НЕЙГА́ЎЗ Станіслаў Генрыхавіч (21.3.1927, Масква — 24.1.1980),
расійскі піяніст, педагог. Сын Г.Г.Нейгаўза. Нар.арт. Расіі (1978). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950, клас Г.Нейгаўза), з 1957 выкладаў у ёй (з 1975 праф.). Яго творчасць вылучалася мастацтвам імправізацыйнасці, глыбокім лірызмам, паэтычнасцю, эмацыянальнасцю. Выступаў як саліст і ансамбліст, у т. л. ў дуэце з бацькам. Найб. вядомы як інтэрпрэтатар твораў Ф.Шапэна і А.Скрабіна. У рэпертуары таксама творы Л.Бетховена, В.А.Моцарта, Ф.Ліста, І.Брамса, Р.Шумана, М.Равеля, С.Рахманінава, С.Пракоф’ева і інш. Сярод вучняў У.Крайнеў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЬМЕ́ЛА,
археалагічная культура эпохі энеаліту (3000—2500 да н.э.) у Цэнтр. Партугаліі. Назва ад аднайменнага найб. даследаванага могільніка (каля Лісабона). Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло на неўмацаваных паселішчах. З медзі вырабляла пляскатыя сякеры, атаксама тыповыя для П. наканечнікі стрэл з доўгім дзяржаннем і амаль круглым пяром. Керамічны посуд вырабляўся ў мясц. неалітычных традыцыях, сярод каменных вырабаў сустракаюцца амулеты — плоскавыпуклыя і цыліндрычныя чалавечыя фігуркі і паўмесяцы. Нябожчыкаў хавалі ў грабніцах, у бобападобных камерах, куды можна было трапіць праз доўгі калідор ці праз адтуліну ў даху.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПРАГРЭ́С-ВУЛКА́Н»,
акцыянернае таварыства, створанае на базе Пінскай запалкавай фабрыкі «Прагрэс-Вулкан», існавала ў 1909—14. Праўленне знаходзілася ў Пінску. Акцыянерны капітал, унесены ўладальнікам ф-кі аўстрыйскім падданым пінскім купцом 1-й гільдыі І.А.Гальперыным і членамі яго сям’і, складаў 300 тыс.руб. У акц.т-ва ўвайшлі таксама лесапільныя з-ды, якія належалі Гальперыну. У 1909 на прадпрыемствах акц.т-ва працавала 680 чал. Ліквідавана напярэдадні 1-й сусв. вайны з-за нізкіх эканам. паказчыкаў. Прадпрыемствы перайшлі ва ўласнасць І.А.Гальперына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПТУШКАЕ́ДЫсапраўдныя
(Aviculariidae),
сямейства членістаногіх атр. павукоў. Каля 600 відаў. Пашыраны пераважна ў Паўд. Амерыцы, атаксама ў Паўд.-Усх. Азіі, Усх. Афрыцы, у трапічных лясах. Актыўныя на змярканні і ўначы. Віды родаў акантаскурыя (Acanthoscurria), тэрафоза (Theraphosa) і інш. небяспечныя для чалавека (яд паражае ц. н. с.).
Даўж. да 11 см. Цела і ногі ўкрыты шматлікімі валаскамі. Хеліцэры заканчваюцца кіпцікамі з адтулінамі ядавітых залоз на канцы. Лёгкіх 2 пары. Кормяцца буйнымі насякомымі, дробнымі пазваночнымі, у т. л. птушанятамі (адсюль назва).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁВЫПРАМЯНЕ́ННЕ СО́НЦА,
выпрамяненне розных слаёў Сонца ў радыёдыяпазоне. Адрозніваюць: радыёвыпрамяненне спакойнага Сонца (амаль не мяняецца з цягам часу; абумоўлена цеплавым выпрамяненнем электронаў у эл. полі іонаў няўзбуранай атмасферы Сонца), выпрамяненне актыўных абласцей у атмасферы над сонечнымі плямамі (павольна мяняецца з цягам часу, мае таксама цеплавы характар), спарадычнае Р.С., звязанае з ваганнямі плазмы пры праходжаннях праз яе касм. прамянёў у час храмасферных успышак. У сонечнай кароне адбываецца моцнае паглынанне і пераламленне радыёхваль — на метровых хвалях яркасная т-ра кароны дасягае мільёна кельвінаў, на больш кароткіх хвалях яна значна меншая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЦЭМА́ТЫ,
сумесі энатыямераў, якія не праяўляюць аптычнай актыўнасці. Існуюць у выглядзе рацэмічных сумесей крышт. энантыямераў (кангламерат — простая сумесь аптычных антыподаў, узятых у эквімалекулярнай колькасці) ці рацэмічных змешаных крышталёў, утвораных абодвума энантыямерамі (гл.Аптычная ізамерыя), і малекулярных злучэнняў (сапр. Р.), утварэнне якіх абумоўлена вадароднымі сувязямі, індукцыйным і дысперсійным узаемадзеяннямі. Атрымліваюць Р. пры хім. (неасім.) сінтэзе, атаксама пры рацэмізацыі — абарачальным узаемным ператварэнні энантыямераў, якое адбываецца звычайна не самаадвольна, а, напр., пад уздзеяннем кіслот, шчолачаў, пры павышэнні т-ры. Вылучэнне энантыямераў з іх рацэмічнай сумесі наз. расшчапленнем Р. (працэс адваротны рацэмізацыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЦЫПРО́КНАЕ СКРЫЖАВА́ННЕ,
сістэма двух скрыжаванняў, якія характарызуюцца ўзаемна процілеглым спалучэннем прыкметы, што аналізуецца, і полу (або тыпу спарвання) у форм, якія прымаюць удзел у скрыжаванні. Напр., калі пры адным скрыжаванні ў жывёл самка мела дамінантную прыкмету, а самец — рэцэсіўную, то ў другім скрыжаванні, рэцыпрокным першаму, самка павінна мець рэцэсіўную прыкмету, а самец — дамінантную. Р.с. выкарыстоўваецца ў генет. аналізе для выяўлення спадчынных фактараў, лакалізаваных у Х-храмасоме (гл.Палавыя храмасомы). Таксама ў выпадку анізагаміі выяўляюцца цытаплазматычныя спадчынныя фактары, калі ў абодвух Р.с. у спадчыну перадаецца толькі мацярынская прыкмета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУМЯШЧА́ЛЬНІЦТВА,
выкананне работнікам апрача сваёй асноўнай іншай работы, якая рэгулярна аплачваецца, на ўмовах прац. дагавора. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь сумяшчальнікам можа быць любы работнік незалежна ад яго спецыяльнасці, кваліфікацыі, памеру зарплаты. С. дапускаецца і па месцы асн. работы, і ў інш. прадпрыемстве, установе, арг-цыі. Пры С. забараняецца прыём на работу цяжарных жанчын і асоб, якія не дасягнулі 18 гадоў, атаксама сумесная служба сваякоў, звязаная з непасрэднай падпарадкаванасцю і падкантрольнасцю, і ў некат. інш. выпадках. Парадак афармлення на работу па С. рэгулюецца заканадаўствам.
грузінскі скульптар. Нар. мастак Грузіі (1958). Правадз.чл.АМСССР (1970). Скончыў Тбіліскую АМ (1931). Аўтар манум., эпічных па вобразным ладзе твораў: фігура «Перамога» і статуя А.Цэрэтэлі на франтоне т-ра ў Чыятуры (1945—50), помнікі У.Леніну ў Тбілісі (1956), Калінінградзе (1958), Руставі (1961) і інш. Працаваў таксама ў жанры партрэта («Акцёр Э.Буш», 1966, і інш.). Дзярж. прэмія СССР 1958.
В.Тапурыдзе. Перамога. Фігура на будынку Грузінскага драматычнага тэатра імя А.Цэрэтэлі ў г. Чыятуры. 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАСЕ́ВІЧ Лявон (н. 14.3.1957, ст. Валілы Падляскага ваяв., Польшча),
польскі мастак бел. паходжання. Скончыў Варшаўскую АМ (1984), з 1996 выкладае ў ёй. Творы, як правіла, без назваў, вял. памеру, увасабляюць адмысловае аўтарскае бачанне, паказваюць геаметрызаваныя зямныя краявіды ўзаранага поля, скошанага лугу, заснежанага лесу, сцяны дажджу, сухіх кветак, камянёў, атаксамаВял. Каньёна (ЗША). Вобразнасць і пераканаўчасць дасягаецца праз выкарыстанне мінімуму выяўл. сродкаў, чыстых і адкрытых фарбаў і колеру. Арганізатар Бел. аб’яднання студэнтаў (1981), Бел.дэмакр. аб’яднання (1990), рок-фестывалю «Басовішча» (1993).