ПАЛІЙЧУ́К Васіль Уладзіміравіч (н. 12.2.1922, г. Жытомір, Украіна),
бел. скульптар. Скончыў Адэскае маст. вучылішча (1949). Творам уласцівы псіхалагізм вобразаў, дэталёвая прапрацоўка форм, імкненне да дакладнай перадачы натуры. Сярод станковых кампазіцый «Вызваленне» (1951), «Улетку» (1954), «Абаронцы Брэсцкай крэпасці» (1958), «Маці партызана» (1961), «Подзвіг» (1963), «Мір, Праца, Свабода, Роўнасць, Братэрства, Шчасце ўсіх народаў» (1968), «Генерал Даватар» (1972), «Перамога», «На апаленай зямлі», «Клятва партызан» (усе 1975), «Дзеці вайны» (1984); партрэты М.Калініна (1975, 1977), А.Сахарава (2000), удзельнікаў партыз. руху на Беларусі ў гады Вял.Айч. вайны. Аўтар помнікаў У.І.Леніну ў гарадах Старыя Дарогі (1959), Столін (1980, з С.Селіханавым), Ф.Э.Дзяржынскаму ў г. Дзяржынск (1959, з А.Заспіцкім) і партызанцы А.Ф.Колесавай у г. Крупкі (1967), Калініну ў Мінску (1979, з І.Глебавым), манументаў воінам Сав. Арміі і бел. партызанам, якія загінулі ў гады вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНКРА́Т Ганна Купрыянаўна (13.2.1912, г. Полацк Віцебскай вобл. — 4.2.1995),
бел. актрыса. Засл. арт. Беларусі (1962). Скончыла студыю БДТ-1 (1934). З 1933 працавала ў БДТ-1, з 1938 у Бабруйскім калг.-саўг. т-ры, з 1946 у Бабруйскім, у 1947—72 у Гродзенскім абл.драм. т-рах. Выканаўца характарных, драм. роляў. Творчасці ўласцівы спасціжэнне сац. прыроды вобраза, пластычнасць знешняга малюнка ролі. Стварыла яркія праўдзівыя характары: у БДТ-1 — Ульяна («Бацькаўшчына» К.Чорнага); у Бабруйскім калг.-саўг. т-ры — Настулька, Вера Міхайлаўна («Партызаны», «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы); у Гродзенскім т-ры — Паліна («Трыбунал» А.Макаёнка), Ганна Іванаўна («Гэта было ў Мінску» А.Кучара), Паліксена, Купавіна, Уланбекава, Усціння Навумаўна, Курыцына, Кабаніха («Праўда добра, а шчасце лепш», «Ваўкі і авечкі», «Выхаванка», «Свае людзі — паладзім», «Грэх ды бяда на каго не жыве», «Навальніца» А.Астроўскага), Рашэль, Надзея, Васіліса, Прытыкіна («Васа Жалязнова», «Апошнія», «На дне», «Варвары» М.Горкага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕНТАЛО́ГІЯ (ад грэч. pente пяць + ...логія),
літаратурны твор, які складаецца з 5 адносна самастойных твораў (частак), звязаных паміж сабой логікай развіцця ідэі, пераемнасцю сюжэтных ліній, агульнасцю кампазіцыйнай будовы; разнавіднасць архітэктонікі (гл. таксама Дылогія, Трылогія, Тэтралогія). Расчляненне маст. цэлага на 5 частак дыктуецца значнасцю і маштабнасцю пастаўленых праблем, аб’ёмам маст. матэрыялу, неабходнасцю прасачыць лёс герояў на працягу значнага адрэзка часу, імкненне аблегчыць чытачу ўспрыманне твора, зрабіць яго кампазіцыйна больш стройным. Трапляецца рэдка (асобныя часткі літ. твора выяўляюць моцную тэндэнцыю да самастойнасці). Паводле жанру да П. належыць паэма А.Белабоцкага «Пентатэугум, або Пяць кніг кароткіх...», эпапея Дж.Ф.Купера («Піянеры»; «Апошні з магікан»; «Прэрыя», «Следапыт», «Зверабой»). У сучаснай бел. л-ры П. з’яўляецца «Трывожнае шчасце» І.Шамякіна («Непаўторная вясна», «Начныя зарніцы», «Агонь і снег», «Пошукі сустрэч», «Мост»), раманы І.Чыгрынава «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», «Свае і чужынцы», «Вяртанне да віны», «Не ўсе мы згінем».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯНКРА́Т Міхась (Міхаіл Міхайлавіч; н. 28.8.1918, в. Карпілаўка Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Смілавіцкі паляводчы тэхнікум (1939). Працаваў у рэдакцыях рэсп. газет, у 1959—79 у час. «Вожык». Друкуецца з 1937. Першы зб. вершаў «Салаўіны бераг» (1956). Аўтар сатыр. і гумарыст. зб-каў «Палын і кветкі» (1958), «Не з таго канца» (1959), «Аўтарытэт на колах» (1968), «Любоў у квадраце» (1969) і інш., кніг нарысаў «Простыя людзі» (1957), «Шчасце маё» (1962). Аповесць «Буян» (1975) напісана з любоўю да людзей і прыроды. Аповесць «Ведрыцкія напевы» (1965) пра партыз. барацьбу супраць ням. фашыстаў. Праблемы сям’і, выхавання, узаемаадносін бацькоў і дзяцей у аповесці «Не астудзі сваё сэрца» (1989). Выдаў кніжкі для дзяцей «Два Ваські» (1974), «Двое ў лодцы» (1983).
Тв.:
Чэрвень: Гіст.-экан. нарыс. Мн., 1977;
Прынцыповы пасаг. Мн., 1978;
Спатканні і ростані. Мн., 1978;
Не астудзі сваё сэрца: Аповесць, апавяданні. Мн., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́СТАЎ Аляксандр Фёдаравіч (7.9.1903, г. Валгаград, Расія — 14.5.1960),
бел. акцёр. Нар.арт. Беларусі (1953). Скончыў Ленінградскі тэатр. тэхнікум (1928). З 1929 працаваў у т-рах Ленінграда, Куйбышава, Масквы. З 1944 у Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі. Валодаў моцным трагедыйным тэмпераментам. Глыбокі псіхалагізм, грамадз. пафас, яснасць задумы спалучаліся ў творчасці К. з багатай гукавой і пластычнай тэхнікай. Лепшыя ролі ў Дзярж.рус.драм. т-ры Беларусі: кароль Лір, Атэла, сэр Тобі («Кароль Лір», «Атэла», «Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра), Іван Шуйскі («Цар Фёдар Іванавіч» А.Талстога), Астраў («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Радазубаў («Варвары» М.Горкага), Прыбыткаў («Апошняя ахвяра» Ą.Астроўскага), Варапаеў («Шчасце» паводле П.Паўленкі), Струкаў («Далі неабсяжныя» М.Вірты), Ермашоў «Брэсцкая крэпасць» К.Губарэвіча) і інш. Здымаўся ў кіно.
Літ.:
Бурьян Б., Лисневский И. На высоком взлете. Мн., 1962.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЖВІ́Й Наталля Міхайлаўна (8.9.1898, г. Любомль Валынскай вобл., Украіна — 22.7.1986),
украінская актрыса. Нар.арт.СССР (1944). Герой Сац. Працы (1973). З 1918 на аматарскай сцэне, з 1922 у Першым дзярж. т-ры Украіны імя Т.Шаўчэнкі (Кіеў), з 1925 у т-рах «Дзярждрама» (Адэса), «Беразіль» (Харкаў), з 1936 у Кіеўскім укр. т-ры імя І.Франко. Яе творчасці ўласціва паглыбленае раскрыццё псіхалогіі і адухоўленая паэтычнасць вобразаў. Сярод роляў: Ганна («Украдзенае шчасце» Франко), Маклена («Маклена Граса» М.Куліша), Аксана, Наталля Коўшык («Гібель эскадры», «Калінавы гай» А.Карнейчука), Кручыніна, Тугіна («Без віны вінаватыя», «Апошняя ахвяра» А.Астроўскага), Ранеўская («Вішнёвы сад» А.Чэхава), Танкабіке («У ноч зацьмення Месяца» М.Карыма), Беатрычэ («Многа шуму з нічога» У.Шэкспіра) і інш. Здымалася ў кіно («Выбаргская старана», «Вясёлка», «Тарас Шаўчэнка» і інш.). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1951. Дзярж. прэмія Украіны 1984.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБА́ШТА Любоў Васілеўна (3.2.1918, г. Прылукі, Украіна — 21.7.1990),
украінская паэтэса. Скончыла Адэскі водны ін-т (1941). Друкавалася з 1935. Любоў да Радзімы, каханне, мацярынскае шчасце, героіка ваен. і мірных гадоў — асноўныя тэмы яе паэт. творчасці (зб-кі вершаў «Новыя берагі», 1950; «Дарогі дружбы», 1953; «Песня і хлеб», 1961; «Незабудкі», 1966; «Бераг надзеі», 1974; «Кіеўская гара», 1982, і інш.). Аўтар п’ес «Вяселле ў Цярнах» і «Ружы на камені» (абедзве 1963), драм. і ліра-эпічных паэм «Цярновы лёс» (1961), «Маруся Чурай» (1968), «Раксалана» (1971), «Леся Украінка» (1973), раманаў «Там, за ракою — маладосць» (1970), «Софія Кіеўская» (1982), аповесцей «Крылы Арсена Дораша» (1968), «Спаленне мадонны» (1989), кніг вершаў для дзяцей «Калі я вырасту» (1975), «Сеяльшчыкі» (1984). Пераклала наўкр. мову кн. В.Віткі «Птушыная школа», паасобныя творы Э.Агняцвет. Набел. мову творы З. пераклалі Агняцвет, М.Аўрамчык, А.Бялевіч, В.Вярба, Х.Жычка, К.Камейша і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАБО́ЧНЫЯ СЛО́ВЫ,
словы і спалучэнні слоў, якія граматычна не звязаны з членамі сказа і выражаюць адносіны асобы, што гаворыць, да выказанай думкі. Выражаюцца мадальнымі словамі і інш. часцінамі мовы («сапраўды», «праўда», «галоўнае», «між іншым», «па-мойму», «аднак»). Могуць выкарыстоўвацца для выражэння верагоднасці выказанай думкі («вядома»), звычайнасці — незвычайнасці фактаў («бывае»), спосабу перадачы думкі («дакладней», «іншымі словамі»), эмацыянальнай ацэнкі («нашчасце»), звароту да субяседніка («бачыш»), крыніц паведамлення («па чутках», «на мой погляд»), адносін паміж часткамі выказвання («затым»), Не з’яўляюцца членамі сказа, не дапасуюцца, не кіруюцца і не прымыкаюць да членаў сказа, а ўводзяцца ў сказ суадноснай (пераважна бяззлучнікавай) сувяззю. Вызначаюцца спецыфічнай інтанацыяй (паўзамі, нізкім тонам, хуткім тэмпам маўлення), на пісьме выдзяляюцца коскамі або працяжнікамі.
Літ.:
Базыленка А.М. Пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Мн., 1964;
Аўласевіч М. Пабочныя кампаненты сказа ў беларускай літаратурнай мове. Мн., 1970;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́ВЕР Алесь (Аляксандр Сяргеевіч; 10.8.1929, в. Маргавіца Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. — 23.7.1995),
бел.паэт. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1954). Настаўнічаў, працаваў у Белдзяржфілармоніі, Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у Бюро прапаганды маст. л-ры Саюза бел. пісьменнікаў. Друкаваўся з 1949. Першы зб. вершаў «Золак над Бярозай» (1959). Зб-кі вершаў «Ластаўкі перад дажджом» (1967), «Жураўлі ляцяць...» (1972), «Лірнік» (1975), «Жнівеньскі вырай» (1979), «Мой край беларускі» (1983), «Зоры зямныя» (1989) пра любоў да роднай зямлі, працоўныя будні, мінулае народа, маладосць і каханне. Раман «Пад канвоем» (1966), кнігі аповесцей і апавяданняў «Да сваіх» (1974), «Лясныя аповесці» (1986) пра Вял.Айч. вайну. Аўтар лірычнай камедыі «Алімпіяда Салодкая», п’есы «Слова — не верабей» (абедзве паст. 1977). Для дзяцей зб-кі «Касцёр не гасне» (1961), «Пад вясёлкавай дугой» (1984). На многія яго вершы напісаны песні («Жураўлі на Палессе ляцяць», «Косіць хлопец канюшыну», «А мне ў шчасце верыцца», «Беларусачка» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАМЗА́ Хакімзадэ Ніязі (6.3.1889, г. Каканд, Узбекістан — 18.3.1929),
узбекскі пісьменнік, тэатр. дзеяч. Нар. паэт Узбекістана (1926). У 1915 арганізаваў у Какандзе паўпрафес. тэатр. групу. У 1917 стварыў у Фергане т-р, з якім выступаў на франтах грамадз. вайны. Друкаваўся з 1914. Аўтар зб-каў любоўнай, філас. і грамадз. лірыкі «Белая ружа», «Чырвоная ружа», «Зялёная ружа», «Жоўтая ружа», «Ружовая ружа» (усе 1916), «Фіялетавая ружа» (1917), «Духмяная ружа» (1919), аповесці «Новае шчасце» (1915). Пісаў драмы («Бай і парабак», нап. 1918, выд. 1949; «Таямніцы паранджы», нап. 1927), камедыі «Хітрыкі Майсары» (паст. 1926) і інш. Збіраў і вывучаў нар. песні, выконваў іх нанац.муз. інструментах. Аўтар шматлікіх песень (словы і музыка). Імя Х. носіць Дзярж.акад. тэатр Узбекістана. Набел. мову яго асобныя творы пераклалі В.Жуковіч, С.Законнікаў, С.Ліхадзіеўскі, Р.Няхай.