Дзейнічаў на Беларусі ў 1902—14 у в. Баравая Клімавіцкага пав. (цяпер вёска ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобл.). Меў паравы рухавік (1908), рухавік (1910), паравую машыну і 12 электраматораў (1913). Вырабляў бочкі, дошкі, клёпкі пілаваныя і гонты (1908—13). У 1910 працавала 150 рабочых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКАЯ ТЫТУНЁВАЯ ФА́БРЫКА Дзейнічала ў г. Пінск Брэсцкай вобл. з 1882. Выпускала курыльны тытунь, махорку і папяросы, з 1895 таксама цыгары і цыгарэты, з 1908 толькі цыгары, з 1913 — курыльны тытунь. Мела ў розныя гады конны рухавік, паравы рухавік. У 1903 працавала 180, у 1910—32 рабочыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПЯРНЯ́НСКІЯ КОЎДРАТКА́ЦКІЯ ФА́БРЫКІ.
Дзейнічалі 2 фабрыкі ва ўрочышчы Паперня Слонімскага пав. (цяпер мясцовасць на Пн Брэсцкай вобл.) у 1879—98. Ф-ка Д.Штарэніуса і І.Штарэніуса мела паравы рухавік, 25 ткацкіх станкоў, 5 часальных, 10 прадзільных і 18 інш. машын. У розныя гады працавала 40—60 чал. У 1879 выраблена 3 тыс. аршынаў коўдраў. Ф-ка Г.Штарэніуса мела паравы рухавік, у 1898 працавалі 53 чал.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНЦ ((Benz) Карл Фрыдрых) (25.1171844, г. Карлсруэ, Германія — 4.4.1929),
нямецкі інжынер-вынаходнік. Вынайшаў стацыянарны двухтактавы газавы рухавік (1878), заснаваў Рэйнскі з-д газавых рухавікоў (1883, г. Мангейм). У 1885, незалежна да Г.Даймлера, стварыў гарыз. аднацыліндравы чатырохтактавы бензінавы рухавік э эл. запальваннем і на яго аснове першы ў свеце аўтамабіль (1886). Паклаў пачатак серыйнай аўтамаб. вытв-сці (аўтамабіль «Вела», 1894). У 1926 заснаванае Бенцам прадпрыемства аб’ядналася з кампаніяй па вытв-сці рухавікоў Даймлера (гл.«Даймлер-Бенц»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́САЎСКІЯ СУКО́ННЫЯ ПРАДПРЫЕ́МСТВЫ.
Дзейнічалі ў 1794—1914 у мяст. Косава Слонімскага пав. (цяпер горад у Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл.). Уключалі 2 суконныя ф-кі. Адна мела паравыя машыны (16 і 35 к.с.), 80—85 ткацкіх станкоў, 17 часальных машын, 47 інш. машын і механізмаў, у 1878 працавала 180 чал.; другая мела паравы рухавік, пазней паравую машыну. Уваходзіла таксама суконная мануфактура (мела вадзяны рухавік, у 1913 працавала 70 чал.). Выпускалі рознакаляровае сукно і коўдры з мясц. і прывазной сыравіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СІТРАЭ́Н»
(Citroen),
сям’я аўтамабіляў аднайм.франц. фірмы (з 1976 «Пежо-Сітраэн»; гл.«Пежо»), Выпускаецца з бензінавымі або дызельнымі рухавікамі з 1919. Пярэднепрывадныя легкавыя аўтамабілі розных класаў маюць рухавік магутнасцю ад 33 да 147 кВт, 2-ці 4-месны (у мікрааўтобусаў — да 8) кузаў хэтчбэк ці універсал, найб. скорасць да 222 км/гадз. Грузавыя аўтамабілі асабліва малой і малой (ад 0,5 да 2 т) грузападымальнасці маюць рухавік магутнасцю да 76 кВт.
Грузапасажырскі аўтамабіль «Сітраэн»: серыя ZX мадэль Брэк.