асноўны закон гідрастатыкі і аэрастатыкі, паводле якога на кожнае цела, апушчанае ў вадкасць (газ), дзейнічае выштурхная сіла, накіраваная ўверх, роўная па модулі вазе выціснутай гэтым целам вадкасці (газу) і прыкладзеная да цэнтра цяжару апушчанай у вадкасць (газ) часткі цела. Адкрыты ў 3 ст. да н.э.Архімедам. Архімеда закон — аснова тэорыі і практыкі плавання целаў. З яго ўлікам будуюцца аэрастаты, дырыжаблі, падводныя лодкі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРУ́ЖНАСЦЬ,
замкнёная плоская крывая, усе пункты якой знаходзяцца ад яе цэнтра O на аднолькавай адлегласці, роўнай радыусу R (гл.рыс.). Прамая AB, што злучае 2 пункты акружнасці, наз. яе хордай, хорда CD, што праходзіць праз цэнтр O, — дыяметрам. Адносіны даўжыні акружнасці да яе дыяметра выражаюцца лікам π = 3,1415... . Даўжыня акружнасці роўная 2πR. Гл. таксама Круг.
Акружнасць: AB — хорда; CD — дыяметр; R — радыус; O — цэнтр акружнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБ’ЯДНА́НАЯ ЭЛЕКТРАЭНЕРГЕТЫ́ЧНАЯ СІСТЭ́МА,
сукупнасць электраэнергет. сістэм пэўнага рэгіёна, аб’яднаных лініямі электраперадачы (напружанне пераважна 220—750 кВ) для паралельнай работы з аператыўным кіраваннем з адзінага дыспетчарскага цэнтра. Аб’яднанне энергасістэм дазваляе кампенсаваць нераўнамернасць энергет. нагрузкі ў іх з-за несупадзення ў часе сутачных яе максімумаў, змяншае залежнасць энергаспажывання ад гідралагічных і кліматычных умоў, зніжае неабходную рэзервовую магутнасць. Беларуская энергетычная сістэма аб’ядноўвае Цэнтр., Паўд. і Паўн.-Зах.мясц. энергасістэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСПНО́Э (ад дыс... + грэч. pnoē дыханне),
расстройства вонкавага дыхання. Выяўляецца рознай ступенню парушэння частаты, амплітуды і рытму дыхальных рухаў ад лёгкіх (на мяжы фізіял. варыяцый) да цяжкіх (задышка, дыханне перыядычнае, апноэ і інш.). Першаснае Д. ўзнікае як праяўленне дэфектаў у сістэме рэгуляцыі дыхання або выканаўчых органаў дыхання; другаснае — як ускладненне інфекц., абменных або траўматычных пашкоджанняў дыхальнага цэнтра, нерв. шляхоў, бронхалёгачнага апарату, грудной клеткі, дыяфрагмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎДАКІ́МАЎ (Уладзімір Мікітавіч) (н. 6.5.1939, г. Об Новасібірскай вобл., Расія),
бел. архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1988). Скончыў Новасібірскі інж.-буд. ін-т (1971). З 1961 працаваў у Ін-це «Сібакадэмпраект». З 1971 у ін-це «Гроднаграмадзянпраект». Асн. работы ў Гродне: Дом піянераў і школьнікаў (1976), будынкі аблвыканкома (1982), упраўлення «Гроднасельбуд» (1981), кардыялагічнага цэнтра (1984), гасцініцы «Гродна» (1985), кінатэатра «Кастрычнік» (1987), аэравакзала (1991, усе ў сааўт.) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫШТАЛІ́ТЫў петралогіі,
найдрабнейшыя прымітыўныя формы (эмбрыёны) рэчыва, якое крышталізуецца. Цяжка вызначаюцца (пад мікраскопам не аказваюць прыкметнага ўздзеяння на палярызаванае святло). Часцей сустракаюцца ў вулканічным шкле. Паводле формы К. адрозніваюць: глабуліты (дробныя сферычныя кроплі або шарыкі), маргарыты (падобныя на выцягнутую нізку пацерак), лангуліты (цыліндрычныя брусочкі з закругленымі канцамі), трыхіты (воласападобныя К., якія часта выходзяць з агульнага цэнтра), скапуліты (тонкія сцяблінкі з галінкамі) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕ́ЕЎ (Уладзімір Віктаравіч) (н. 24.6. 1952, Мінск),
бел. вучоны ў галіне кардыяхірургіі. Д-рмед.н. (1995). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1975). З 1980 у Бел.НДІ кардыялогіі, з 1985 адначасова кіраўнік Рэсп.цэнтрахірург. лячэння складаных парушэнняў рытмаў сэрца і электракардыястымуляцыі. Навук. працы па хірург. лячэнні арытмій.
Тв.:
Опыт хирургического лечения наджелудочковых тахиаритмий (у сааўт.) // Актуальные вопросы кардиологии: Сб. науч. тр.Мн., 1997. Вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ СПЕЦЫЯ́ЛЬНАЯ СЯРЭ́ДНЯЯ ШКО́ЛА.
Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1996 у Мінску на базе Навуч.цэнтраМін-ваўнутр. спраў. Рыхтуе юрыстаў з сярэдняй спец. адукацыяй, участковых інспектараў гар. і раённых аддзелаў міліцыі, супрацоўнікаў аператыўна-дзяжурных службаў, а таксама для сістэмы папраўча-працоўных устаноў і спец. камендатур. Спецыяльнасць (1999/2000 навуч.г.): правазнаўства. Навучанне дзённае і завочнае. Прымаюцца асобы з сярэдняй адукацыяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭСПУБЛІКА́НСКІ ВЫ́СТАВАЧНЫ ЦЭНТР.
Адкрыты ў 1968 у Мінску як Выстаўка дасягненняў нар. гаспадаркі Беларусі, з 1992 — Р.в.ц. Праводзіў міжнар. выстаўкі-кірмашы дасягненняў вытв-сці, навукі і тэхнікі, прагрэс. тэхналогій, лепшых узораў тавараў Беларусі і замежных краін. Экспазіц. пл. 4,5 тыс.м², адкрытая пляцоўка для вялікагабарытных экспанатаў. З 1999 адзін з павільёнаў Нацыянальнага выставачнага цэнтра «Белэкспа», які валодае ўсімі неабходнымі ўмовамі для правядзення міжнар. мерапрыемстваў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЭ́ ((Allais) Марыс) (н. 1911),
французскі вучоны-эканаміст. Скончыў Парыжскую вышэйшую нац. горную школу (1936). Праф. (1944). З 1946 дырэктар Нац.цэнтранавук. даследаванняў, з 1948 праф. Парыжскай вышэйшай нац. горнай школы. Навук. даследаванні па эканам. кіраванні, рэгуляванні даходаў і падаткаабкладанні, грашовай палітыцы, эканоміцы энергетыкі, транспарту і здабыўных галін, тэорыі выбару ва ўмовах рызыкі. Нобелеўская прэмія па эканоміцы 1988 за ўклад у тэорыю рынку і за работы па эфектыўным выкарыстанні рэсурсаў.