ХАХО́Л Мікалай Рыгоравіч (5.1.1948, в. Чырвоная Зорка Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 11.5.1997),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1971). Трэнер спарт.т-ва «Працоўныя рэзервы» (1975—80), трэнер-выкладчык Мінскага аблсавета «Дынама» (1980—82), прафес.-тэхн. вучылішчаў (1982—85), дырэктар і інструктар-метадыст спецыялізаваных дзіцяча-юнацкіх школ па веславанні (1990—94). Чэмпіён свету і Еўропы на байдарцы-адзіночцы ў эстафеце 4×500 м (1970, Капенгаген) і на дыстанцыі 500 м (1971, Бялград), бронз. прызёр на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 м. Чэмпіён свету (1973, Тамерэ, Фінляндыя) на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 м, сярэбраны прызёр на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 1000 м. Чэмпіён СССР (1971, 1973) на байдарцы-адзіночцы на дыстанцыі 500 м і на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 1000 м; на байдарцы-двойцы ў эстафеце 4×500 м (1973); на байдарцы-двойцы на дыстанцыі 500 м (1974). Чэмпіён Спартакіяды народаў СССР (1971) на байдарцы-чацвёрцы на дыстанцыі 1000 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯІ́КАВА Валянціна Кузьмоўна (н. 1.10.1946, в. Старое Забалата Пермскай вобл., Расія),
бел. спартсменка (самалётны, верталётны спорт). Засл. майстар спорту СССР па самалётным (1978), майстар спорту СССР па верталётным (1975) спорце. Скончыла Пермскі мех. тэхнікум (1966), Цэнтр. лётна-тэхн. школу ДТСААФ СССР (1969). У 1969—90 лётчык-інструктар Мінскага аэраклуба. Лётчык 1-га класа. 17-разовая чэмпіёнка свету (1972—86; абсалютная ў 1978, г. Чэске-Будзеёвіцы, Чэхія), 9-разовы сярэбраны, 5-разовы бронз. прызёр. 10-разовая (1981—85) чэмпіёнка Еўропы (абсалютная ў 1981, г. Буніц, Аўстрыя; 1983, г. Равена, Італія; 1985, г. Чэске-Будзеёвіцы), 5-разовы сярэбраны прызёр, 13-разовая чэмпіёнка СССР (абсалютная ў 1983 г., Тула, Расія), сярэбраны (10), бронз. (19) прызёр. У чэмпіянатах Беларусі заваявала 6 залатых, 3 сярэбраныя, 1 бронз. ўзнагароды. У занальных і кубкавых спаборніцтвах заваявала 5 залатых, 7 сярэбраных, 3 бронз. ўзнагароды. За сваю спарт. кар’еру (1969—86) стала ўладальніцай 198 медалёў (105 залатых, 52 сярэбраныя, 41 бронз.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБУ́К Валерый Уладзіміравіч (н. 20.8.1956, в. Бор Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. спартсмен і трэнер (гіравы спорт, армрэстлінг, паўэрліфтынг). Майстар спорту СССР па гіравым спорце (1989). Майстар спорту Беларусі міжнар.кл. (1999). Засл. трэнер Беларусі (1994). Суддзя міжнар. катэгорыі (2000). Скончыў БДУ (1994), Бел. акадэмію фіз. культуры (2003). З 1990 ст. трэнер фізкультурна-аздараўленчага цэнтра «Даўгалецце», з 1993 інструктар-метадыст прадпрыемства «Атлант». Займаўся цяжкай атлетыкай (штанга, 1978—85) у спарт. клубе «Трактар». Чэмпіён свету па гіравым спорце сярод ветэранаў (1998, г. Ліпецк, Расія), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету па армрэстлінгу сярод ветэранаў (1998, Каір). Чэмпіён Еўропы па армрэстлінгу сярод ветэранаў (1999, г. Рашфор, Бельгія) і сярэбраны прызёр сярод ветэранаў (1997, г. Попрад, Славакія; 1998, г. Паланга, Літва). Неаднаразовы чэмпіён Беларусі па гіравым спорце. Падрыхтаваў 3 засл. майстроў спорту і 12 майстроў спорту міжнар.кл. па армрэстлінгу, 42 майстроў спорту па армрэстлінгу, паўэрліфтынгу і гіравым спорце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕДЗЯ́РАЎ Аляксандр Пятровіч (н. 24.12.1947, в. Янглічы Канашскага р-на, Чувашыя),
бел. спартсмен (стралк. спорт). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1971). Засл. майстар спорту СССР (1973). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1977). З 1972 інструктар Спартклуба БВА. Сярэбраны прызёр XXI Алімп. гульняў (1976, г. Манрэаль, Канада) у асабістым першынстве. Перамогі на чэмпіянатах свету: 1973 (г. Мельбурн, Аўстралія) — 2 залатыя медалі ў камандным, залаты і сярэбраны — у асабістым першынствах; 1974 (г. Тун, Швейцарыя) — 2 залатыя медалі ў камандным, сярэбраны ў асабістым першынствах, 2 залатыя медалі ў камандным першынстве 1975 (г. Мюнхен, Германія), 1979 (г. Лінц, Аўстрыя). Перамогі на чэмпіянатах Еўропы: 1973 (г. Доргмунд, Германія) — залаты медаль у камандным першынстве; 1977 (Бухарэст) — залаты медаль у камандным і сярэбраны ў асабістым першынствах; 1978 (г. Зуль, Германія) — залаты медаль у камандным і бронз. ў асабістым першынствах; 1979 (г. Грац, Аўстрыя) — сярэбраны медаль у асабістым першынстве; 1980 (Осла) — залатыя медалі ў камандным і асабістым першынствах. Чэмпіён СССР у асабістым (1972—74) і камандным (1978) першынствах. Пераможца і прызёр міжнар. і ўсесаюзных спаборніцтваў. Рэкардсмен свету, Еўропы, СССР. Усе перамогі атрыманы ў практыкаванні «Бягучы дзік».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАФЕ́ЕЎ Анатоль Аляксандравіч (н. 14.5.1933, г. Гомель),
партыйны і дзярж. дзеяч Беларусі. Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1967), завочную ВПШ пры ЦККПСС (1974). З 1949 працаваў слесарам на Мінскім, Гомельскім вагонарамонтных з-дах. З 1962 на парт. рабоце ў Гомелі. З 1970 інструктар аддзела хім. і лёгкай прам-сці ЦККПБ, 1-ы сакратар Мазырскага гаркома, сакратар Гомельскага абкома КПБ. З 1978 старшыня Гомельскага аблвыканкома, 1-ы сакратар Гомельскага, Мінскага абкомаў КПБ. У 1990—93 1-ы сакратар ЦККПБ. У 1992—96 нам.нач.Гал. ўпраўлення па дзярж. матэрыяльных рэзервах. З сак. 1996 нам. старшыні пастаяннай камісіі Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь па эканам. палітыцы і рэформах, з лістапада Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь. Чл.ЦК у 1981—91, Бюро ЦККПБ у 1986—91. Чл.ЦК у 1981—91 і Палітбюро ЦККПСС у 1990—91. Дэп. Вярх. СаветаБССР (з 1991 Рэспублікі Беларусь) у 1975—85, 1995—96. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1984—91. Чл. Прэзідыума Вярх. Савета БССР у 1980—95, СССР у 1990—91.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯЗЫКО́ВІЧ Фёдар Міхайлавіч (18.2.1903, в. Старое Заліцвінне Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 7.4.1943),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Вышэйшую камуніст.с.-г. школу Беларусі імя Леніна (1936). З 1923 на сав., прафсаюзнай, культ.-асв. і пед. рабоце на Магілёўшчыне і Міншчыне. З 1938 дырэктар Рэсп. школы старшынь калгасаў, інструктарЦККП(б)Б, заг. аддзела, сакратар, 2-і сакратар Палескага абкома КП(б)Б. У пач.Вял.Айч. вайны адзін з арганізатараў партыз. руху на Палессі. Са жн. 1941 у Чырв. Арміі на Цэнтр., Паўд.-Зах., Зах., Бранскім франтах: камісар кав. групы, кав. і стралк. дывізій. З ліст. 1942 упаўнаважаны ЦККП(б)Б па Палескай вобл., з лют. 1943 1-ы сакратар Палескага падп. абкома КП(б)Б, камандзір Палескага партыз. злучэння. Загінуў у баі. На месцы яго гібелі (паміж чыг. ст. Брынёва і Старушкі на лініі Калінкавічы—Лунінец) абеліск, на будынку чыг. ст. Старушкі мемар. дошка. У 1977 перапахаваны на Кургане Славы ў Мазыры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́НАЎ Сяргей Анатолевіч (н. 18.5.1968, г. Верая Маскоўскай вобл.),
бел. спартсмен (стральба кулявая, вінтоўка). Майстар спорту міжнар.кл. (1986). Засл. майстар спорту (2000). Скончыў Мінскае вышэйшае ваенна-паліт. вучылішча (1991). З 1992 спартсмен-інструктарМін-ва спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў у асабістым заліку [1987, г. Лахты, Фінляндыя, вінтоўка малакаліберная (ВМ); 1988, г. Ставангер, Нарвегія, вінтоўка пнеўматычная (ВП)]. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў (1988, г. Іонсу, Фінляндыя, ВП і ВМ, у камандным заліку), сярэбраны прызёр у асабістым заліку. Бронз. прызёр XXVII Алімп. гульняў (2000, г. Сідней, Аўстралія, ВМ) у асабістым заліку. Чэмпіён свету ў камандным заліку (1990, Масква, ВМ; 1994, г. Мілан, Італія, ВП, вінтоўка буйнакаліберная); сярэбраны прызёр у камандным заліку (1989, Заграб, ВП). Чэмпіён Еўропы ў камандным (1993, г. Брно, Чэхія, ВМ) і асабістым заліку (1997, Фінляндыя, ВМ); сярэбраны прызёр у асабістым і камандным заліку (1997, ВМ) і ў асабістым (1999, г. Бардо, Францыя, ВМ) заліку. Ўладальнік Кубка свету (1989, 2000, ВМ). Чэмпіён IX Спартакіяды народаў СССР (1987, Масква, ВП) і бронз. прызёр (ВМ) у асабістым заліку. Рэкардсмен свету (1998, 2000; абс. рэкорды).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́СЕЎ Віктар Іванавіч (н. 28.3.1966, чыг. ст. Уза Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту СССР (1984). Скончыў Гомельскі ун-т (1991), Акадэмію МУС Беларусі (1997). У 1982—92 спартсмен-інструктар Спорткамітэта СССР. З 1992 ст. інспектар Цэнтра спец. падрыхтоўкі Гомельскага абл.т-ва «Дынама». Бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў (1983, г. Познань, Польшча) на байдарцы-адзіночцы на дыст. 500 м і байдарцы-двойцы на дыст. 1000 м. Чэмпіён свету (1989, г. Плоўдзіў, Балгарыя) на байдарцы-чацвёрцы на дыст. 500 м; сярэбраны прызёр (1985, г. Мехелен, Бельгія) на байдарцы-двойцы на дыст. 1000 м і бронз. прызёр на байдарцы-двойцы на дыст. 500 м. Бронз. прызёр чэмпіянату свету (1986, г. Манрэаль, Канада) на байдарцы-двойцы на дыст. 500 м. Пераможца міжнар. спаборніцтваў «Дружба-84» на байдарцы-двойцы на дыст. 500 і 1000 м. Чэмпіён СССР на байдарцы-двойцы на дыст. 500 і 1000 м (1984, 1985), на байдарцы-адзіночцы на дыст. 500 м (1986, 1988), на байдарцы-чацвёрцы на дыст. 500 м (1987, 1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭНЕ́ЙСКІ Анатоль Іосіфавіч (н. 6.3.1968, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. спартсмен (веславанне на каноэ). Засл. майстар спорту Беларусі (1999). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1991). У 1993—99 спартсмен-інструктар Спорткамітэта Узбр. Сіл Беларусі. З 1999 на службе ў падраздзяленнях МУС. Чэмпіён свету (1997, г. Галіфакс, Канада) на каноэ-чацвёрцы на дыст. 200 м; сярэбраны прызёр (1998, г. Сегед, Венгрыя) на той жа дыстанцыі. Уладальнік Кубка свету (1997, г. Познань, Польшча — на каноэ-чацвёрцы і 1998 там жа — на каноэ-двойцы) на дыст. 200 м. Сярэбраны прызёр Кубка свету (1995, г. Познань — на каноэ-чацвёрцы на дыст. 1000 м; 1997, г. Сегед — на каноэ-чацвёрцы на дыст. 200 м; 1999, г. Мехелен, Бельгія — на каноэ-двойцы на дыст. 200 м); бронз. прызёр (1998, г. Дуйсбург, Германія) на каноэ-двойцы на дыст. 200 м. Чэмпіён СССР (1988, г. Растоў-на-Доне, Расія; 1989; г. Саратаў, Расія; 1991, г. Архей, Малдова) на каноэ-адзіночцы ў эстафеце 4 × 500 м; сярэбраны прызёр (1990, Масква) на каноэ-чацвёрцы на дыст. 500 і 1000 м. 46-разовы чэмпіён Беларусі (1987—2001).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЛЯБЦЭ́ВІЧ Яўген Іванавіч (6.8.1884, в. Жыровічы Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 20.10.1953),
бел. і расійскі бібліятэказнавец, бібліёграф, літ.-знавец. Сын І.А.Хлябцэвіча. Канд.пед.н. (1947). Скончыў Пецярбургскі ун-т (1913). Друкаваўся ў газ. «Наша доля» і «Наша ніва» (пад псеўд. Халімон з-пад пушчы); супрацоўнічаў у пецярбургскай газ. «Новая Русь». Удзельнік 2-га з’езда Бел.сацыяліст. грамады (1906). Адзін з арганізатараў гуртка па вывучэнні Гродзенскай губ., Беларускага навукова-літаратурнага гуртка ў Пецярбургу. У 1919 інструктарБел. пададдзела асветы нац. меншасцей Нар. камісарыята асветы РСФСР у Кіеве, потым у Маскве. З 1919 заг. бібліятэчнага аддзялення паліт. ўпраўлення Рэўваенсавета рэспублікі, з 1930 працаваў у Наркамасвеце РСФСР, з 1943 выкладчык, вучоны сакратар Маскоўскага бібліятэчнага ін-та. Удзельнічаў у стварэнні на Беларусі бясплатных нар. паўленкаўскіх бібліятэк. Даследаваў пытанні кіравання чытаннем, праблему «пісьменнік і чытач», перапісваўся з бел. і рус. пісьменнікамі. Аўтар прац «Бібліятэкі і кааперацыя» (1912), «Адраджэнне беларускай народніцкай літаратуры» (1914, перавыд. ў 1917 пад назвай «Народніцкая паэзія беларусаў»), артыкулаў і ўспамінаў пра Ф.Багушэвіча, Я.Баршчэўскага, А.Бурбіса, Я.Купалу, Цётку.
Літ.:
Леончиков В. Е.И.Хлебцевич — видный советский библиотековед и библиограф // Вопросы библиографоведения и библиотековедения. Мн., 1976;
Скалабан В. Купала и Хлебцевич // Неман. 1985. № 3.