прыродная вобласць у Азіі. Уключае частку Расіі на У ад Урала да хрыбтоў ціхаакіянскага водападзелу. Паўд. мяжа не акрэсленая, часцей праводзіцца падзярж. мяжы Расіі, радзей паПн Казахстана і Манголіі. Пл. каля 10 млн.км². Нас. каля 25 млн.чал. (1999). Рэльеф нізінны і раўнінны на З, сярэднягорны на У. Прыродная расліннасць прадстаўлена зПн на Пд тундрай, тайгой, участкамі лесастэпаў і стэпаў. Развіта разнастайная прам-сць, найб. горназдабыўная, у паўд. раёнах — збожжавая гаспадарка і жывёлагадоўля. Гл. таксама Сібір.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁКО́МПАС,
самалётны радыёпеленгатар для аўтам.пеленгацыі наземных перадавальных радыёстанцый. Гэта прыёмаіндыкатарнае прыстасаванне, якое спалучана з сістэмай сачэння, мае накіраваную рамачную і ненакіраваную штыравую антэны.
У Р. адбываецца складанне сігналаў ад абедзвюх антэн і камутацыя сігналу рамачнай антэны з частатой дапаможнага ’апорнага генератара. пры гэтым напружанне на ўваходзе прыёмніка мадулюецца па амплітудзе. Пры параўнанні напружанняў на выхадах прыёмаіндыкатара і апорнага генератара выпрацоўваецца сігнал памылкі, па якім сістэма сачэння паварочвае рамку ў становішча, адпаведнае напрамку на пеленгаваную радыёстанцыю. Р. можа арыентавацца і на радыёмаяк.
перамяшчэнне карыснага выкапня і інш. грузаў, а таксама перавозка людзей па падземных горных вырабатках і па паверхні зямлі (у межах тэр.рудніка, шахты). Ажыццяўляецца стужачнымі, скрабалкавымі, хістальнымі і інш.канвеерамі, лакаматывамі, вагонамі, самаходнымі ваганеткамі, цялежкамі, канатна-скрэпернымі ўстаноўкамі. Выкарыстоўваецца таксама гідраўлічны транспарт, гравітацыйнае транспартаванне, пнеўматычны транспарт. Пад’ём і апусканне карысных выкапняў, горнай пароды, абсталявання і людзей з шахты на паверхню робіцца клецевай, скіпавай або камбінаванай пад’ёмнай устаноўкай з загрузачнымі і разгрузачнымі прыстасаваннямі, бункерамі, капрамі (т. зв. рудніковы пад’ём).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРДЗІ́НЫ,
рыбы сям. селядцовых. 2 роды, у кожным па 1 відзе (з падвідамі): С. еўрапейская (Sardina pilchardus) і С. ціхаакіянская (Sardinops sagax, яе падвід — С. далёкаўсходняя, або івасі). Пашыраны ва ўмерана цёплых і субтрапічных водах абодвух паўшар’яў, акрамя ўсх. узбярэжжаў Паўн. і Паўд. Амерыкі.
Цела прадаўгаватае, сціснутае з бакоў; даўж. да 35 см (звычайна 15—20). Уздоўж спіны па баках шэраг цёмных плям, каля хваставога плаўніка — пара падоўжаных лускавінак («крыльцы»), на шчэлепнай накрыўцы — радыяльныя раўчукі. Планктафагі. Аб’ект промыслу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ЛЬНІК, ваўчук (Ononis),
род кветкавых раслін сям. струкавых. Каля 70 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Зах. Азіі, Паўн. Афрыцы. На Беларусі 1 від — С. палявы (O. arvensis). Трапляецца ў хмызняках, па схілах, уздоўж дарог, каля жылля.
Шматгадовыя травяністыя расліны або паўкусты. Сцёблы прамастойныя, узыходныя або сцелістыя, часам з калючкамі. Лісце простае ці трайчастае, чаргаванае, з прылісткамі.
Кветкі ў верхавінкавых коласападобных суквеццях або па 1—2 у пазухах лісця, белаватыя, жоўтыя ці ружаватыя. Лек., фарбавальныя, меданосныя і дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭ́ФАНА—БО́ЛЬЦМАНА ЗАКО́Н ВЫПРАМЯНЕ́ННЯ,
фізічны закон, які вызначае поўную (па ўсіх даўжынях хваль) выпрамяняльную здольнасць абсалютна чорнага цела. Паводле гэтага закону U = σ T4, дзе U — поўная (інтэгральная) выпрамяняльная здольнасць і T — абс. тэмпература абс. чорнага цела, σ — Стэфана—Больцмана пастаянная. Адкрыты эксперыментальна І.Стэфанам (1879) і тэарэтычна абгрунтаваны з пазіцый тэрмадынамікі Л.Больцманам (1884). Вынікае зПланка закону выпрамянення пры інтэграванні спектральнай выпрамяняльнай здольнасці абс. чорнага цела па ўсіх частотах (ад 0 да ∞). Выкарыстоўваецца ў піраметрыі для вымярэння высокіх тэмператур.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАНО́ГРАФ (ад фон + ...граф),
апарат для механічнага запісу і ўзнаўлення гуку. Вынайдзены ў 1877 Т.Эдысанам. У час запісу гуку звязаная з мембранай іголка рухаецца па вінтавой лініі на паверхні цыліндрычнага валіка, укрытага фольгай ці воскам, і выціскае на ёй канаўку пераменнай глыбіні. Пры ўзнаўленні запісу іголка рухаецца па канаўцы, робячы вымушаныя ваганні, а звязаная з ёю мембрана адпаведна ўзнаўляе гук праз рупар. Да 1920-х г. выкарыстоўваўся для запісу твораў муз. фальклору. Правобраз грамафона, патэфона і інш. прылад мех.гуказапісу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫ́ЧЭ Уладзімір Максімавіч (27.10.1870, Масква — 4.9.1929),
рускі літаратуразнавец, мастацтвазнавец. Акад.АНСССР (1929). Скончыў Маскоўскі ун-т (1894), у 1904—10 выкладаў у ім. Кіраваў Ін-там мовы і л-ры (з 1922), літ. аддзеламі Ін-та чырв. прафесуры і Камуніст. акадэміі. Друкаваўся з 1895 (літ.-крытычныя фельетоны). Працы па праблемах сацыялогіі мастацтва, у т. л.зах.-еўрап. мадэрнізму: «Нарысы па гісторыі заходнееўрапейскай літаратуры» (1908), «Фрэйдызм і мастацтва» (1925), «Сацыялогія мастацтва» (1926), «Праблемы мастацтвазнаўства» (1930) і інш. У працах Ф. выявіўся вульгарны сацыялізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫНА́Б,
рака ў Індыі і Пакістане, правы прыток р. Сатледж (бас.р. Інд). Даўж. каля 1100 км, пл.бас. 138 тыс.км². Пачынаецца з ледавікоў Зах. Гімалаяў, у межах Індыі цячэ ў глыбокай даліне; у Пакістане — па раўнінах Пенджаба. Асн. прытокі Джэлам (справа) і Раві (злева), ніжэй упадзення якой рака наз. Трымаб. Рэжым мусонны, летняе разводдзе. Сярэдні расход вады па выхадзе з гор 890 м³/с, ніжэй ён памяншаецца за кошт забору вады арашальнымі каналамі. Даліна густа населена. На Ч. — г. Мултан (Пакістан).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНТ (Hunt) Тымаці (н. 19.2.1943, г. Нестан, Вялікабрытанія),
англійскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1991). Замежны чл.Нац.АН ЗША (1999). Д-р філасофіі (1968). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1964). З 1991 працуе ў Фондзе па даследаванні раку (Лондан). Навук. працы па праблемах анкалогіі. Адкрыў цыкліны — новы клас бялкоў, якія адыгрываюць ключавую ролю ў кіраванні дзяленнем клетак (рэгулююць актыўнасць цыклінзалежных кіназ). Нобелеўская прэмія 2001 (з П.Нёрсам і Л.Хартвелам; гл. Дадатак).