ПАРХІМО́ВІЧ Віталь Міхайлавіч (17.7. 1943, г. Разань, Расія — 15.1.1995),
бел. спартсмен (стралк. спорт). Засл. майстар спорту СССР (1970). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1973). З 1978 трэнер Спарт. клуба Узбр. Сіл Беларусі. Бронз. прызёр XIX Алімп. гульняў (1968, Мехіка). Чэмпіён свету ў камандным (6-разовы) і асабістым заліку (1970, г. Фінікс, ЗША; 1974, г. Тун, Швейцарыя), 7-разовы сярэбраны (1970, 1974) і бронз. (1970) прызёр у асобных практыкаваннях. 15-разовы чэмпіён Еўропы ў камандным заліку (1965, 1975, Бухарэст; 1969, г. Пльзень, Чэхаславакія; 1971, г. Зуль, Германія; 1972, Бялград; 1973, г. Лінц, Аўстрыя), 7-разовы сярэбраны (1965, 1969, 1971) і 3-разовы бронз. (1969, 1973) прызёр у асабістым заліку. 18-разовы чэмпіён СССР у асабістым заліку ў асобных практыкаваннях. Уладальнік абс. рэкордаў свету, Еўропы, СССР (1970, 1972) у асобных практыкаваннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІМЕ́НКА Анатоль Віктаравіч (н. 9.2.1963, г. Караганда, Казахстан),
бел. спартсмен (стральба кулявая, вінтоўка). Майстар спорту СССР (1981). Засл. майстар спорту Беларусі (1994). Скончыў Бел.ін-тфіз. культуры (1985). Чэмпіён свету (1990, Масква; 1994, г. Мілан, Італія) у камандным заліку (вінтоўка баявая — ВБ і вінтоўка пнеўматычная — ВП); сярэбраны прызёр (1994) у асабістым заліку (ВП). Чэмпіён Еўропы (1993, г. Брно, Чэхія); 3-разовы ў 1998, г. Лахці, Фінляндыя — у камандным заліку, ВБ; 1998, Талін — у камандным заліку, ВП. Сярэбраны прызёр чэмпіянатаў Еўропы (1997, Лахты — у камандным заліку (вінтоўка малакаліберная — ВМ); 1998, Лахты — у асабістым заліку і 2-разовы ў камандным (ВБ); бронз. прызёр (1995, г. Цюрых, Швейцарыя) у асабістым заліку (ВМ). Уладальнік Кубка свету (1993, г. Мюнхен, Германія, ВП) у асабістым заліку; пераможца і прызёр этапаў Кубка свету (1993—2002).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАХЛЯКО́Ў Аляксандр Дзмітрыевіч (н. 26.1.1942, в. Цютчава Гамбоўскай вобл., Расія),
бел. спартсмен (веласіпедны спорт). Майстар спорту міжнар. класа (1965). Пераможца Велагонкі Міру ў камандным (1965—66), сярэбраны прызёр у асабістым (1966) пяршынствах. Чэмпіён СССР у групавой і каманднай гонках на 100 км (1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЙДЗІНА Ламара Барысаўна (н. 6.9.1952, г. Тэтры-Цкара, Грузія),
бел. спартсменка (стралковы спорт). Чэмпіёнка Еўропы ў складзе каманды СССР і сярэбраны прызёр у асабістым першынстве ў 1976, 1977, чэмпіёнка (1976—77) і рэкардсменка СССР (1977) у стральбе з малакалібернага і стандартнага пісталета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́НІС НАСТО́ЛЬНЫ, пінг-понг,
спартыўная гульня з мячом на стале. Памеры пляцоўкі для гульні на афіц. спаборніцтвах 7×14 м. Спаборніцтвы (асабістыя і камандныя) праводзяцца адзіночныя і парныя (для мужчын, жанчын і змешаных пар). Сустрэчы складаюцца з 5—7 партый. Інвентар: стол (274×152,5 см, выш. 76 см, звычайна-цёмна-зялёнага або цёмна-сіняга колеру), сетка (183×15,25 см), ракеткі (форма адвольная з наклеенымі гумавымі пласцінамі цёмнага колеру), пластмасавы мяч (маса 2,7 г, дыяметр 40 мм).
Гульня блізкая да сучаснага Т.н. ўзнікла, верагодна, у Вялікабрытаніі ў канцы 19 ст.; з 1920-х г. стала пашыранай у многіх краінах. Міжнар. федэрацыя Т.н. засн. ў 1926. Еўрап. саюз Т.н. існуе з 1957. Чэмпіянаты свету праводзяцца з 1926 (з 1957 па няцотных гадах асабістае першынство, па цотных — каманднае), Еўропы — з 1958 (па цотных). Найб. развіты Т.н. ў Германіі, Карэі, Кітаі, Румыніі, Швецыі, Францыі, Японіі і інш.
На Беларусі развіваецца з 1920-х г. 1-я секцыя створана ў 1927 (г. Віцебск). Чэмпіянаты Беларусі праводзяцца з 1953. Федэрацыя Т.н. існуе з 1959. Створаны Рэсп.Нацыянальны цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе і настольным тэнісе Рэспублікі Беларусь. Мужчынская каманда спарт. клуба «Трактар» — сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1980). Сярод бел. спартсменаў найб. вызначыліся: У.Зленка (чэмпіён Еўропы сярод юнакоў, 1968), І.Мінкевіч (чэмпіён Еўропы, 1978), Т.Кастраміна (сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы, 2002), В.Паўловіч (прызёр чэмпіянату Еўропы, 2002), У.Самсонаў (прызёр чэмпіянатаў свету, 1995, 1997, 1999), Я.Шчацінін (сярэбраны прызёр чэмпіянату свету, 1998) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУГА́НІС (Luganis) Грэгары (н. ў студз. 1960, г. Сан-Дыега, ЗША),
амерыканскі спартсмен (скачкі ў ваду). Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1983). Чэмпіён XXI (1976, г. Манрэаль, Канада) і XXIV (1988, Сеул), сярэбраны прызёр XXIII (1984, г. Лос-Анджэлес, ЗША) Алімп. гульняў. Шасціразовы чэмпіён свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РЫНАЎ Уладзімір Уладзіміравіч (н. 28.5.1971, г. Варкуга, Расія),
бел. спартсмен (веславанне на байдарках і каноэ). Засл. майстар спорту Беларусі (1997). З 1987 спартсмен-інструктар Мін-ва спорту і турызму Беларусі. Чэмпіён свету (1989, г. Галіфакс, Канада) на каноэ-чацвёрцы на дыст. 500 і 1000 м. Чэмпіён свету (1997, Галіфакс) на каноэ-чацвёрцы на дыст. 200 м. Чэмпіён Еўропы (1988, Берлін) на каноэ-двойцы (з В.Захаравым, Беларусь) да дыст. 500 м і сярэбраны прызёр на каноэ-двойцы на дыст. 1000 м. Сярэбраны прызёр этапаў Кубка свету ў 1997 (г. Сегед, Венгрыя — на каноэ-чацвёрцы на дыст. 200 м; Познань, Польшча — на каноэ-чацвёрцы на дыст. 500 і 1000 м). Бронз. прызёр этапаў Кубка свету ў 2003 (Познань — на каноэ-двойцы, з І.Скавародкіным, Беларусь, на дыст. 200 м; г. Заграб — на каноэ-двойцы на дыст. 200 і 500 м).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТАПКО́ВІЧ Ігар Вячаслававіч (н. 4.1.1963, г. Наваполацк),
бел. спартсмен (лёгкая атлетыка — кіданне молата), засл. майстар спорту СССР (1991), Беларусі (1995). Скончыў Наваполацкі політэхн.ін-т (1986). Чэмпіён Еўропы (1990), пераможца гульняў Добрай волі (1990), сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў (1992), чэмпіянатаў свету (1991, 1993, 1995), Кубка Еўропы (1994).
бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Засл. майстар спорту СССР (1988). Скончыла Магілёўскае вучылішча алімп. рэзерву (1992). Алімп. чэмпіёнка (1988, Сеул, камандны залік), чэмпіёнка свету (1989), сярэбраны прызёр чэмпіянату свету (1987), неаднаразовы ўладальнік Кубка кубкаў, чэмпіёнка СССР. З 1991 на трэнерскай рабоце.