у ведыйскай і індуісцкай міфалогіі бог ветру. Ваю народжаны двума светамі, з’яўляецца раніцай, запаўняе паветраную прастору. Ён тысячавокі, хуткі, як думка, у яго зіхатлівая калясніца і мноства коней, у калясніцы з ім бог грому Індра. Ваю шчодры, добразычлівы, узнагароджвае ахвяравальніка сынам, дае патомства, маёмасць, славу і інш. У слав. міфалогіі Ваю часткова адпавядае Вій.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́НТЫЯ (ад франц. garantie забеспячэнне) у цывільным праве, прадугледжанае законам або дагаворам абавязацельства, паводле якога асоба (фізічная ці юрыдычная) адказвае перад крэдыторам (поўнасцю або часткова) за невыкананне або неналежнае выкананне абавязацельства даўжніком. Гарантыя ў многім супадае з паручыцельствам: як і паручыцель, гарант — дадатковы даўжнік, а само гарантыйнае абавязацельства — дадатковае ў адносінах да асноўнага, якое звязвае крэдытора з даўжніком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́ШЫЦЫ,
балота на ПдЗ Пінскага р-на Брэсцкай вобл., у вадазборы р. Піна. Нізіннага тыпу. Пл. 5,9 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 3,9 тыс.га. Глыб. торфу да 3,8 м, сярэдняя 1,6 м. Паўн.ч. балота асушана, выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. Паўд.ч. ў натуральным стане. Растуць вярба, сітнік, асокі; часткова выкарыстоўваецца пад сенажаць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭКСТРА́Н,
высокапалімерны поліцукрыд, які сінтэзуецца бактэрыямі роду Leuconostoc і блізкароднымі да іх з глюкозы ў асяроддзі з цукрозай. Мал. маса да 1∙106а.а.м. і больш. Структура малекулы лінейная або разгалінаваная. Сухі Д. набракае ў вадзе і электралітах (у малекуле шмат гідраксільных груп ОН-) з утварэннем вязкіх раствораў. Часткова гідралізаваны Д. ужываецца як кровазаменнік, папярочнасшыты — у гель-фільтрацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗААЗЕ́РСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., у бас.р. Клява, за 16 км на ПнЗ ад г.п. Бялынічы. Пл. 0,58 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 750 м, даўж. берагавой лініі 2,9 км. Пл. вадазбору 8,8 км². Схілы катлавіны выш. 4—45 м, пераважна разараныя, на Пн і Пд парослыя хмызняком. Берагі нізкія, часткова забалочаныя, пад хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАБЫ́ЛІНСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свольна, за 38 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск. Пл. 0,22 км², даўж. 610 м, найб.шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі каля 1,7 км. Схілы катлавіны выш. да 13 м, параслі лесам, на Пнчасткова разараныя. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. Каля паўн.-ўсх. берага невял. востраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́РЫНСКАЕ БАЛО́ТА,
на Пд Брагінскага р-на Гомельскай вобл., у вадазборы р. Ніжняя Брагінка. Нізіннага тыпу. Пл. 5,8 тыс.га, у межах прамысл. пакладу 2,2 тыс.га. На ПдУ балота часткова затоплена Кіеўскім вадасх. Сярэдняя глыб. торфу 1,1 м. Асушаная ч. балота пад сенажаццю і ворывам. Ёсць пясчаныя астравы і грады, парослыя мяшаным і хвойным лесам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ДАН (ад грэч. ladanon),
пахучая смала, што выдзяляецца некаторымі раслінамі сям. ладаннікавых і бурзеравых. Мае ў сабе камедзі, эфірныя алеі, горычы і інш.Часткова растваральны ў вадзе і арган. растваральніках; пры награванні ўзганяецца. Л. атрымліваюць падсочкай пераважна ладаннага дрэва і басвеліі свяшчэннай (Усх. Афрыка і ПдЗ Аравійскага п-ва). Выкарыстоўваецца для пахучых курэнняў у рэліг. абрадах, у парфуме.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РА, маруха, мора, кікімара,
у славянскай міфалогіі злы дух, першапачаткова, як і слав. багіня Марэна, увасабленне смерці, мору. Пазней М. часткова страціла сувязь са смерцю, але захавала шкодны для чалавека характар. У беларусаў М. — назва нечысці і чучала (называюць таксама Купалай і Марэнай), якое ў ноч на Івана Купалу спальваюць на вогнішчы або топяць у вадзе (гл.Купалле).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРПІЁН (лац. Scorpius),
адно з 12 сузор’яў задыяка. Знаходзіцца ў Паўд. паўшар’і неба. Найб. яркія зоркі 0,8—1,2 (Антарэс), 1,6 і 1,9 візуальнай зорнай велічыні; 100 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. У С. знаходзіцца магутная (1030 дж/с) крыніца рэнтгенаўскага выпрамянення Sco X = 1. З тэр. Беларусі часткова відаць вясной і летам. Гл.Зорнае неба.