пабудовы пчол меданосных у вуллях з пчалінага воскудля захоўвання корму (мёду і пяргі) і вырошчвання расплоду; таксама гняздо пчалінай сям’і. Складаюцца з шасцігранных прызматычных ячэек, размешчаных абапал міжсцення, якое можа быць штучным (гл.Вашчына). Ячэйкі бываюць пчаліныя, трутневыя, мядовыя, пераходныя і матачнікі. Сярэдні дыям. толькі што пабудаванай пчалінай ячэйкі 5,38—5,42 мм, глыб. 12 мм, таўшчыня сценак 0,12 мм. У адной ячэйцы змяшчаецца каля 0,4 г мёду.
В.І.Сапега.
Пчаліныя соты: 1 — агульны выгляд (а — мядовыя ячэйкі; б — расплод; в — матачнікі); 2 — у папярочным разрэзе; 3 — з пчалінымі і трутневымі (буйнымі) ячэйкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯРГА́,
пылок кветак, сабраны пчалой меданоснай, змочаны нектарам, пакладзены ёй у ячэйкі сотаў і заліты мёдам. У анаэробных умовах, пад уздзеяннем ферментаў, бактэрый і дражджавых грыбкоў павялічваецца колькасць малочнай к-ты, якая кансервуе сумесь і ператварае яе ў П. У склад П. ўваходзяць бялкі 13—40%, тлушчы 0,3—12%, вугляводы 24—70%, ферменты, мінер. солі, вітаміны, гармоны. П. — каштоўны пратэінавы корм, неабходны для выкормлівання пчалінага расплоду вясной, яе адсутнасць затрымлівае развіццё пчалінай сям’і і зніжае медазбор. Выкарыстоўваецца ў медыцыне. П. пры лячэнні неўрозаў, неўрастэніі, цукр. дыябету, анеміі, гепатыту і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРО́ЎСКІ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 1.1.1953, в. Сноў Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1989), праф. (1991). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1975). З 1975 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1990 заг. кафедры). Навук. працы па праектаванні праблемна-арыентаваных электронных выліч. сродкаў для лічбавай апрацоўкі сігналаў у рэальным часе і іх выкарыстанні ў сістэмах апрацоўкі мовы, мультымедыя, медыцыне і вібраакустыцы.
Тв.:
Методы и микропроцессорные средства обработки широкополосных и быстропротекающих процессов в реальном времени. Мн., 1988;
Системное обеспечение микроЭВМ. Мн., 1990 (разам з У.А.Вішняковым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВІ́НСКІ (Віктар Вікенцьевіч) (н. 7.7.1943, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне выліч. тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1996). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у БДУ. З 1979 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1980 заг. лабараторыі). Навук. працы па стварэнні высоканадзейных хуткадзейных спецыялізаваных, сістэм на базе нетрадыцыйных метадаў выканання арыфм. аперацый і сучасных канцэпцый пабудовы высокапрадукцыйных выліч. сродкаў. Дзярж. прэмія СССР 1991.
Тв.:
Системы технического зрения: (принципиальные основы, аппаратное и мат. обеспечение). Л., 1988 (у сааўт.);
Градиентнорелаксационная технология формирования поля направлений для дактилоскопических изображений (у сааўт.) // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 2000. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗЬКО́Ў (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 1.7.1951, в. Вотня Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. матэматык і педагог. Д-рпед.н. (1997), праф. (1998). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1973). З 1974 у Магілёўскім ун-це (з 1988 заг. кафедры, з 1990 прарэктар, з 2001 рэктар). Навук. працы па тэорыі і практыцы неперарыўнага навучання і сучасных методыках выкладання матэматыкі. Аўтар навуч. дапаможнікаў для сярэдніх школ.
Тв.:
Алгебра и теория чисел. Мн., 1992 (разам з Б.Дз.Чабатароўскім);
Знаешь ли ты математику? Мн., 1994 (разам з С.А.Гуцановічам);
Числа и функции в тестах. Мн., 2000 (разам з А.У.Кравец).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДО́ПЫ, Радопскія горы. На У Балканскага п-ва, у Балгарыі і Грэцыі. Даўж. каля 240 км, выш. да 2191 м (г. Галям-Пералік). Складзены з шэрагу масіваў, якія паступова паніжаюцца на У. ДляЗах. Р. характэрны паверхні выраўноўвання, над якімі ўзвышаюцца асобныя кражы; ва Усх. Р. пераважаюць сярэдне- і нізкагор’і. Складзены пераважна з вапнякоў і пясчанікаў, крышт. і вулканічных парод. На паўн. схілах — гаі шыракалістых і хваёвых лясоў, субальпійскія лугі, на паўд. — міжземнаморскія хмызнякі. Радовішчы жал. і свінцова-цынкавых руд. Вадасховішчы. Мінер. крыніцы, курорты (Пампорава, Велінград, Нарэчанскі-Бані і інш.). Некалькі рэзерватаў (у Балгарыі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁЛАКАЦЫ́ЙНАЯ ЗДЫ́МКА,
здымка зямной паверхні з дапамогай радыёлакацыйнага зандзіравання. Праводзіцца з самалётаў, касм. лятальных апаратаў і інш., дзе ўстаноўлена радыёлакацыйная апаратура. Пры радыёлакацыйным зандзіраванні адбіты ад зямной паверхні сігнал пераўтвараецца ў відэасігнал і запісваецца на фатаграфічную стужку або перадаецца па радыёканалах на наземныя прыёмныя станцыі. У адрозненне ад фатагр. здымкі Р.з. праводзіцца ў любы час, мае высокую распазнавальную здольнасць, вял. паласу ахопу мясцовасці здымкай, аператыўнасць перадачы інфармацыі. Выкарыстоўваецца для вывучэння цяжкадаступных раёнаў, вызначэння маштабу стыхійных бедстваў, выяўлення ачагоў забруджвання навакольнага асяроддзя, складання тэматычных карт і інш.Гл. таксама Аэрафотаздымка, Касмічная здымка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЁРЭЛЕ́ЙНАЯ СУ́ВЯЗЬ,
від радыёсувязі, які грунтуецца на рэтрансляцыі радыёсігналаў на дэцы- ці сантыметровых хвалях. Выкарыстоўваецца для многаканальнай перадачы даных, тэлеф., тэлевізійных і факсімільных сігналаў і інш. паведамленняў.
Бывае актыўная і пасіўная. Актыўная Р.с. уключае прыём, пераўтварэнне, узмацненне і перадачу радыёсігналаў па радыёрэлейнай лініісувязі. На кожнай прамежкавай радыёрэлейнай станцыі можа быць некалькі камплектаў прыёмна-перадавальнай апаратуры. якія ўтвараюць шэраг т.зв. ствалоў, ёмістасць кожнага з якіх дасягае некалькіх тысяч тэлеф. каналаў (гл.Многаканальная сувязь). Пры пасіўнай Р.с. толькі змяняецца напрамак распаўсюджвання радыёхваль з дапамогай люстранай антэны ці інш. пасіўнага адбівальніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯГРА́ФІЯ (ад радые... + ...графія),
неразбуральны метад кантролю суцэльнасці цвёрдых цел; метад радыяцыйнай дэфектаскапіі. Засн. на прасвечванні аб’екта іанізавальным выпрамяненнем і рэгістрацыі выпрамянення, якое прайшло праз аб’ект, фатагр. метадам.
Пры Р. ў якасці крыніцы іанізавальнага выпрамянення звычайна выкарыстоўваюць радыенукліды, якія вылучаюць γ-кванты (напр., цэзій-137, ірыдый-192, селен-75), у якасці дэтэктара выпрамянення, што прайшло праз аб’ект, — рэнтгенаграфічныя плёнкі, у т. л. каляровыя, спец.ядз. фотаматэрыялы. Асн. разнавіднасць Р. — аўтарадыяграфія, калі фатагр. метадам рэгіструюць іанізавальнае выпрамяненне радыеактыўных атамаў, размеркаваных у аб’ёме ці паверхневым слоі цвёрдага цела. Выкарыстоўваюць Р. для кантролю якасці ліцця, зваркі, пайкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯ́ЦЫЯ (ад лац. radiatio ззянне, бляск),
электрамагнітнае і карпускулярнае выпрамяненне. Узнікае пры ядз. пераўтварэннях (гл.Радыеактыўнасць), выпрамяненні Сонца (сонечная радыяцыя), астрафіз. працэсах у Сусвеце (касмічныя прамяні). Пашырана разуменне Р. як радыеактыўнага — іанізавальнага выпрамянення, калі ўзаемадзеянне патокаў элементарных часціц ці эл.-магн. квантаў з пэўным асяроддзем вядзе да іанізацыі яго атамаў і малекул. Характарызуецца дозамі выпрамянення, вымяраецца дазіметрычнымі прыладамі. Уплывае на жывыя арганізмы (гл.Біялагічнае дзеянне іанізавальных выпрамяненняў), выкарыстоўваецца для кансерватыўнага лячэння злаякасных пухлін і інш. (гл.Прамянёвая тэрапія). Пра небяспеку радыяцыйнага забруджвання біясферы і метады барацьбы з непажаданымі наступствамі Р. гл. ў арт.Радыяцыйная бяспека, Радыяцыйная экалогія.