вадкасць, што змяшчаецца ў млечніках раслін. Звычайна малочнага колеру (адсюль назва), але бывае і інш. афарбоўкі (напр., у чыстацелу — аранжавы). З’яўляецца эмульсіяй, якая мае ў сабе клетачны сок, змешаны з тэрпеноідамі, алкалоідамі, танінамі, бялкамі, інш. рэчывамі, і знаходзіцца ў вакуолях. Можа мець амілапласты. У каўчуканосаў М.с. наз.латэксам натуральным (багаты на каўчук натуральны і гуту). У мякаці пладовых цел некат. грыбоў ёсць таўстасценныя гіфы (аналаг млечнікаў) з М.с. рознага колеру.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУЦЫ́НЫ,
складаныя бялкі (прыродныя глікапратэіды), якія ўваходзяць у састаў сакрэтаў слізістых залоз. Змяшчаюць пераважна кіслыя паліцукрыды, злучаныя з бялком іоннымі сувязямі. Адрозніваюць фукамуцыны (у большасці сакрэтаў слізістых залоз страўнікава-кішачнага тракту) і сіяламуцыны (у сліне падсківічнай і пад’язычнай залоз). Фалікулы яечніка маюць у сабе фукамуцыны ці сіяламуцыны. М. выконваюць ролю змазкі, якая ахоўвае эпітэліяльныя клеткі страўнікава-кішачнага тракту, дыхальных і мочапалавых шляхоў ад мех. пашкоджання, прыгнечваюць зліпанне эрытрацытаў, якое выклікае вірус грыпу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКУ́ХА,
пабочны прадукт алейнай вытворчасці, які застаецца пасля выціскання алею з насення алейных культур. Мае ў сабе да 40% бялкоў, 8—10% тлушчу, 6—8% мінер. рэчываў, шмат вітамінаў комплексу B. Канцэнтраваны корм для с.-г. жывёлы, таксама выкарыстоўваецца (як і шрот) у вытв-сці камбікармоў. Паводле амінакіслотнага складу і біяхім. каштоўнасці бялкоў, колькасці кальцыю і фосфару пераўзыходзіць злакавыя кармы. Найб. кармавая каштоўнасць ў сланечнікавай, ільняной, соевай М. Некаторыя віды М. маюць таксічныя рэчывы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВА́НДА (Lavandula),
род кветкавых раслін сям. губакветных. Больш за 25 відаў. Пашырана пераважна ў Міжземнамор’і. Культывуюць у Паўд. Еўропе, Сярэдняй Азіі. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукавана Л. каласовая (L. spica).
Л. каласовая — шматгадовы паўхмызняк выш. 20—100 см са шматлікімі разгалінаванымі прыўзнятымі сцёбламі. Лісце супраціўнае, прадаўгавата-лінейнае. Кветкі фіялетавыя ў коласападобных суквеццях, маюць у сабе 1,2—2,3% эфірнага алею. Плод — арэшак. Дэкар. і меданосная расліна. Асн. крыніца лавандавага алею.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІМО́ННІК (Schizandra),
род кветкавых раслін сям. лімоннікавых. Каля 25 відаў. Пашыраны ў Паўд.-Усх. і Усх. Азіі. На Беларусі інтрадукаваны Л. кітайскі (S. chinensis).
Лістападныя ліяны даўж. да 15 м. Лісце простае, эліпсоіднае, пры расціранні мае пах лімона (адсюль назва). Кветкі звычайна аднаполыя, духмяныя. Плод — сакаўная шматлістоўка ў выглядзе гронкі з ягадападобных 1—2-насенных плодзікаў, ядомы. Мае ў сабеарган. к-ты, вітаміны, цукар, эфірны алей. Дэкар., лек. і пладовыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІТАТЫ́ЧНЫ АПАРА́Т,
часовая структура з кампанентаў клеткі, якая дзеліцца. Ажыццяўляе рух храмасом да полюсаў клеткі і забяспечвае іх раўнамернае размеркаванне паміж даччынымі клеткамі. Мае ў сабецэнтрыёлі з цэнтрасферамі і верацяно дзялення. Бялкі М.а. (пераважна рыбануклеапратэіды) валодаюць скарачальнымі ўласцівасцямі і па амінакіслотным складзе падобныя да бялкоў мышцаў. Утварэнне пачынаецца ў прафазе мітозу і заканчваецца ў метафазе, разбурэнне — у анафазе. Пашкоджанне М.а. прыводзіць да паталогіі мітозу. Адрозніваюць М.а. астральны (у жывёльных клетках) і анастральны (у раслінных клетках).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНЕТЫ́Т (ням. Magnetit ад грэч. magnētis магніт),
мінерал падкласа складаных сілікатаў, аксід двух- і трохвалентнага жалеза FeFe2O4. Мае ў сабе 31% FeO, 69% Pe2O3, 72,4% Fe. Крышталізуецца ў кубічнай сінганіі. Крышталі пераважна актаэдрычныя, зярністыя агрэгаты. Колер чорны. Бляск метал. і паўметалічны. Цв. 5,5—6. Шчыльн. 4,8—5,3 г/см³. Асн. жалезная руда. Прамысл. паклады звязаны са складанымі магматычнымі, кантактава-метасаматычнымі і рэгіянальна-метамарфічнымі ўтварэннямі. На Беларусі М. утварае жалезныя руды Аколаўскага і Навасёлкаўскага радовішчаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШАРЫ́, аль-Ашары Абу-ль-Хасан Алі Ібн Ісмаіл (873, Басра — 935), арабскі багаслоў, адзін з заснавальнікаў каламу—мусульм. артадаксальнай схаласт. тэалогіі. Яго вучэнне — спроба кансалідаваць суніцкае веравучэнне на аснове сінтэзу мутазілізму і ханбазілізму (гл. ў арт.Іслам). Асн. творы — «Вучэнне мусульман» і «Тлумачэнне асноў веры». Сцвярджаў абсалютны характар божай усёмагутнасці, рэальнае існаванне божых атрыбутаў, багатворнасць Карана. Адказнасць чалавека за свае дзеянні імкнуўся абгрунтаваць з дапамогай тэорыі, паводле якой чалавечыя ўчынкі робяцца непасрэдна Богам, а чалавек вольны быццам бы прыпісваць іх сабе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗАЎКО́ВЫЯ (Ostraciontidae),
сямейства марскіх рыб атр. іглабрухападобных. 7 родаў, каля 20 відаў. Пашыраны ў прыбярэжнай зоне трапічных мораў, найб. колькасць відаў у Аўстраліі і Інда-Малайскім архіпелагу.
Даўж. да 50 см. Галава і цела ўкрыты панцырам з нерухома з’яднаных касцявых пласцінак, кіляў (грабянёў) і шыпоў. Рухомыя плаўнікі на кароткай мясістай аснове. Хвост доўгі. Большасць відаў ярка афарбаваныя. Кормяцца доннымі беспазваночнымі, водарасцямі, губкамі. Маюць у сабе таксіны, пасля спец. апрацоўкі ядомыя. Аб’екты промыслу.
Да арт.Кузаўковыя. Кузаўкі: 1 — чатырохрогі; 2 — бязрогі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІШМІ́Ш,
сарты вінаграду з безнасеннымі дробнымі ягадамі. Вырошчваецца пераважна ў Сярэдняй Азіі. Найб. вядомы К. белы (Ак-кішміш) і чорны (Кара-кішміш). Ягады высокацукрыстыя. Выкарыстоўваюць у свежым выглядзе, вінаробстве, для сушкі. Таксама К. наз. ягады вінаграду сорт К., высушаныя на сонцы (у побыце наз. разынкамі). Мае ў сабе (у % на сухое рэчыва): цукру 76—78%, азоцістых рэчываў і кіслот па 2,1%. Выхад сушанага К. — 24—30% ад масы ягад. Выкарыстоўваецца ў кулінарыі, кандытарскай прам-сці, у сумесі сушаных фруктаў і інш.