плынь у кальвінізме, паслядоўнікі якой выступалі за паглыбленне Рэфармацыі, праведзенай зверху ў выглядзе англіканства (гл.Англіканская царква), супраць каралеўскага абсалютызму. Існаваў у 16—17 ст. ў Англіі. Пурытане вызначаліся рэліг. фанатызмам, заклікалі да аскетызму, маральнай і фіз. чысціні. Падзяляліся на памяркоўную (прэсвітэрыяне) і радыкальную (кангрэгацыяналісты) плыні. П. стаў ідэалаг. абгрунтаваннем рэвалюцыі 1640—53 (гл.Англійскія рэвалюцыі 17 стагоддзя), у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі абедзвюх плыней.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУТУМА́ЙО (Putumayo),
рака ў Паўд. Амерыцы, левы прыток р. Амазонка. Амаль на ўсім працягу служыць мяжой паміж Калумбіяй з Эквадорам і Перу; нізоўі ў Бразіліі, дзе наз. Іса (Isá). Даўж. 1580 км, пл. басейна 123 тыс.км². Вытокі ў паўд.ч.Цэнтр. Кардыльеры Андаў Калумбіі, цячэ пераважна па Амазонскай нізіне. Разводдзе адкрас. да ліпеня. Сярэдні расход вады каля 7,2 тыс.м³/с. Суднаходная да г. Пуэрта-Асіс (на 1350 км).
нізіннага тыпу ў Іванаўскім (большая ч.) і Драгічынскім р-нах Брэсцкай вобл., на ПдУадСпораўскага возера ў вадазборы р. Ясельда. Пл. 12 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 10,8 тыс.га. Глыб. торфу да 3,2 м, сярэдняя 1 м. Запасы торфу каля 19,8 млн.т. У Драгічынскім р-не вядзецца здабыча торфу на ўгнаенне. Выпрацаваныя пл. рэкультываваны. Часткова асушана, выкарыстоўваецца пераважна пад сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПШО́ННЫ (Сяргей Фаміч) (5.9.1922, в. Кушняроўка Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. —30.8.1994),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1942). У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Узвод разведчыкаў на чале са ст. лейтэнантам П. вызначыўся ў баях пры фарсіраванні Віслы на Пдад Варшавы, дзе, знішчыўшы агнявыя кропкі праціўніка, разграміў штаб зенітнага палка, захапіў афіцэраў з дакументамі і палкавы сцяг ворага, садзейнічаў пераправе двух сав. палкоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ТА ВЫ́ХАДУ,
энергія, неабходная для выдалення электрона з цвёрдага цела ці вадкасці ў вакуум. Вызначае меру сувязі электрона з кандэнсаваным асяроддзем і з’яўляецца асн. характарыстыкай паверхні правадніка ці паўправадніка. Для цвёрдага цела залежыць ад яго матэрыялу, будовы паверхні, наяўнасці на ёй чужародных атамаў, напружанасці знешняга эл. поля (гл.Шоткі эфект) і вызначае заканамернасці электроннай эмісіі з гэтай паверхні. Рознасць Р.в. для двух праваднікоў ці паўправаднікоў вызначае кантактную рознасць патэнцыялаў паміж імі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІ́ЛЬНЫ ДОМ,
комплексная лячэбна-прафілактычная ўстанова для аказання мед. дапамогі цяжарным жанчынам, парадзіхам, нованароджаным, гінекалагічным хворым. Бывае агульнага і спецыялізаванага (паводле віду паталогіі — сардэчна-сасудзістых, эндакрынных захворваннях, невыношванні цяжарнасці і інш.) тыпаў. Аказвае дапамогу паводле тэр. прынцыпу (першая і неадкладная мед. дапамога незалежна ад месца жыхарства). Мае стацыянар (аддзяленні: родавае, пасляродавае, паталогіі цяжарных, абсервацыі, гінекалогіі, нованароджаных) і жаночую кансультацыю (амбулаторная лячэбна-прафілакт. дапамога цяжарным жанчынам і гінекалагічным хворым).
узмацненне адчувальнасці клетак да дзеяння іанізавальнага выпрамянення. Адбываецца пры дапамозе фіз. і хім. агентаў — радыесенсібілізатараў, што ўжываюць да (або ў час) апрамянення ў колькасцях, якія не ўплываюць на жыццяздольнасць клетак. Выкарыстоўваецца ў эксперым. і клінічнай анкалогіі для ўзмацнення прамянёвага пашкоджання пухлін. Мае выбіральнасць дзеяння на пухлінныя клеткі, у выніку чаго павышаецца эфектыўнасць прамянёвай тэрапіі. Колькаснае выражэнне Р. — каэфіцыент, або фактар змены дозы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЕРКАВА́ННЕ,
стадыя ўзнаўлення грамадскага прадукту, якая злучае спажыванне і вытв-сць. Характар і формы Р. вызначаюцца сістэмай грамадскіх адносін і залежаць ад уласнасці на сродкі вытв-сці. Ва ўмовах рыначнай эканомікі Р. ажыццяўляецца ў сферы абарачэння. У працэсе Р. матэрыяльныя, фін. і прац. рэсурсы накіроўваюцца па галінах эканомікі, прадпрыемствах і эканам. рэгіёнах. Для павышэння эфектыўнасці Р. патрэбна ўстойлівае забеспячэнне збалансаванасці паміж грашовымі даходамі насельніцтва і іх пакрыццём таварамі і паслугамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАКЕ́ТНА-Я́ДЗЕРНАЯ ЗБРО́Я,
зброя, у якой сродкам паражэння з’яўляюцца ядзерныя боепрыпасы, а сродкам дастаўкі іх да цэлі — ракета. Гал. састаўная ч.ядзернай зброі, разнавіднасць зброі масавага знішчэння. З’явілася ў сярэдзіне 1950-х г. Знаходзіцца на ўзбраенні армій ЗША, Расіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Кітая. Асн. баявыя ўласцівасці: практычна неабмежаваная далёкасць дзеяння, вялікая паражальная магутнасць, магчымасць нечаканага прымянення, высокая дакладнасць паражэння цэлей, вялікая скорасць, незалежнасць прымянення ад умоў надвор’я і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ТАМКА,
пасёлак у Ждановіцкім с/с Мінскага р-на, на аўтадарозе Мінск—Заслаўе; чыг. ст. на лініі Мінск—Маладзечна. За 17 км на Зад Мінска. 3965 ж., 1565 двароў (2001). Рэсп. цэнтр па конным спорце і конегадоўлі «Ратамка», база Белтэлекама. Сярэдняя і дапаможная школы, клуб, б-ка, бальніца, аптэка, аддз. сувязі. Свята-Мікалаеўская царква (1997). Брацкая магіла сав. воінаў. У 1941—42 у Р. дзейнічала Тарасава-Ратамскае патрыятычнае падполле.