МУРА́ДАЎ (Шырын) (уста Шырын; 18.8.1880, г. Бухара, Узбекістан — 12.2.1957),
узбекскі нар. дойлід. Засл. дз. маст. Узбекістана. (1943). Ганаровы чл.АН Узбекістана (1943). Мастак-арнаменталіст, рэзчык па ганчы. Развіваў традыцыіўзб.нар. арнаменту. Ствараў дэкар. кампазіцыі для аздаблення жылых дамоў Бухары (1895—1910-я г.) і палаца Сітараі-Махі-хаса каля Бухары (1912—14). Аўтар разнога дэкору Бухарскай залы Т-ра оперы і балета імя Наваі ў Ташкенце (1947) і інш. Рэстаўрыраваў арх. помнікі. Дзярж. прэмія СССР 1948.
Літ.:
Ноткин И.И. Бухарская резьба по ганчу в работах усто Ширина Мурадова. Ташкент, 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЧО́ЎСКІ ПАЛА́Ц.
Існаваў у 2-й пал. 16—1-й пал. 20 ст. ў г. Рагачоў Гомельскай вобл. Па традыцыіназ. замкам Боны, сапраўдная назва невядомая. У 19 ст. выкарыстоўваўся як правіянцкі склеп. Мураваны 2-павярховы прамавугольны ў плане будынак (21 × 14 м) быў накрыты вальмавым дахам. Вуглы ўмацаваны магутнымі контрфорсамі, якія па вышыні даходзілі да сярэдзіны 2-га паверха. На верхні паверх вяла адкрытая галерэя з лесвіцай, вырашаная на гал. фасадзе цыркульнай аркадай. У аздабленні фасадаў былі выкарыстаны элементы рэнесансавай ордэрнай пластыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́НЧЫК (Мікола) (Мікалай Міхайлавіч; н. 1.8.1923, в. Быцень Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.літ.-знавец і крытык. Д-рфілал.н. (1970), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1977). Скончыў Гродзенскі пед.ін-т (1952). Настаўнічаў. У 1957—70 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1970 заг. кафедры бел. л-ры Гомельскага ун-та, з 1980 — Мінскага ун-та культуры. Даследуе праблемы народнасці л-ры, узаемадзеянне л-ры і фальклору, асновы бел. вершаскладання, творчасць Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, А.Куляшова, П.Глебкі і інш. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 2, 1966), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (на рус. мове, 1977), падручнікаў для студэнтаў пед. ін-таў «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. 1917—1940» (т. 1, 1981), «Гісторыя беларускай літаратуры. XIX — пачатак XX ст.» (1981), «Гісторыя беларускай літаратуры. Старажытны перыяд» (1985). У 1973—85 гал. рэдактар рэсп.навук.зб. «Беларуская літаратура».
Тв.:
Максім Багдановіч і народная паэзія. Мн., 1963;
Аркадзь Куляшоў. Мн., 1964;
Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі. Мн., 1969;
Шляхі беларускага вершаскладання. Мн., 1973;
«Сымон-музыка» Якуба Коласа і традыцыі фінскага эпасу // Бел. літаратура. Мн., 1982;
Вып. 10;
Классики белорусской литературы Янка Купала и Якуб Колас в контексте славянских культур // Славянские культуры и мировой культурный процесс. Мн., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНО́Ну літаратурна-мастацкай творчасці,
сукупнасць устаноўленых норм і правіл, якія вызначаюць змест і структуру асобных метадаў, кірункаў і жанраў мастацтва, мадэлі выяўлення рэчаіснасці ў дыяпазоне асн.эстэт. катэгорый. Упершыню тэарэтычна абгрунтаваны ў 5 ст. да н.э. Паліклетам у трактаце «Канон». Універсальнае значэнне К. характэрна для традыц.маст. культуры (ант., сярэдневяковай царкоўнай), для нарматыўнай эстэтыкі класіцызму, нар. творчасці, л-ры ў жанрах гімнаграфіі, санета, акраверша і інш. твораў з дакладна вызначанай кампазіцыяй. Дэкананізацыя эстэтыкі і мастацтва пачалася ў эпоху Асветніцтва, рэалізму і асабліва мадэрнізму. Кананічныя традыцыі часткова захаваліся (правіла залатога сячэння ў архітэктуры і выяўл. мастацтве, іканаграфічная стылізацыя, класічныя жанры паэзіі і інш.). На эстэтыку бел. сярэдневяковага і царк. мастацтва паўплывалі візант. К. [культавая архітэктура і жывапіс, біблейскія тэксты, агіяграфічная л-ра (гл.Жыціе), царк. музыка і гімнаграфія] і традыцыі этнічнай культуры. У пач. 19—20 ст. сфарміраваліся ўзоры бел. класічнага фальклору, апісаны аўтэнтычныя абрады, міфы і міфалагемы, якія паслужылі архетыпамі для сюжэтаў, вобразаў і матываў новай бел. л-ры. Кананічнымі формамі сусветнай паэзіі бел. л-ру ўзбагацілі Я.Купала, М.Багдановіч і інш.Гл. таксама Кананічная літаратура.
Літ.:
Лосев А.Ф. О понятии художественного канона // Проблемы канона в древнем и средневековом искусстве Азии и Африки. М., 1973;
Конан У.М. Архетыпы нашай культуры // Адукацыя і выхаванне. 1996. № 1, 3—11.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХМА́РАЎ (Чынгіз Габдурахманавіч) (н. 18.8.1912, в. Троіцк Чэлябінскай вобл., Расія),
жывапісец-манументаліст. Нар. мастак Узбекістана (1964). Вучыўся ў Маскоўскім маст. ін-це (1935—42). Творча выкарыстаў традыцыі сярэдневяковага сярэднеазіяцкага жывапісу ў стварэнні тонкай па колеры і малюнку насценнай размалёўкі: у фае Вял.т-ра оперы і балета імя А.Наваі (1944—47; Дзярж. прэмія СССР 1948), у Ін-це ўсходазнаўства імя А.Біруні (1968—70) у Ташкенце, «Сагдыйскае вяселле» (1975—76) і інш. Аўтар станковых работ («Тамара Ханум», 1978, і інш.). Дзярж. прэмія Узбекістана імя Хамзы 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРАЮ́К (Серафім Антонавіч) (н. 10.3.1933, в. Градзялі Беластоцкага ваяв., Польшча),
бел. крытык і літаратуразнавец. Канд.філал.н. (1966). Скончыў БДУ (1957). Настаўнічаў. З 1966 у Ін-це л-ры АН Беларусі. З 1981 гал. рэдактар, з 1993 дырэктар выд-ва «Мастацкая літаратура». Даследуе сучасную бел. прозу: манаграфіі і зб-кі крытычных арт. «Жыццё. Літаратура. Героі» (1973), «Вывяраючы жыццём» (1976), «Традыцыі і сучаснасць» (1981), «Жыць чалавекам» (1983, Літ. прэмія СП Беларусі імя І.Мележа 1984), «Чалавек на зямлі: Нарыс творчасці І.Пташнікава» (1988).
бельгійскі кампазітар, гісторык музыкі, муз. дзеяч. Чл. Каралеўскай акадэміі Бельгіі (з 1882). Скончыў Брусельскую кансерваторыю (1855, клас Ф.Ж.Фетыса). Адзін з найб. яркіх прадстаўнікоў фламандскага кірунку ў бельг. музыцы, апіраўся на фламандскі фальклор і традыцыіням.муз. культуры. Арганізатар (1867) і дырэктар (да 1901) Фламандскай муз. школы ў Антверпене (з 1898 Каралеўская фламандская кансерваторыя); правёў рэформу муз. адукацыі. Сярод твораў: Рэквіем (1863), араторыі «Люцыфер» (1866), «Шэльда» (1868), кантаты «Забіванне Авеля» (1856), «Рубенс» (1877). Аўтар кніг і артыкулаў па гісторыі бельг. музыкі.
расійскі піяніст, педагог, кампазітар, муз. пісьменнік. Нар.арт.СССР (1946). Д-р мастацтвазнаўства (1940). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1895), у 1906—61 яе прафесар (з 1919 прарэктар, у 1922—24 і 1939—42 рэктар). Адзін са стваральнікаў сав. піяністычнай школы. Развіў і ўзбагаціў выканальніцкія і пед.традыцыі маск. школы піянізму. Рэдактар шэрагу твораў рус. і замежных кампазітараў-класікаў. Аўтар муз. твораў, а таксама ўспамінаў пра С.Рахманінава, Л.Талстога. Сярод вучняў: Дз.Башкіраў, Р.Гінзбург, Дз.Кабалеўскі, Т.Нікалаева, Л.Ройзман, Р.Тамаркіна, С.Фейнберг, У.Ферэ. Дзярж прэмія СССР 1947.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭ́КСАН ((Jackson) Махалія) (Мехейлія; 26.10.1911, г. Новы Арлеан, ЗША — 27.1.1972),
амерыканская спявачка. З 1928 працавала з рознымі хар. і інстр. групамі, вылучылася пераважна выкананнем негрыцянскіх рэліг. песень і гімнаў (т. зв. «госпел»), а таксама спірычуэл. Яе першы запіс створаны ў 1934, найб. поспех набыла яе версія песні-госпел «Уздыміся крыху» (1945). У 1950-я г. шмат выступала на радыё і тэлебачанні, спявала на інаугурацыі Дж.Кенэдзі, у прэстыжных залах, у т. л. «Карнегі-хол», з аркестрам Э.Элінгтана, гастраліравала ў Еўропе. Па рэліг. матывах не выконвала блюзы, аднак зазнала ўздзеянне традыцыі іх выканання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́СЕВА (Ларыса Нічыпараўна) (н. 8.8.1933, Мінск),
бел.літ.-знавец і крытык. Канд.філал.н. (1966), дац. (1979). Скончыла БДУ (1955). У 1956—68 у Ін-це л-ры АН Беларусі, у 1973—82 у БДУ (1968—72 у Нью-Йорку, 1982—88 у Аўстрыі). Друкуецца з 1964. Даследуе творчасць М.Багдановіча, Я.Коласа, К.Чорнага, Я.Брыля, сучасную прозу, традыцыістараж.рус. і бел. л-р, пытанні тэксталогіі. Аўтар манаграфіі «Янка Брыль — мастак» (1968). Складальнік хрэстаматыі «Старажытная руская літаратура ў даследаваннях» (1979, з Л.Кароткай), метадычнага дапаможніка «Гісторыя старажытнай рускай літаратуры і літаратуры XVIII ст.» (1982, з Кароткай).