КЭМПО́ (яп., літар. вучэнне кулака, праведны закон кулака),
сістэма баявых і спартыўных адзінаборстваў, псіхафізічны культурны комплекс, рэлігійна-філасофскае вучэнне. Паходзіць з Індыі (больш за 5 тыс. гадоў назад), развіццё атрымала ў Кітаі (з 1 ст.) пад уплывам будызму і інш. рэлігій. Сучаснае К. развіваецца з канца 1940-х г. (Японія). Сусв. арганізацыя К. заснавана ў 1974.
У сучасным К. 5 асн. кірункаў: самаабарона; спарт. адзінаборствы (айкідо, дзюдо, джыу-джыцу, каратэ, кунг-фу, таэквандо і інш.); мастацтва сцэнічнага бою і трукаў; прафілактыка і лячэнне розных захворванняў (напр., кіт. сістэма тайцзі-цюань); разнавіднасць рэліг. практыкі (напр., яп. сёрындзі-кэмпо, кар. хварандо). Мае 4 раздзелы тэхн. норм: кіхон, ката, кумітэ і сівары. Баявое К. ўтрымлівае больш за 600 тэхн. прыёмаў, уключае 3 катэгорыі: гохо — жорсткая тэхніка ўдараў рукамі і нагамі, блакіроўкі; джухо — мяккая тэхніка выпадаў, кідкоў, заломаў; сейхо — тэхніка нарошчвання фіз. патэнцыялу, самаабарона з падручнымі сродкамі. Практыканты падзяляюцца на 2 катэгорыі: кю — «малодшыя» і дан — «старэйшыя», якія ўтрымліваюць 6, 9 або 10 ступеняў і паясы (па меры ўзрастання майстэрства); белы, карычневы, чорны і чырвоны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГАРО́ДСКАЯ РАЗЬБА́,
рускі нар. промысел разьбяных цацак і скульптуры з драўніны. Існуе з 16—17 ст. у в. Багародскае (Загорскі р-н Маскоўскай вобл.). Да канца 19 ст. захоўвалася традыц.тэхніка неглыбокіх парэзак з фігуркамі людзей, жывёл і рухомых цацак з характэрнымі персанажамі. У канцы 19 — пач. 20 ст.тэхніка парэзак змянілася больш дэтальнай распрацоўкай фігур, аб’яднаных у кампазіцыі і быт. сцэны на сюжэты баек, казак, вершаў, а таксама на тэмы сучасных падзей і гісторыі. На пач. 20 ст. майстры аб’ядналіся ў арцель (з 1923 — «Багародскі разьбяр», з 1960 Багародская ф-камаст. разьбы).
Літ.:
Розова Л. Богородская игрушка и скульптура: [Альбом]. М., [1970].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСПЕТЧАРЫЗА́ЦЫЯ (ад англ. dispatch хутка выконваць),
цэнтралізацыя (канцэнтрацыя) аператыўнага кантролю і кіравання на энергет., прамысл. і інш. прадпрыемствах, заснаваная на выкарыстанні сучасных сродкаў перадачы і апрацоўкі інфармацыі. Забяспечвае ўзгодненую работу асобных звёнаў кіруемага аб’екта з мэтай павышэння тэхніка-эканам. паказчыкаў і рацыянальнага выкарыстання вытв. магутнасцей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХАНІ́ЧНЫЯ ВЫМЯРЭ́ННІ,
вымярэннімех. велічынь (напр., перамяшчэння, масы, сілы, ціску) з дапамогай адпаведных вымяральных прылад. Бываюць прамыя (напр., вымярэнне масы на рычажных вагах) і ўскосныя (напр., змены даўжыні ўзору пры вымярэнні на дылатометры з дапамогай механатрона пераўтвараюцца ў эл. сігнал). Гл. таксама Вымяральная тэхніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦЕБСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ «ВІ́ЦЯЗЬ».
Створана ў 1976—78 як Віцебскі тэлевізійны з-д, з 1989 — сучасная назва. У ВА уваходзіць таксама канструктарскае бюро «Дысплей». Асн. прадукцыя (1996): тэлевізійныя прыёмнікі каляровага і чорна-белага адлюстравання, відэаманіторы каляровага і манахромнага паказу прамысл. прызначэння, мед.тэхніка, мэбля, спец. інструменты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ДО́СЛЕДНЫ ЗАВО́Д «ЭТАЛО́Н».
Засн. ў 1944 у Мінску як цэнтр. вагарамонтныя майстэрні. У 1959—68 з-д «Рампрылада», з 1968 эксперым., з 1976 доследны з-д «Эталон». З 1996 дзярж. прадпрыемства доследны з-д «Эталон». Асн. прадукцыя (1999): вагавымяральная тэхніка, тавары нар. ўжытку. Робіць рамонт і сэрвіснае абслугоўванне прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕЛЬСКІ ЗАВО́Д «ЭЛЕКТРААПАРАТУ́РА».
Пачаў сваю дзейнасць ў 1946 з завода прамысл. кааперацыі «Штамп» па выпуску гасп. посуду і электрапрыбораў. З 1956 — з-д металабытавых вырабаў. З 1958 — сучасная назва. Асн. прадукцыя: нізкавольтная апаратура (пускальнікі электрамагнітныя, прылады ахоўнага адключэння, кантактары, цеплавыя рэле) і быт.тэхніка (разеткі, выключальнікі, падаўжальнікі, электрапрасы, электрапліткі; смажыльныя шафы, электраміксеры, электрабігудзі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШТАЛА́ПАВА (Святлана Аляксандраўна) (н. 28.7.1956, г. Саратаў, Расія),
бел. танцоўшчыца. Засл. арт. Беларусі (1992). Скончыла Саратаўскае харэаграфічнае вучылішча (1974). З 1974 салістка Дзярж. харэаграфічнага ансамбля «Харошкі». Выконвае сола ў шматлікіх пастаноўках (1-актовы балет «Па старонках «Полацкага сшытка», цыкл харэаграфічных мініяцюр «Бывай, XX стагоддзе!», фалькл. праграма «Добры вечар!» і інш.). Яе творчасці ўласцівы высокая тэхніка танца, пластычнасць, сцэн. тэмперамент.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ЛІФТАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1967 у Магілёве. У 1969 асвоены выпуск асн. вузлоў пасажырскіх ліфтаў, з 1970 — серыйная вытв-сць пасажырскіх ліфтаў. З 1997 завод ліфтавага машынабудавання «Магілёўліфтмаш». Асн. прадукцыя (1999): ліфты пасажырскія, грузавыя, бальнічныя, тратуарныя і спецыяльныя грузападымальнасцю 100—5000 кг; запасныя часткі і камплекты, с.-г.тэхніка, прадукцыя вытв.-тэхн. прызначэння і тавары нар. ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАТЫ́ПІЯ,
від друкаванай графікі, у якім алейныя фарбы ад рукі наносяцца на ідэальна гладкую паверхню метал. друкарскай формы. Друкаванне робіцца па ўвільготненай паперы, атрыманы адбітак адзін (унікальны). Творам уласцівы прыгожая фактура, багацце колеравых спалучэнняў. Існуе таксама аднаколеравая М., пераважна чорная. Тэхніка М. вядома з 17 ст., пашырана з канца 19 ст.
Да арт.Манатыпія. Р.Кудрэвіч. Волагда. Сафія. 1960.