дзеяч франц. і міжнар.прафс. руху. У 1909—40 і 1945—47 ген. сакратар франц.Усеагульнай Канфедэрацыі Працы. Чл.франц. дэлегацыі на Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20. Чл.Міжнар. бюро працы пры Лізе Нацый. У 1919—40 адзін з лідэраў Амстэрдамскага інтэрнацыянала прафсаюзаў. У 2-ю сусв. вайну вязень канцлагера Бухенвальд (1943—45). З 1947 старшыня Эканам. савета Францыі. З 1949 віцэ-прэзідэнт Міжнар. саюза свабодных прафсаюзаў і старшыня Міжнар. Савета Еўрап. руху. Аўтар кн. «Раззбраенне» (1927). Нобелеўская прэмія міру 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭ́ЛЕЎ (Жэлю) (н. 3.3.1935, с. Весялінава Шуменскай акр., Балгарыя),
балгарскі паліт. і дзярж. дзеяч, філосаф. Д-рфілас.н. (1987). Скончыў Сафійскі ун-т. З 1960-х г. за ідэйна-паліт. пазіцыі праследаваўся ўладамі, выключаны зБалг.камуніст. партыі. Лідэр Саюза дэмакр. сіл (снеж. 1989 — жн. 1990). У 1990—96 прэзідэнт Балгарыі; праводзіў курс на дэкамунізацыю балг. грамадства. Аўтар прац «Фашызм» (1982, забаронена і канфіскавана з продажу і бібліятэк, зноў выдадзена ў 1990), «Рэальная фізічная прастора» (1989) і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Фашизм: Тоталитар. государство. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЭ́РА ((Żera) Караль Антоні) (1.9.1743, в. Тварогі Выпыхі, Бельскае ваяв., Польшча — пасля 1798),
польскі пісьменнік. Адукацыю атрымаў у Драгічыне над Бугам (Польшча), потым у Пінску, дзе ў 1765 прыняў духоўны сан. Доўгі час жыў у Сянно. Аўтар зборніка бел., польскіх і лац. фацэцый (анекдотаў) «Безліч рэчаў, торба смеху, гарох з капустай, а кожны сабака з другой вёскі...» (распаўсюджваўся ў рукапісах). Многія анекдоты, пераважна антыпрыгонніцкага і антыклерыкальнага зместу, запісаны на Беларусі і бел. мове. Па розных копіях зборнік Ж. выдадзены З.Глогерам у Варшаве (1893).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТАВО́ЧКІ (Chrysopidoe),
сямейства насякомых атр. сеткакрылых. Каля 800 відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды і Новай Зеландыі. Трапляюцца часцей на лісці дрэў і кустоў. На Беларусі найчасцей трапляюцца З. звычайная (Chrysopa camea) і З. жамчужная (Ch. perla).
Даўж. 1—1,5 см. Цела светла-зялёнае. Крылы празрыстыя, светлыя, вясёлкава- або перламутрава-пералівістыя (размах 19—50 мм), з густой сеткай жылак. Вусікі ніткападобныя. Вочы выпуклыя, залацістыя (адсюль назва). Адкладваюць яйцы на лісце раслін. Лічынкі падоўжаныя, верацёнападобныя, зверху па баках пучкі валаскоў. Лічынкі і дарослыя — драпежнікі, кормяцца тлямі, шчытоўкамі, вусенямі, кляшчамі, некат. — нектарам. Актыўныя ўначы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАСЦЕРАГА́ЛЬНІКэлектрычны,
прыстасаванне для аховы эл. праводкі, прылад, апаратаў, электрарухавікоў ад перагрэву пры кароткіх замыканнях і перагрузках. Складаецца з ізаляцыйнага корпуса (трубка або патрон) і плаўкай устаўкі (дрот або пласцінка, якія ад празмернага току плавяцца і разрываюць эл. ланцуг). Бываюць адкрытыя (устаўка размешчана звонку корпуса) і закрытыя, трубчастыя і пробкавыя (разьбовыя). У сілавых устаноўках З. замяняюцца больш дакладнымі аўтам. выключальнікамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ (Георгій Няфёдавіч) (24.4.1908, с. Старое Сямёнкіна Самарскай вобл., Расія — 6.1.1996),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-м. авіяцыі (1940), Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Сталінградскую ваен. шкалу лётчыкаў (1933), Ваен. акадэмію Генштаба (1950). У Чырв. Арміі з 1930. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. З 1941 на Зах., 3-м Бел. франтах. Камандзір знішчальнай авіядывізіі, у склад якой уваходзіў франц. полк «Нармандыя—Нёман». З. вызначыўся пры вызваленні Віцебска, Оршы, Мінска, Гродна. Да 1961 у Сав. Арміі. Аўтар кніг «Аповесць аб знішчальніках» (1977), «Я — знішчальнік» (1985) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗВЕ́ННІ»
(«Звенья»),
аб’яднанне рус. пісьменнікаў у БССР у 1925—28. Утворана зрус. секцыі «Маладняка». Уваходзілі Мінская, Віцебская, Полацкая і Магілёўская групы, пісьменнікі М.Гольдберг, Р.Лахматы (Р.Кобец), С.Пілітовіч, Я.Садоўскі і інш. Арганізоўвала літ. вечары ў Мінску, Бабруйску, Барысаве, Гомелі, стварала літ. групы і студыі, праводзіла кансультацыі для творчай моладзі, наладжвала сувязі зліт. аб’яднаннямі Масквы, запрашала для выступленняў паэтаў з РСФСР. Выдала альманах «Звенья» (1926). У 1928 яе чл. ўвайшлі ў Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў як рус. секцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗІ́БЕЛЬ ((Sybel) Генрых фон) (2.12.1817, г. Дзюсельдорф, Германія — 1.8.1895),
нямецкі гісторык і паліт. дзеяч. Прадстаўнік вядучага пруска-малагерманскага кірунку ням.гіст. навукі 2-й пал. 19 ст. Вучыўся ў Бонскім ун-це. З 1844 і 1861 праф. Бонскага, з 1846 Марбургскага, з 1856 Мюнхенскага ун-таў. У 1859 заснаваў у Мюнхене «Historische Zeitschrift» («Гістарычны часопіс»), У 1875—95 дырэктар Прускага дзярж. архіва ў Берліне. У 1862—64 дэп. ландтага. Гал. працы: «Гісторыя рэвалюцыйнай эпохі 1789—1795» (т. 1—5, 1853—79), «Заснаванне Германскай імперыі Вільгельмам I» (т. 1—7, 1890—94).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗМАГА́Р (Алесь) (сапр.Яцэвіч Аляксандр Хведаравіч; 1.10.1903, в. Кірава Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 1995),
бел. пісьменнік. Брат Янкі Золака. Скончыў Вышэйшы пед.ін-т у Мінску (1930). У гады фаш. акупацыі працаваў у рэдакцыі «Беларускай газэты», быў настаўнікам, інспектарам нар. школ. З 1944 у эміграцыі, жыў у Аўстрыі, Францыі, з 1956 у ЗША. Аўтар паэт.зб. «Да згоды» (1962), кніг артыкулаў «Вызвольныя шляхі» (1965) і апавяданняў «Лесавікі» (1973), рамана «Случчына ў агні» (1986). Творы З. адметныя сплавам мастацкасці і публіцыстычнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗОАХАРЫ́Я (ад зоа... + харыя),
пашырэнне дыяспораў (зачаткаў раслін і грыбоў, іх спораў, пладоў і насення) жывёламі. Адрозніваюць эпізоахарыю — пасіўны перанос дыяспор на целе жывёлы з брудам, глеем або з дапамогай спец. прыстасаванняў (зачэпкі, шыпікі, шчацінкі і інш.), слізі або ліпкіх рэчываў; эндазоахарыю — пашырэнне праз стрававальную сістэму жывёл, пры гэтым дыяспоры не пашкоджваюцца, але зрэдку набываюць лепшую ўсходжасць (напр., у бружмелю, брызгліны, вішні, граната) і сінзоахарыю — актыўнае пашырэнне дыяспор, звязанае з назапашваннем корму жывёламі (бурундук, вавёрка, кедраўка, лясная мыш, сойка і інш.). Асобны выпадак сінзоахарыі — мірмекахарыя.