расійскі кінааператар. Засл. дз. маст. Расіі (1991). Скончыў Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1961). Працаваў на Ленінградскай студыі кінахронікі, з 1963 на кінастудыі «Масфільм». Зняў маст. фільмы «Дайце кнігу скаргаў» (1965) і «Сцеражыся аўтамабіля» (1966; абодва з У.Нахабцавым), «Марскія апавяданні» (1967), «Увага, чарапаха!» (1970), «Аповесць пра чалавечае сэрца» (1976), «Чучала» (1984); тэлефільмы «Нос» (1977), «Па сямейных абставінах» (1978), «Сватаўство гусара» (1979), «Дульсінея Табоская» (1980), «Прынцэса цырка» (1982) і інш.Дзярж.прэміяСССР 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКАЎ (Канстанцін Канстанцінавіч) (20.5.1905, г. Выбарг Ленінградскай вобл., Расія, — 1980),
расійскі географ, геамарфолаг. Акад.АНСССР (1970). Скончыў Ленінградскі ун-т (1926). Удзельнік экспедыцый на Памір, Цянь-Шань, Д. Усход, у Сібір і тройчы ў Антарктыду (1955—60). Навук. працы па даследаванні чацвярцічнага перыяду на тэр.СССР, геамарфалогіі, палеагеаграфіі, тэорыі фіз. геаграфіі, геаграфіі Антарктыды і Сусветнага ак. Аўтар (разам з І.П.Герасімавым) зводкі «Ледавіковы перыяд на тэрыторыі СССР» (1939). Удзельнік стварэння «Атласа Антарктыкі» (т. 1—2, 1966—69). Дзярж.прэміяСССР 1971.
расійскі жывапісец. Нар.маст. Расіі (1969). Нар.маст.СССР (1980). Правадз.чл.АМСССР (1973). Скончыў Ленінградскую АМ (1936). З 1937 выкладаў у Маскоўскім маст. ін-це імя В.Сурыкава (з 1950 праф.). Аўтар твораў ваен. тэматыкі, лірычных жанравых сцэн: «Перамога. Берлін, 1945 год» (1947), «Пасля дэманстрацыі» (1949), цыклы «Людзі цаліны», «Цаліннікі» (1950—70-я г.) і інш.Дзярж.прэмія Расіі імя І.Рэпіна 1967.
Дз.Мачальскі. Навасёлы. З палаткі ў новы дом. 1957.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАЗО́ЎША»
(«Mazowsze»),
Дзяржаўны ансамбль песні і танца «Мазоўша» імя Т.Сыгетынскага Рэспублікі Польшча. Створаны ў 1949. Працуе ў в. Каролін каля Варшавы. Арганізатар і першы кіраўнік Т.Сыгетынскі (з 1955 ансамбль яго імя), з 1955 кіраўнік М.Зімінская-Сыгетынская. У складзе калектыву хар. і балетная групы, інстр. ансамбль. У рэпертуары больш за 100 маст. апрацовак польскіх нар. песень і танцаў, пераважна цэнтр. Польшчы, арыгінальныя творы польскіх і інш. кампазітараў, у т. л. песні Сыгетынскага.
Неаднаразова выступаў на Беларусі. Дзярж.прэмія Польшчы 1951.
бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д-ртэхн.н. (1968), праф. (1972). Сын М.Е.Макушка. Скончыў БПІ (1950). З 1958 у Фізіка-тэхн. ін-це АН Беларусі, з 1992 у БПА. Навук. працы па пытаннях апрацоўкі металаў ціскам, механіцы дэфармаванага цвёрдага цела. Дзярж.прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Механика трения. Мн., 1974;
Массоперенос в процессах трения. Мн., 1978 (разам з Т.В.Каліноўскай, А.У.Белым);
Инженерная теория пластичности. Мн., 1985 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАМБЕ́ТАЎ (Азербайджан Мадзіевіч) (н. 1.9.1932),
казахскі рэжысёр. Нар.арт.СССР (1976). Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1957). З 1957 рэжысёр, з 1964 гал. рэжысёр Каз.акад.т-ра драмы імя М.Аўэзава. Сярод пастановак: «Ваўчаня пад шапкай» і «Свацця прыехала» К.Мухамеджанава, «Летуценнікі» А.Абішава, «Айман Шалпан» Аўэзава, «Абай» Аўэзава і Л.Собалева, «Казы-Карпеш і Баян-Слу» Г.Мусрэпава, «Узыходжанне на Фудзіяму» Ч.Айтматава і К.Мухамеджанава, «Кроў і пот» паводле А.Нурпіесава і інш.Дзярж.прэміяСССР 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЬЁНШЧЫКАЎ (Міхаіл Дзмітрыевіч) (16.1.1913, г. Грозны, Расія — 27.5.1973),
расійскі вучоны ў галіне механікі і прыкладной фізікі. Акад.АНСССР (1962, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Грозненскі нафтавы ін-т (1932). З 1934 у Маскоўскім авіяц. ін-це, з 1944 у Ін-це механікі, з 1949 у Ін-це атамнай энергіі АНСССР. З 1962 віцэ-прэзідэнт АНСССР. Навук. працы па механіцы, ядз. энергетыцы, газавай дынаміцы і фізіцы плазмы. Дзярж. прэміі СССР 1951, 1954. Ленінская прэмія 1961.
англійскі біяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1954), Нац.АН ЗША (1970), Амер. акадэміі мастацтваў і навук і Аўстр.АН (1963). Скончыў Венскі ун-т (1936). У 1936 эмігрыраваў у Вялікабрытанію. Д-р філасофіі Кембрыджскага ун-та (1940). З 1947 кіраўнік групы малекулярнай біялогіі, у 1962—79 заг. лабараторыі Кембрыджскага ун-та. Навук. працы па структуры бялкоў. Удасканаліў метад рэнтгенаструктурнага аналізу, расшыфраваў прасторавую будову малекулы гемаглабіну. Нобелеўская прэмія 1962 (разам з Дж.К.Кендру).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТЛЯКО́Ў (Уладзімір Міхайлавіч) (27.6.1891, г.п. Самбек Навашахцінскага гарсавета Растоўскай вобл., Расія — 12.1.1942),
расійскі авіяканструктар. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя М.Баўмана (1922). З 1921 у Цэнтр. аэрагідрадынамічным ін-це, з 1936 гал. канструктар на авіяцыйным з-дзе. Удзельнічаў у праектаванні самалётаў АНТ-2, АНТ-20 «Максім Горкі» (пад кіраўніцтвам А.М.Тупалева), кіраваў стварэннем бамбардзіроўшчыкаў ТБ-1 (АНТ-4), ТБ-3 (АНТ-6), ТБ-7 (Пе-8), Пе-2 і інш.Дзярж.прэміяСССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІНЧУ́К (Веньямін Барысавіч) (30.11.1908, г.п. Валадарск-Валынскі Жытомірскай вобл., Украіна — 21.8.1987),
расійскі скульптар. Нар.маст.СССР (1969). Правадз.чл.АМСССР (1970). Вучыўся ў маскоўскім Вышэйшым маст.-тэхн. ін-це (1928—30), Ленінградскай АМ (1930—32). З 1948 выкладаў у Ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе (з 1962 праф.). У творчасці звяртаўся да вобразаў сав.паліт. дзеячаў (У.І.Леніна, М.І.Калініна, І.В.Сталіна). Дзярж.прэміяСССР 1950.