МАЛЯНКО́Ў Георгій Максімілянавіч (8.1.1902, г. Арэнбург, Расія—14.1.1988),
савецкі дзяржаўны і паліт.дзеяч. Герой Сац. Працы (1943). Удзельнік грамадз. вайны. Чл.ЦК (1939—57), Палітбюро (Прэзідыума) ЦК (1946—57, канд. з 1941), сакратар ЦК (1939—46 і 1948—53) КПСС. У Вял.Айч. вайну чл.Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР (1941—45). у 1946—53 і 1955—57 нам. старшыні, у 1953—55 старшыня СМСССР. У 1957 разам з Л.М.Кагановічам, В.М.Молатавым і інш. выступіў супраць паліт. лініі М.С.Хрушчова, быў выведзены з Прэзідыума ЦК і ЦККПСС. У 1957—61 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЫЯ́ТЭГІ (Mariátegui) Хасэ Карлас (14.6.1895, г. Макегуа, Перу — 16.4.1930),
перуанскі паліт.дзеяч, сацыёлаг і літ. крытык. З 1918 у рабочым руху. З 1919 у эміграцыі. З 1923 зноў у Перу, у прафсаюзным руху, займаўся журналісцкай і выдавецкай дзейнасцю. Выпускаў часопіс «Amauta» («Мудрэц», 1926—30), рабочую газ. «Labor» («Праца», 1928—30). У 1928 заснаваў Перуанскую камуніст. партыю і быў яе ген. сакратаром. Тэарэт. асновы праграмы камуністаў выклаў у працы «Сем нарысаў тлумачэння перуанскай рэчаіснасці» (1928). У літ.-крытычных артыкулах аналізаваў ісп. і індзейскую традыцыі перуанскай л-ры, адстойваў незалежны шлях развіцця нац. культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСА́ЛЬСКІ Ігнацій Якуб (30.7.1729, в. Алекшыцы Бераставіцкага р-на Гродзенскай вобл. — 28.6.1794),
рэлігійны і дзярж.дзеяч Рэчы Паспалітай; прадстаўнік Асветніцтва. З роду Масальскіх. Д-р кананічнага і рымскага права (1752). Вучыўся ў Рыме. З 1752 рэферэндарый літоўскі, з 1762 біскуп віленскі. У 1773—88 падтрымліваў, а часам ініцыіраваў рэформы караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, крытыкаваў прыгоннае права. Першы старшыня Адукацыйнай камісіі (1773—80). У той жа час выкарыстоўваў службовае становішча для асабістага ўзбагачэння (прысвойваў канфіскаваную ў езуітаў маёмасць). На Чатырохгадовым сейме 1788—92 выступіў супраць прагрэс. рэформ, падтрымаў Таргавіцкую канфедэрацыю. Асудзіў паўстанне 1794, за што пакараны смерцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХНЮ́К (дзявочае Каліноўская) Людміла Антонаўна
(н. 2.3.1932, г. Гродна),
мастачка, грамадскі дзеячбел. эміграцыі. Падчарка пісьменніка Я.Золака, жонка мастака А.Махнюка. У 1944 разам з маці выехала ў Германію, дзе вучылася ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы, маляванню — у М.Кругловіча. З 1952 жыве ў ЗША. З 1973 удзельнічае ў маст. выстаўках у г. Саўт-Рывер (штат Нью-Джэрсі). Малюе акварэллю і алеем у манеры, блізкай да імпрэсіянізму, пераважна бел. краявіды, нацюрморты з кветкамі, партрэты: «Зіма» (1978), «Раніца» (1987), «Калыска ў кветках» (1991). Працуе ў б-цы. Клапоціцца пра развіццё бел. скаўтынгу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МБЕ́КІ (Mbeki) Таба Мвуелва (н. 18.6.1942, Ідутыва, Паўд.-Афр. Рэспубліка),
палітычны і дзярж.дзеяч Паўд.Афр. Рэспублікі (ПАР). Скончыў Лонданскі і Сусекскі ун-ты. Лідэр Арг-цыі афр. студэнтаў — маладзёжнай арг-цыі Афрыканскага нацыянальнага кангрэса (АНК), у 1961—62 зняволены. З 1962 у эміграцыі. У 1971—72 пам. сакратара Рэв. савета АНК. У 1975—78 прадстаўнік АНК у Свазілендзе і Нігерыі. Чл.Нац. выканаўчага к-та АНК з 1975. Старшыня АНК з 1993, у 1993—97 нам. прэзідэнта, з 1997 прэзідэнт АНК. У 1994—99 1-ы віцэ-прэзідэнт, з чэрв. 1999 прэзідэнт ПАР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІЧ Уладзімір Андрэевіч (14.10.1920, в. Палявая Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. — 17.1.2000),
партыйны і дзярж.дзеячБССР. Герой Сац. Працы (1958). Скончыў ВПШ пры ЦККПСС (1957). З 1945 на камсам. рабоце. З 1954 1-ы сакратар Мінскага райкома КПБ. У 1963—77 1-ы сакратар Брэсцкага, у 1977—85 Мінскага абкомаў КПБ. У 1985—90 нам. Старшыні Прэзідыума Вярх. Савета БССР. Чл.ЦККПСС у 1981—86. Чл.ЦККПБ у 1960—90, Бюро ЦККПБ у 1977—86. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1955—67, 1985—90, Вярх. Савета СССР у 1966—89.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛО́ШАВІЧ Слабадан (н. 20.8.1941, г. Пажаравац, Сербія),
дзяржаўны і паліт.дзеяч Югаславіі. Скончыў Бялградскі ун-т (1964). З 1966 у гар. адміністрацыі Бялграда, прам-сці і сістэме фінансаў, у т. л. старшыня Аб’яднанага банка Бялграда. З 1984 старшыня Бялградскага к-та Саюза камуністаў Югаславіі, з 1986 — чл.ЦК, Прэзідыума ЦК СКЮ, старшыня Прэзідыума ЦК Саюза камуністаў Сербіі. Заснавальнік і лідэр (з 1990) Сацыяліст. партыі Сербіі. Старшыня Прэзідыума (1989—90), прэзідэнт Сербіі (1990—95). Прэзідэнт Югаславіі (з 1996). Праводзіць палітыку ўмацавання дзярж. адзінства Югаславіі, узначальваў барацьбу супраць агрэсіі НАТО і бамбардзіровак Югаславіі (сак.—чэрв. 1999).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАБО́ (Mirabeau) Анарэ Габрыэль дзю Рыкеці
(du Riqueti; 9.3.1749, Біньён-Мірабо, Францыя — 2.4.1791),
палітычны дзеячФранцузскай рэвалюцыі 1789—99. Граф. У 1786 накіраваны з сакрэтнай місіяй у Прусію. У 1789 выбраны ў Генеральныя штаты ад трэцяга саслоўя гарадоў Марсель і Экс. Стаў вядомы дзякуючы выкрывальным прамовам супраць абсалютысцкага ладу. Паступова перайшоў на кансерватыўныя пазіцыі, стаў лідэрам буйной буржуазіі, прыхільнікам парламенцкай манархіі. У 1790 заключыў тайнае пагадненне з каралеўскім дваром, за абавязацельствы пагасіць вял. даўгі М. стаў яго сакрэтным агентам. Раптоўна памёр. Пахаваны ў Пантэоне, пасля адкрыцця здрады перапахаваны на могілках для злачынцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУБА́РАК Мухамед Хосні (н. 4.5.1928, в. Кафр-эль-Мусейліха, Егіпет),
ваенны, паліт. і дзярж.дзеяч Егіпта. Скончыў авіяц. вучылішчы ў Егіпце і СССР, Ваен. акадэмію імя Фрунзе ў Маскве (1957). У 1967—69 нач. Ваенна-паветр. акадэміі Егіпта. У 1969—72 нач. штаба, у 1972—75 камандуючы егіп.ВПС, нам.ваен. міністра. У 1976—81 нам. старшыні Нац.-дэмакр. партыі, са студз. 1982 яе ген. сакратар. У 1975—81 віцэ-прэзідэнт, з кастр. 1981 прэзідэнт Егіпта. Праводзіць прагматычны курс на эканам. развіццё Егіпта і на супрацоўніцтва як з індустрыяльнымі дзяржавамі, так і з краінамі, якія развіваюцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЭ́ЙДЖАР (Major) Джон (н. 29.3.1943, г. Мертан, Вялікабрытанія),
брытанскі паліт. і дзярж.дзеяч. Скончыў Ін-т банкіраў. У 1965—79 банкаўскі служачы. З 1979 дэп. палаты абшчын парламента ад Кансерватыўнай партыі. З 1986 дзярж. міністр сац. забеспячэння. з 1987 ген. сакратар мін-ва фінансаў, з ліп. 1989 міністр замежных спраў, з кастр. 1989 міністр фінансаў. У 1990—97 прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі і лідэр Кансерватыўнай партыі. Працягваў у асноўным паліт. курс М.Тэтчэр, але з іншым вырашэннем сац.-эканам. пытанняў (прыватызацыя дзярж. прадпрыемстваў, павышэнне падаткаў і інш.). Дамогся ратыфікацыі ў Вялікабрытаніі Маастрыхцкага дагавора 1992.