сістэматычныя назіранні Сонца для атрымання інфармацыі пра з’явы, што адбываюцца ў яго атмасферы. Праводзяцца па міжнар. праграме спец. сеткай астр. станцый і абсерваторый. Даследуецца сонечная актыўнасць і яе ўплыў на геафіз. працэсы, а таксама сонечныя плямы, іх магн. палі, храмасферныя ўспышкі. пратуберанцы, валокны, сонечная карона, радыёвыпрамяненне Сонца і інш. Звесткі публікуюцца ў выглядзе карт, табліц і графікаў (для кожнага дня назіранняў), за больш працяглыя перыяды часу — у каталогах. Даныя С.С. выкарыстоўваюцца як для практычных мэт (прагнозы ўмоў радыёсувязі. магн. бур, касм. радыяцыйнага становішча і інш.), так і для даследавання прыроды сонечнай актыўнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЫЖНЁВАЯ МАШЫ́НА,
машына для вырабу ліцейных стрыжняў — састаўных частак ліцейных формаў. Рабочы працэс С.м. — ушчыльненне стрыжнёвых сумесей у спец. стрыжнёвых скрынках. Адрозніваюць пескадуўныя машыны, пескастрэльныя машыны, пескамётныя, прэсавыя, устрэсвальныя.
Паводле канструкцыі пескамётныя, прэсавыя і ўстрэсвальныя С.м. падобны да адпаведных фармовачных машын. Асн. частка прэсавых С.м. — прэсавы механізм з пнеўма- або гідрапрыводам; устрэсвальных — рабочы стол са скрынкай, які падымаецца пнеўмарухавіком і, падаючы ўніз на станіну, ушчыльняе сумесь у скрынцы. С.м. — адзін з асн. сродкаў ліцейнай вытворчасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРЭ́ЛЬБІШЧА,
спецыяльна абсталяваны ўчастак для правядзення стрэльбаў са стралковай зброі, гранатамётаў і інш. Падзяляюцца на вайсковыя і спартыўныя. Тэрыторыя вайсковага С. ўключае рубяжы адкрыцця і спынення агню, мішэннае поле, тылавы раён, пункты кіравання, выдачы боепрыпасаў і інш. На С. можа быць цір для праверкі зброі, прывядзення яе да нармальнага бою і інш. Спартыўнае С. — спец. збудаванне адкрытага тыпу для стральбы з вінтовак і пісталетаў. Складаецца з некалькіх ціраў, дзе вызначаны лініі агню (месца, з якога вядуць стральбу) і лініі мішэняў, абсталяванай бліндажамі, пад’ёмнымі ўстаноўкамі, механізмамі для кіравання і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУКУЛЕ́НТЫ (ад лац. succulentus сакавіты),
шматгадовыя расліны з сакавітым, мясістым лісцем (агавы, алоэ) або сцёбламі (кактусавыя, некат. малачаі); тып ксерафітаў. Пашыраны ў пустынях Цэнтр., Паўн., Паўд. Амерыкі і Паўд. Афрыкі. Пераносяць высокія т-ры паветра, але не вытрымліваюць абязводжвання. На Беларусі С. пераважна з сям. таўсцянкавых (напр., расходнік, скочкі). У працэсе эвалюцыі ў С. выпрацавалася здольнасць назапашваць ваду ў лісці або сцёблах з моцна развітой ваданоснай парэнхімаю. Некат. кактусы канцэнтруюць у сцёблах 1—3 т вады, а спец. прыстасаванні (тоўсты кутынізаваны эпідэрміс, валаскі, невял. колькасць вусцейкаў і інш.) дазваляюць эканомна расходаваць яе. Святлолюбівыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРЫЧЭ́ЛІ ФО́РМУЛА,
выраз, які набліжана вызначае скорасць выцякання вадкасці з адтуліны ў сценцы адкрытай пасудзіны. Мае выгляд:
, дзе v — модуль скорасці выцякання вадкасці, h — адлегласць ад восі адтуліны да паверхні вадкасці, g — паскарэнне свабоднага падзення. Атрымана Э.Тарычэлі (1641).
У рэальных выпадках скорасць выцякання вадкасці залежыць ад формы і памеру адтуліны, вязкасці вадкасці і ад некаторых інш. параметраў. У гідраўліцы карыстаюцца формулай
, дзе φ — каэфіцыент скорасці. Для малой круглай адтуліны і вялікіх Рэйнальдса лікаў φ = 0,94—0,99, значэнні φ для інш. выпадкаў вызначаюцца тэарэтычна і прыведзены ў спец. даведніках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАФАРЭ́ТНЫ ДРУК,
спосаб друкавання, пры якім адбітак атрымліваюць працісканнем фарбы з дапамогай эластычнага ракеля праз друкарскую форму на паперу або іншы матэрыял.
Друкавальныя элементы формы — адкрытыя ўчасткі сеткі, нацягнутай на спец. раму.
Форму вырабляюць звычайна фотахім. спосабам, друкаванне выконваюць на ручных. паўаўтам. і аўтам. машынах, малафарматных апаратах (рататарах). Т.д. дазваляе атрымаць яркія, насычаныя, пры неабходнасці рэльефныя відарысы. якія выкарыстоўваюцца для аддзелкі пераплётных накрывак, афармлення тары і ўпакоўкі, дэкарыравання вырабаў са шкла. керамікі. пластмасы.
Схема трафарэтнага друку: 1 — рама для нацягвання друкарскай формы; 2 — друкарская форма; 3 — ракель (нож з металу, гумы або пластмасы); 4 — фарба; 5 — адбітак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЫКАРБО́НАВЫЯ КІСЛО́ТЫ,
арганічныя кіслоты, якія маюць у малекуле па 3 карбаксільныя групы (-COOH); адносяцца да карбонавых кіслот. Найб. біялагічна важныя: лімонная кіслата, шчаўевоцатная кіслата, цыс-аканітавая, ізалімонная. Адыгрываюць важную ролю ў працэсах біяэнергетыкі і біясінтэзу. Удзельнічаюць у трыкарбонавых кіслот цыкле.
Найб. інтэнсіўна сінтэзуюцца і расходуюцца ў печані, ц. н. с., лімфоідных органах, эпітэліі страўнікава-кішачнага тракту, канальцах нырак. Т.к. пераносяцца праз клетачныя мембраны з дапамогай спец.трансп. бялкоў. Выкарыстоўваюцца ў эксперым. фармакатэрапіі метабалічных парушэнняў.
Літ.:
Епринцев А.Т. Попов В.Н. Ферментативная регуляция метаболизма ди- и трикарбоновых кислот в растениях. Воронеж. 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭХНІ́ЧНЫЯ ВУЧЫ́ЛІШЧЫ,
прафесійна-тэхнічныя навуч. ўстановы ў СССР, у т. л. на Беларусі, якія рыхтавалі кваліфікаваных рабочых для абслугоўвання складанай тэхнікі. Створаны ў 1954. У 1961—63 рэарганізаваны ў праф.-тэхн.навуч. ўстановы. У 1966 адноўлены пры буйных прамысл. прадпрыемствах, с.-г., буд. і інш. арг-цыях. У сістэме навуч. устаноў прафесійна-тэхнічнай адукацыі складалі каля 30%. Тэрмін навучання 1—2,5 года. Навучэнцы атрымлівалі веды па ўскладненым курсе агульных і спец.тэхн. дысцыплін, паліт. эканоміі, пытаннях права, эстэтычным і фіз. выхаванні. У 1984 у выніку рэформы агульнаадук. і прафес. школы Т.в. аб’яднаны з прафес.-тэхн. вучылішчамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УТНАПІ́ШТЫМ, Ут-Напіштым,
герой вавілонскага міфа, які выратаваўся ў час сусв. патопу. Паводле міфа, бог Эа (гл.Энкі) папярэдзіў У. пра знішчэнне ўсяго жывога на Зямлі ў выніку патопу і параіў яму пабудаваць спец. карабель. На гэтым караблі (куды ён узяў «семя ўсяго жывога») У. з сям’ёй накіраваўся на востраў за «водамі смерці». Пасля патопу людзі ад сям’і У. зноў засялілі зямлю, а савет багоў дараваў У. бессмяротнасць. Міф быў пашыраны сярод народаў стараж. Б. Усходу, ён уключаны ў эпас пра Гільгамеша. У акадскай міфалогіі У. адпавядае Зіусудра, у шумерскай — Атрахасіс, у Бібліі — Ной.