паляўнічая прылада; самалоўная пастка ўдарнага дзеяння. Вядома са стараж. часоў (згадваецца ў «Маленні» Данііла Заточніка, 12 ст.). Складаліся з выдзеўбанага накшталт трубы бервяна пэўнай даўжыні, некалькіх столак вяроўкі або шнура (выконвалі ролю спружыны), дзвюх закрутак, механізма прынаджвання і драўлянага рычага з вострымі штырамі або нацягнутай на раму сеткай. Пры нязначным дакрананні да нацягнутай над прынадай сімкі рычаг зрываўся са спускавога механізма і забіваў або лавіў звера. К. здабывалі аленяў, коз, рысей, лісоў, зайцоў, птушак. У пач. 19 ст. выйшлі з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́БРЫНСКАЯ МІКАЛА́ЕЎСКАЯ ЦАРКВА,
помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1750-я г. за межамі г. Кобрын Брэсцкай вобл., на беразе р. Мухавец, у 1841 перавезена ў горад, перабудавана з элементамі позняга класіцызму. Складаецца засн. зруба, 5-граннай апсіды і 4 чацверыковых аб’ёмаў, размешчаных па вуглах асн. зруба. Усе аб’ёмы накрыты агульным шматсхільным дахам, у сярэдзіне якога на чацверыковым пастаменце ўзвышаецца вял. 8-гранны светлавы барабан з купалам. Гал. фасад раскрапаваны па баках выступамі і аздоблены 2 калонкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́НХА (ад грэч. konchē ракавіна),
паўкупал, які перакрывае паўцыліндрычныя часткі збудаванняў (апсіды, нішы).
Узнікла ва ўсх.-эліністычнай архітэктуры, шырока выкарыстоўвалася ў рым. і візант. дойлідстве, у сярэдневяковых хрысц. храмах. У К. звычайна змяшчаліся мазаікі, размалёўкі з выявамі Хрыста, святых і інш. (Сафійскі сабор у Кіеве).
На Беларусі вядома з 11—12 ст. (Сафійскі сабор і Спаса-Ефрасіннеўская царква ў Полацку, храмы Барысаглебскага манастыра ў б. прадмесці Полацка Бельчыцы, Барысаглебская царква ў Гродне), пашырылася ў архітэктуры 16—19 ст. Нярэдка спалучалася з распалубкамі і нервюрамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ШАЛЬ (Антаніна Уладзіміраўна) (н. 20.11.1954, г. Смалявічы Мінскай вобл.),
бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1973). Засл. майстар спорту СССР (1990). Засл. трэнер Беларусі (1978). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1977). Чэмпіёнка XX Алімп. гульняў (1972, г. Мюнхен, Германія). Чэмпіёнка VI летняй Спартакіяды народаў СССР у камандным першынстве (1975), бронз. прызёр V летняй Спартакіяды народаў СССР у шматбор’і (асабісты залік; 1971). З 1978 на трэнерскай рабоце. З 1992 дзярж. трэнер па спарт. гімнастыцы, з 1997 чл. выканкома Нац.алімп.к-та Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАДЗЕ́Жу крымінальным праве,
тайнае выкраданне чужой маёмасці, адно са злачынстваў супраць уласнасці. Яго кваліфікуючыя прыкметы: паўторнасць, учыненне К. па папярэдняй змове групай асоб або з пранікненнем у жыллё, памяшканне ці інш. сховішча, з нанясеннем значнай страты пацярпеламу. Да асабліва кваліфікуючых відаў адносіцца К., учынены ў буйных памерах або арганізаванай групай, або асабліва небяспечным рэцыдывістам. Караецца папраўчымі работамі, штрафам або пазбаўленнем волі на пэўныя тэрміны, а пры абцяжваючых адказнасць акалічнасцях — пазбаўленнем волі на тэрмін ад 7 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАМЯНЧУ́ГСКАЯ МАГНІ́ТНАЯ АНАМА́ЛІЯ,
на Украіне, у Палтаўскай вобл., на левым беразе р. Дняпро. Пл. 100 км². Выяўлена ў 1928. Уяўляе сабой паласу дакембрыйскіх метамарфічных парод крыварожскай серыі (шыр. 0,2—3,5 км, даўж. 45 км), найб. багатыя руды прымеркаваны да саксаганскай світы (магутнасць 1200—1300 м). У паўд. частцы К.м.а. разведаныя запасы жалезістых кварцытаў з колькасцю жалеза 32% — 4,5 млрд.т і багатых жал. руд з колькасцю жалеза 58,2% — 220 млн.т. Жал. руды магнетытавыя і кумінгтанітамагнетытавыя. Прамысл. эксплуатацыя з 1970. Здабыча адкрытым спосабам. Цэнтр здабычы — г. Камсамольск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАТАВА́ЛЬНІК,
прыстасаванне на с.-г. плугах для пракладкі круглых поласцей (кратавін) у залішне ўвільготненых мінер. (сугліністых і гліністых) глебах. Выкарыстоўваюць для частковага адводу лішкавай вільгаці з ворнага слоя. стварэння ўмоў для больш раўнамернага размеркавання вільгаці па глыбіні і аэрацыі. Кратавіны дыяметрам 5—6 см пракладваюць адначасова з ворывам на глыбіні 35—40 смз адлегласцю 1—1,5 м паміж імі. Кротавы дрэнаж робяць таксама кротадрэнажнымі машынамі (гл.Дрэнажныя машыны).
Схема кратавальніка на корпусе плуга: 1 — корпус плуга; 2 — палявая дошка; 3 — дрэнер; 4 — нож.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́ЎЧАНКА (Леанід Уладзіміравіч) (н. 18.7.1936, г. Чэрыкаў Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Канд.біял.н. (1968). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1960). З 1971 у Ін-це эксперым. батанікі, з 1998 у Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі. Навук. працы па біялогіі плоданашэння, інтрадукцыі і ўкараненні ў вытворчасць гасп.-каштоўных дрэвавых парод. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Биология древесных растений. Мн., 1975 (у сааўт);
Интродуцированные технически ценные древесные породы и кустарники (разам з М.Дз.Несцяровічам) // Справочник работника лесного хозяйства. 4 изд. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЧЭ́НЯ (Мікалай Антонавіч) (н. 7.8.1938, в. Козікі Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне арганічнай хіміі. Канд.біял.н. (1974), праф. (1993). Скончыў Львоўскі політэхнічны ін-т (1965). З 1979 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1986 заг. кафедры). Навук. працы па N-ацыліраванні гетэрыламінаў і амідаў у олеуме і па сінтэзе біялагічна актыўных злучэнняў.
Тв.:
Синтез и изучение противомикробной активности М-(5-нитротиазол-2-ил) = N -гетерил- или бензолсульфонилглутарилдиамидов (разам з Т.М.Сакаловай) // Весці АН Беларусі. Сер. хім.навук. 1993. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАФТ (Kraffi, Kraft) Адам (каля 1460, г. Нюрнберг ?, Германія — 1508 або 1509), нямецкі скульптар, прадстаўнік мастацтва, пераходнага ад готыкі да Адраджэння. Працаваў у Нюрнбергу.
Творчасць вызначаецца стрыманасцю вобразаў, размераным рытмам, пластычнай важкасцю форм, ураўнаважанасцю кампазіцый. У работах часам трапляюцца жанравыя элементы. Сярод твораў: надмагілле Зебальда Шрэера (1490—92), дарахавальніца з партрэтнымі фігурамі К. і 2 чаляднікаў (1493—96), рэльеф «Вагаўшчык» (1497), серыя з 7 рэльефаў «Хрэсны шлях Хрыста» для могілак св. Іаана (каля 1505—08).
А.Крафт. Аплакванне Хрыста з серыі «Хрэсны шлях Хрыста». 1505—08.