пластике нижней челюсти. Мн., 1985;
Травматические переломы нижней челюсти, их осложнения и лечение. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШО́ША,
рака ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Зах. Дзвіна. Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 304 км². Выцякае з воз.Шо за 1,4 км на ПдУ ад в. Надазер’е, упадае ў воз.Пліса з У, за 2 км на ПдЗ ад в. Прудаўё. Цячэ па Ушацка-Лепельскім узв., у вярхоўі і сярэднім цячэнні па лясістай мясцовасці. Асн. прытокі: Чысцянка і Лучайка (злева). Даліна скрынкападобная, звілістая, шыр. 500 м — 2 км, месцамі да 4 км. Пойма вузкая, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча звілістае, слабаразгалінаванае, шыр. ад 3—5 м у верхнім цячэнні да 12 м у сярэднім і ніжнім. Берагі стромкія, абрывістыя. У сярэднім цячэнні прымае сцёк з меліярац. каналаў.