гарадзішча днепра-дзвінскай культуры і курганны могільнік полацкіх крывічоў каля в. Гаравыя Полацкага р-на Віцебскай вобл. На гарадзішчы выяўлены рэшткі доўгіх жытлаў слупавой канструкцыі, каменнае агнішча; сярод знаходак ляпны гліняны посуд, жал. прылады працы, косці жывёл. На могільніку было 38 круглых і падоўжаных у плане насыпаў; пахавальны абрад — трупаспаленне; пахавальны інвентар (шкляныя пацеркі, бронз. ўпрыгожанні, ляпныя гаршкі) выяўлены толькі ў 3 курганах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАДРУ́ЦЦЕ,
археалагічныя помнікі дрыгавічоў (гарадзішча і курганны могільнік) каля в. Задруцце Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. Гарадзішча памерам 83×85 м умацавана валам выш. 1—3 м, шыр. 8—15 м. Курганны могільнік 10—11 ст. (з 40 насыпаў захаваліся 3). Пахавальны абрад — трупапалажэнне, пераважна галавой на З. Знойдзены рэшткі дамавін, жал. цвікі, ганчарны посуд, пацеркі са шкла, бронзы, сердаліку, бронзавыя пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЙЛАЎСКІЯ КУРГАНЫ́,
група курганоў (больш за 400 насыпаў) каля с. Міхайлаўскае недалёка ад г. Яраслаўль (Расія). Датуюцца 2-й пал. 10 — пач. 11 ст. Даследаваліся ў 1896—1961. Належалі мясц. фінскаму насельніцтву і нетутэйшым слав. плямёнам. Пахавальны абрад — трупаспаленне і трупапалажэнне. Большасць даследаваных пахаванняў з бедным інвентаром, трапляюцца адзінкавыя багатыя пахаванні дружыннікаў і жанчын. Знойдзены керамічны посуд, узбраенне, упрыгожанні, гліняныя амулеты і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЎБЁЖНАЕ РАМЯСТВО́,
вытворчасць посуду і інш. вырабаў з дрэва спосабам даўбення ці апрацоўкі яго натуральных (дуплістых) формаў; адно з найб.стараж. рамёстваў. На Беларусі Д.р. практычна не вылучалася ў спецыялізаваны саматужны занятак і мела характар хатняй вытв-сці; карыты, кадаўбы, жлукты выраблялі ў вял. колькасці сяляне, якія не валодалі спец. навыкамі дрэваапрацоўкі. Выдзеўбаны посуд звычайна рабілі з мяккаслаёвых і падатлівых парод драўніны (ліпы, вольхі, асіны), чаўны і ступы — з дубу, хвоі. Карысталіся долатам, пешняй, разцом, скоблямі, сякерай, цыркулем, цяслой, чакухай (кожны інструмент выкарыстоўваўся на пэўнай тэхнал. стадыі і меў варыяцыйныя асаблівасці). Функцыянальнае прызначэнне розных відаў выдзеўбаных вырабаў накладвала адбітак на вонкавы выгляд, эстэтыку, якасць іх апрацоўкі. Асабліва старанна, па-мастацку выраблялі карцы, фаскі, кублы, апалушкі, сальніцы, бойкі. Тым жа спосабам рабілі некат. віды старасвецкай мэблі, шафы для адзення, драўляныя трубы для дымаходаў у сялянскім жыллі, водаадводаў і інш., калодных вулляў і інш. Выраб чаўноў нярэдка вылучаўся ў асобны промысел. У наш час выраб даўбёжнага посуду эпізадычна трапляецца ў прыватных гаспадарках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́ДНІЦТВА,
выраб гасп. і маст. рэчаў з медзі ручным спосабам; галіна дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Вядома ў краінах Стараж. Усходу з 4-га тыс. да н.э., у Еўропе з 3-га тыс. да н.э. На Беларусі вытв-сцьмаст. вырабаў з прывазной медзі і яе сплаваў вядома з часоў бронзавага веку. Росквіту М. як рамяство дасягнула ў 17—18 ст. У многіх гарадах і мястэчках Беларусі працавалі майстры-меднікі і катляры, якія выраблялі з ліставой медзі літургічны і гасп.посуд. У сярэдзіне 17 ст.бел. майстры-меднікі працавалі ў Маскоўскай дзяржаве, дзе выконвалі заказы царскага двара і маскоўскіх храмаў. Сярод тэхнік і відаў маст. апрацоўкі медных вырабаў — выкалатка, паліроўка, паянне, чаканка, гравіраванне і інш. М. 18—19 ст. вызначаецца своеасаблівым спалучэннем усх. і традыц.мясц. форм. Глякі, тазы, кварты, дайніцы, збаны, вёдры, блізкія па форме аналагічнаму глінянаму і драўлянаму посуду, бытавалі ва ўжытку да 20 ст. У цяперашні час медзь часам выкарыстоўваецца самадз. майстрамі для стварэння дэкар. пано і інш.Я.М.Сахута.
Да арт.Медніцтва. Медны посуд Канец 19 — пач. 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕНКА,
комплекс археалагічных помнікаў каля в. Каменка Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — гарадзішча і селішча жал. веку (6 ст. да н.э. — 1 ст.н.э.; мілаградская культура і штрыхаванай керамікі культура), курганныя могільнікі (102 і 97 насыпаў) 11—12 ст. На гарадзішчы і селішчы знойдзены фрагменты ляпнога посуду, на могільніках — ганчарны посуд, жал. крэсівы, нож, бронзавыя спражкі, паясныя кольцы, пярсцёнкападобныя скроневыя кольцы, пярсцёнкі, шкляныя пацеркі. Могільнікі маюць змешаную дрыгавіцка-радзіміцкую этнічную прыналежнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́МЧЫШЧА,
месца з рэшткамі разнастайных сярэдневяковых умацаванняў, якія ўключалі комплекс абарончых і жылых пабудоў на тэр.дзядзінца (земляныя валы са сценамі, вежамі і інш. элементы абароны). У Беларусі З. называюцца рэшткі ўмацаваных паселішчаў розных часоў, якія ўключалі гарадзішчы, гар. цытадэлі, каралеўскія і прыватнаўласніцкія замкі. На даследаваных З. (Ваўкавыск, Мінск, Навагрудак, Полацк і інш.) выяўлены драўляныя і мураваныя фартыфікацыйныя збудаванні, прадметы матэрыяльнай культуры (зброя, посуд, буд. і ваенны рыштунак, арх.-дэкар. кераміка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РАСЦЕНЬ, берасцянік,
гліняная пасудзіна, абгорнутая бяростай у беларусаў. Берасцяная аплётка надавала трываласць і зніжала цеплаправоднасць глінянага посуду, прызначанага для захоўвання ці халоднага прыгатавання ежы. Рабілі таксама берасцяную аплётку пашкоджанага посуду (пасля гэтага яго ўжо не ставілі ў печ). Даўнасць і масавасць бытавання такога прыёму выклікалі пашырэнне назвы «берасцень» нават на посуд, пазбаўлены берасцяной аплёткі (пераважна гладышы). Берасцені найбольш пашыраны былі на Паазер’і; у наш час выйшлі з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСЯ́НЫ КІСЕ́ЛЬ,
старадаўняя бел. мучная страва. Варылі з аўсянай мукі грубага памолу, часам з вотруб’я. Муку залівалі вадой і ставілі на ноч у цёплае месца. Раніцай выціскалі на рэшаце (сітку) і цэд варылі. Пасля разлівалі ў посуд і ставілі ў халоднае месца, каб кісель застыў. Елі з алеем, малаком, маслам, сытою. На посную куццю аўсяны кісель быў адной з абрадавых страў. Сыры цэд давалі дзецям ад глістоў. Вадкі аўсяны кісель наз. журам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́ДЗІЛАВІЧЫ,
гарадзішча 1—4 ст. і паселішча 6—8 ст. каля в. Дзедзілавічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.Гарадзішчаштрыхаванай керамікі культуры ўмацавана 2 валамі і 2 равамі; знойдзены абломкі слоікавых гаршкоў, гліняныя прасліцы, жал. сякерападобная прылада. На паселішчыбанцараўскай культуры выяўлены рэшткі 54 пабудоў зрубнай і слупавой канструкцый. Жытлы мелі печы-каменкі, агнішчы; знойдзены ляпны гладкасценны посуд, жал. прылады працы, бронзавыя ўпрыгожанні, гліняныя прасліцы, жал. коп’і, шпоры.