МУРА́ТАЎ (Ігар Лявонцьевіч) (28.7.1912, г. Харкаў, Украіна —29.3.1973),
украінскі пісьменнік. Скончыў Харкаўскі ун-т (1939). Друкаваўся з 1931. Аўтар паэт. кніг «Камса-графік» (1933), «Вогнішча» (1940), «Паэтычныя трылогіі» (1946), «Ідуць волаты» (1951), «Каханне і нянавісць мае» (1960), «Кастрычніцкія мажоры» (1970), рамант. драмы «Нейтральная зона» (1966). Пісаў прозу: «Букавінская аповесць» (1951, Дзярж. прэмія СССР 1952), аповесці «Жыла на свеце ўдава» (1960), «У кашулі народжаны» (1965), «А безыменных не было...» (1967), раман «Саксаганскія партрэты» (апубл. 1974). У творах тэмы працоўнага і ратнага подзвігу сучаснікаў. Вядомы як публіцыст, літ. крытык. Пераклаў на ўкр. мову асобныя паэмы Я.Купалы. На бел. мову творы М. пераклалі А.Бялевіч, А.Клышка.
рускі пісьменнік, выдавец. Князь. Скончыў вучылішча правазнаўства. Служыў у Міністэрстве ўнутр. спраў. Засн. і выдаваў у Пецярбургу кансерватыўна-манархічную газ. «Гражданин» (з 1872), часопісы «Добро» (1881) і «Дружеские речи» (1905). Раманы «Жанчыны з пецярбургскага вялікага свету», «Адзін з нашых Бісмаркаў» (абодва 1874), «Лорд-апостал у вялікім пецярбургскім свеце» (1876), «Мужчыны пецярбургскага вялікага свету» (1897) і інш. з жыцця велікасвецкага кола. Аўтар антынігілістычных раманаў «Запіскі гімназіста, які застрэліўся» (1875) і «Тайны сучаснага Пецярбурга» (1876—77), паэмы «Таўрыда» (1863), аповесцей, камедый, зб-каў публіцыстыкі «Нарысы цяперашняга грамадскага жыцця ў Расіі» (зб. 1—2, 1868—70), «Прамовы кансерватара» (1876), артыкулаў пра Ф.Дастаеўскага, А.Талстога, Л.Талстога, Ф.Цютчава і інш. Выдаў «Мае ўспаміны» (т. 1—3, 1897—1912).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВУМО́ВІЧ (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 29.10.1943, в. Баўцічы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.пісьменнік, літ.-знавец, крытык. Канд.філал.н. (1974), дац. (1981). Настаўнічаў, працаваў на камсамольскай рабоце. З 1973 у БДУ. Друкуецца з 1964. Аповесць «Узаранае поле» (1968) пра камсамольскіх работнікаў, кн. прозы «Такое бывае аднойчы» (1982) пра студэнцкае жыццё і каханне. Распрацоўвае маральна-этычныя праблемы бел. л-ры, этычна-канцэптуальныя асновы бел. прозы 1960—80-х г., дзейнасць «Маладняка» (манаграфія «Шляхамі арлянят: Проза «Маладняка», 1984): Сааўтар падручніка «Беларусазнаўства» (1998). Склаў зб-кі «Творчая спадчына Янкі Купалы і Якуба Коласа і развіццё славянскіх моў і літаратур» (1982), «Творчая і метадычная спадчына Якуба Коласа» (1992), адзін са складальнікаў хрэстаматыі «Беларуская літаратура: Проза 20-х гг.» (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЎРО́ЦКІ (Алесь) (Аляксандр Піліпавіч; н. 12.2.1937, в. Давыдаўка Светлагорскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.пісьменнік. Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). Працаваў фельчарам у Карэліцкім р-не Гродзенскай вобл., урачом у Хойніцкім р-не Гомельскай вобл., з 1965 у Мінску на станцыі хуткай мед. дапамогі. Друкуецца з 1954. Яго вершы (зб-кі «Неба ўсміхаецца маланкаю», 1962; «Гарачы снег», 1968) вылучаюцца асацыятыўнасцю і метафарычнасцю, іроніяй і гратэскам, глыбінёй роздуму і свежасцю вобразнага ўспрыняцця свету. Аўтар рамана «Валун» (1994) пра жыццё пасляваен. вёскі, апавяданняў (зб. «Валун», 1976).
Тв.:
Пакаленні і папялішчы: Кн. вершаў. Мн., 1990.
Літ.:
Лойка А. Сустрэчы з днём сённяшнім. Мн., 1968;
Шпакоўскі І. Структура вершаванага вобраза. Мн., 1972;
Ярош М., Бечык В. Беларуская савецкая лірыка. Мн., 1979.
рускі пісьменнік. Скончыў Петраградскі ун-т (1921). З 1921 уваходзіў у літ. групу «Серапіёнавы браты». Першая аповесць — «Ірвотны форт» (1922). Зборнікі нарысаў, апавяданняў, аповесцей «Камяні» (1922), «Бунт» (1923), «З алоўкам у руцэ» (1926), «Лірычная зямля» (1927) адметныя «арнаментальнасцю» стылю, пошукамі арыгінальнай формы. Уражанні ад паездкі па Еўропе ў зб. «Цяпер на Захадзе. Берлін — Рур — Лондан» (1924). Раман «Паўночная Аўрора» (1950, Дзярж. прэмія СССР 1951) пра барацьбу з інтэрвентамі на Поўначы ў 1918—19. Аўтар раманаў «Злачынства Кірыка Рудэнкі» (1927), «Гэта пачалося ў Какандзе» (1939), аповесці «Пагаворым пра зоркі» (1934), п’ес, кінасцэнарыяў, нарысаў-успамінаў пра М.Горкага, А.Талстога і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О.ГЕ́НРЫ [O.Henry; сапр.Портэр (Porter) Уільям Сідні; 11.9.1862, г. Грынсбара, штат Паўн. Караліна, ЗША — 5.6.1910],
амерыканскі пісьменнік. Па адукацыі фармацэўт. Літ. дзейнасць пачаў у 1894. Аўтар зб-каў апавяд. «Чатыры мільёны» (1906), «Свяцільня, якая гарыць» і «Сэрца Захаду» (абодва 1907), «Мілы жулік» (1908), сатыр. рамана ў навелах «Каралі і капуста» (1904), гумарэсак, скетчаў і інш. Яго творы адметныя займальнасцю сюжэта, жывапіснасцю характараў, дакладнасцю дэталі, багатай палітрай камічнага — ад мяккага гумару да пародыі, гратэску, сатыры. Адыграў значную ролю ў развіцці жанру навелы.
Тв.:
Рус.пер. — Соч.Т. 1—3. М., 1994.
Літ.:
Внуков Н.А. Тот, кто называл себя О.Генри. Л., 1969;
рускі пісьменнік. Скончыў Пецярбургскую духоўную семінарыю (1857). Некат. час вольнаслухач Пецярбургскага ун-та. Друкаваўся з 1859. У дылогіі «Мяшчанскае шчасце» і «Молатаў» (абедзве аповесці 1861) стварыў вобразы разначынцаў. Кн. «Нарысы бурсы» (1862—63, незавершана) пра норавы і побыт бурсы. Аўтар рамана «Брат і сястра» (фрагменты апубл. 1864), нарысаў, артыкулаў на пед. тэмы і інш. Яго творчасці ўласцівы тонкая назіральнасць, уменне ствараць яркія характары, выкарыстанне прыёмаў гратэску, выразная мова.
Тв.:
Соч.Т. 1—2. М.; Л., 1965;
Избранное. Мн., 1980;
Избранное. М.; Л., 1986;
Очерки бурсы. Мн., 1955.
Літ.:
Ямпольский И.Г. Н.Г.Помяловский: Личность и творчество. М.; Л., 1968;
Сажин В.Н. Книги горькой правды: Н.Г.Помяловский «Очерки бурсы»... М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАХНЕ́ВІЧ (Міхась) (Міхаіл Прохаравіч; н. 20.8.1934, в. Мінкавічы Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел.пісьменнік. Скончыў БДУ (1965), Вышэйшую парт. школу пры ЦККПСС (1969). Працаваў у рэдакцыях раённых газет, у газ. «Мінская праўда», у 1966—67 у газ. «Літаратура і мастацтва», у 1969—71 і 1978—90 нам.гал. рэдактара газ. «Вячэрні Мінск», у 1971—78 у ЦККПБ. Друкуецца з 1950. Аўтар празаічных кніг «Грыбны дождж» (1969), «Зара-зараніца» (1975), «Абяцанне» (1976), «Маё і тваё маленства» (1978), «Прыгарадная камандзіроўка» (1979), «Марыніка» (1982), «Белыя цені бяроз» (1989), зб. вершаў «Жыццё» (1972), гумарыст. зб. «Модны гальштук» (1977). Асн. тэмы — нязломнасць людзей у ваен. ліхалецце, маральнае высакародства ў мірны час. Піша для дзяцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТА́ПЕНКА (Ігнацій Мікалаевіч) (снежань 1856, с. Фёдараўка Херсонскай вобл., Украіна — 17.5.1929),
рускі пісьменнік. Вучыўся ў Новарасійскім ун-це (Адэса), скончыў Пецярбургскую кансерваторыю. Друкаваўся з 1881. Аповесць «На абавязковай службе» (1890), раман «Не герой» (1891), апавяданні з жыцця інтэлігенцыі і духавенства. Праблемы жаночай эмансіпацыі ў аповесці «Генеральская дачка» (1891). Аўтар раманаў «Жах шчасця» (1908), «Адступленне» (1915), аповесцей «Шасцёра» (1891), «Дурань» (1902), «Брат Андрэй» (1904), зб. вершаў «Думы і песні Ігнація Бяздольнага» (1881), п’ес, мемуараў пра жыццё студэнтаў 1870-х г. «Гісторыя адной «камуны» (1928), публіцыстычных і крытычных артыкулаў, апавяданняў для дзяцей і інш. Прозе П. ўласцівы аптымізм, вострая назіральнасць, гумар, камізм.
Тв.:
У кн.: Писатели чеховской поры: Избр. произв. писателей 80—90-х гг.М., 1982. Т. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЧО́ПКА (Янка) (Іван Пятровіч; 8.11.1890, в. Летнікі Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. — 26.5.1977),
бел.пісьменнік, фалькларыст. Скончыў Варанецкую (Пастаўскі р-н Віцебскай вобл.) с.-г. школу. Працаваў у дэпартаменце земляробства Віленскай губ. У 1925 рэдагаваў двухтыднёвік «Праваслаўны беларус» (Варшава). Пасля працаваў аграномам. Друкаваўся з 1912 пад псеўд. Башкір, Янка Башкір. Пісаў вершы і прозу. Збіраў фальклор (зб. «Дурнішча: Народная казка з Дзісеншчыны», 1927). Вершы, байкі, нар. паданні, казкі друкаваў у час. «Заранка», «Пралескі», «Праваслаўны беларус», «Маланка», «Калоссе». Выдаў кн. «Малочная карова: Як яе выбраць, карміць і даглядаць», «Пчолы і як вадзіць іх у рамовых вуллях» (абедзве 1923), «Гародніцтва: Як трэба гаспадарыць на гародзе, каб мець добрае варыва» (1925), «Як выбраць добрага каня» (1928). Аўтар камедыі «Гурток» (1926).