ДЗІМІ́ТРАЎ-МА́ЙСТАРА Уладзімір
(1.2.1882, с. Фролаш, Кюстэндзілская акруга, Балгарыя — 29.9.1960),
балгарскі жывапісец. Нар. мастак Балгарыі (1952). Вучыўся ў маст. вучылішчы ў Сафіі (1903—10). Аўтар партрэтаў людзей з народа, сцэн сял. жыцця: «Нявеста» (1935), «Сям’я» (1938), «Дзяўчына з с. Шышкаўцы» (1937), «Дзяўчына» (1952) і інш. У яго карцінах з франтальнымі, нібыта распластанымі на плоскасці адлюстраваннямі, абагульненай манерай жывапісу, кантрастамі яркіх колеравых тонаў набылі маст. гучанне традыцыі балг. нар. мастацтва. Іл. гл. ў арт. Балгарыя.
Літ.:
Колев Б.В. Димитров-Майстора: Пер. с болг. М., 1961.
т. 6, с. 115
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)