КЁЛЬРОЙТЭР ((Kölreuter) Іозеф Готліб) (27.4.1733, г. Зульц, Германія — 12.11.1806),
нямецкі батанік. Скончыў Цюбінгенскі ун-т (1755). У 1756—61 у Пецярб.АН (з 1766 ганаровы чл.), у 1763—69 дырэктар бат. саду ў г. Карлсруэ (Германія). Адзін з заснавальнікаў метаду штучнай гібрыдызацыі раслін. Увёў у селекцыйную практыку метад рэцыпрокных (узаемных) скрыжаванняў, адкрыў з’явы гетэрозісу і самастэрыльнасці, апісаў апыленне з дапамогай насякомых, дыхагамію, высветліў ролю нектару, назіраў раздражняльнасць тычынак.
Тв.:
Рус.пер. — Учение о поле и гибридизации растений. М.; Л., 1940.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРПІЧЭ́НКА (Аляксандр Андрэевіч) (н. 15.7.1939, в. Чырына Віцебскага р-на),
бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед.н. (1972), праф. (1973). Засл. дз. нав. Беларусі (1984). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1962) і працуе ў ім (з 1970 заг. кафедры). Навук. працы па псіхіятрыі, мед. псіхалогіі, нейрафізіялогіі.
У Мінскім р-не, каля в. Кіршы. Лінзападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага ледавіка. Пясчана-жвіровы матэрыял шэры, месцамі гліністы, з лінзамі і праслоямі жвірыстых пяскоў і марэнных супескаў або з уключэннямі валуноў. Пяскі-адсевы пераважна буйна- і сярэднезярністыя, палевашпатава-кварцавыя. Разведаныя запасы 3,3 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,4—25 м, ускрышы (гліністыя пяскі, марэнныя супескі) 0,2—12 м. Жвір і пясок прыдатныя на выраб бетону і для буд. работ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАВІРАЎСЦУ́Г (ням. Klavierauszug ад Klavier фартэпіяна + Auszug здабыванне),
клавір, пералажэнне музычна-сцэнічнага твора (пераважна опернага або аратарыяльнага) для спеваў з фартэпіяна. Змяшчае асн. элементы твора: мелодыю, гармонію, рытм. Перакладаюцца толькі галасы аркестра (кожная вак. партыя пішацца на асобным радку). К. карыстаюцца ў працэсе рэпетыцый пры развучванні вак. партый, пры азнаямленні слухачоў змуз. творам. К. наз. таксама пералажэнні опер (звак. партыямі) для аднаго фп., радзей і пералажэнні арк. і камерных твораў для фп. ў 2, 4 і 8 рук.
расійскі акцёр. Нар.арт.СССР (1937). Пачаў прафес. дзейнасць у 1901 у правінцыяльных т-рах, з 1904 у маскоўскім Т-ры Корша, з 1909 (з перапынкамі) у Малым т-ры. Творчасць вызначалася высокай прафес. культурай, характарнасцю ў выкананні камедыйных і сатыр. роляў: Цяляцеў, Лыняеў, Дудукін, Гарадулін («Шалёныя грошы», «Ваўкі і авечкі», «Без віны вінаватыя», «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага), Фамусаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Земляніка («Рэвізор» М.Гогаля). Здымаўся ў фільмах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯРО́ (Ігнат Вікенцьевіч) (11.1.1897, г. Віцебск — 13.7.1944),
генерал-маёр (1943). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). У Чырв. гвардыі з 1917, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны на Зах. фронце. З 1932 выкладчык у ваен. акадэміях, на курсах «Выстрал». У Вял.Айч. вайну на Зах., Калінінскім, Бранскім, Цэнтр. і 1-м Прыбалт. франтах: нач. штаба дывізіі, аператыўнага аддзела арміі, нам. камандзіра і камандзір дывізіі, нам. камандзіра 13-га гвардз.стралк. корпуса. Загінуў у баі ў г. Паставы Віцебскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОНТРАТА́КА (ад контр... + атака),
атака, якая праводзіцца абараняльнымі войскамі супраць наступальных з мэтай разгрому праціўніка, што ўклініўся ў абарону, і поўнага або частковага аднаўлення становішча. Заключаецца ў паражэнні праціўніка ўдарамі авіяцыі, ракет, агнём артылерыі з наступнай атакай сіламі 2-га эшалона (рэзерву), у пэўных умовах сумесна з сіламі 1-га эшалона. К., як правіла, праводзіцца ў момант, калі праціўнік, спынены і яшчэ не паспеў замацавацца на занятых рубяжах або яго прасоўванне запаволілася, а рэзервы выкарыстаны ці іх тэрміновы ўвод немагчымы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ПЛІ ((Copley) Джон Сінглтан) (3.7.1738, г. Бостан, штат Масачусетс, ЗША — 9.9.1815),
амерыканскі жывапісец і мініяцюрыст. Чл. Лонданскай АМ (1779). Буйнейшы амер. партрэтыст каланіяльнага перыяду. З 1774 працаваў пераважна ў Лондане. Зазнаў уплыў англ. партрэтнага жывапісу 17—18 ст. Працаваў у рэаліст. манеры. Сярод твораў: «Сёстры Мэры і Элісбет Роял» (1755—62), «Хлопчык з вавёркай-ляцягай» (каля 1765), «Пол Рэвір» (1765), «Нікалас Бойлстан» (1767), «Дораці Уэндэл Скайнэр» (1772), «Томас Міфлін з жонкай» (1773), «Сям’я мастака» (1780) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КО́РЧАК»,
прыватнаўласніцкі герб, якім карысталіся каля 270 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т. л. Баратынскія, Браніцкія, Есьманты, Заранкі, Іллінічы, Катовічы, Мялешкі, Млечкі. Мае ў чырв. полі тры папярочныя сярэбраныя бэлькі, якія звужаюцца да нізу. Клейнод — над прылбіцай з каронай у залатой чары палова сярэбранага сабакі. У Польшчы вядомы з канца 14 ст. Паводле Я.Длугаша, герб утвораны каралём Людвікам I; ён дадаў тры бэлькі, якія выцеснілі сабаку з тарчы ў клейнод. У ВКЛ пашырыўся пасля прыняцця Гарадзельскага прывілея 1413.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОТЛААГРЭГА́Т,
комплекс устройстваў для атрымання пад ціскам пары або гарачай вады за кошт спальвання паліва. Складаецца з топачнай камеры і газаходаў, у якіх размешчаны паверхні нагрэву (параперагравальнік, вадзяны эканамайзер, паветранагравальнік). Бываюць з шматразовай натуральнай або прымусовай цыркуляцыяй і праматочныя. Выкарыстоўваюцца на цеплавых электрастанцыях, у прамысл. і ацяпляльных кацельных, у суднавых і інш.кацельных устаноўках. У энергет. К. для павышэння эканамічнасці выкарыстоўваюцца схемы з другасным (прамежкавым) перагрэвам пары. Аснашчаны сродкамі аўтаматыкі, прыладамі і прыстасаваннямі кантролю, кіравання і аховы. Гл. таксама Паравы кацёл.