літоўскі мовазнавец. Праф. Пермскага (1918), Томскага (1919) і Ковенскага (1922) ун-таў. Даследаваў слав.-балтыйскія моўныя сувязі (у т. л. літоўска-беларускія) і балт. міфалогію; запісваў фальклор; вывучаў літ.геагр. назвы і ўласныя імёны, узаемаадносіны літоўцаў і беларусаў («Літоўска-беларускія ўзаемаадносіны і іх старажытнасць», 1925). Сабраў вял. картатэку (каля 500 тыс. картак), якая пакладзена ў аснову акад. слоўніка літоўскай мовы. Аўтар працы «Мова і старажытнасць» (1922).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДРА́ЙЦІС ((udraitis) Юозас) (н. 6.10.1940, г. Ліпінай, Літва),
літоўскі акцёр. Нар.арт. Літвы (1982). Скончыў Вільнюскі ун-т (1977), Вышэйшыя кінарэжысёрскія курсы ў Маскве (1979).
З 1979 у Каўнаскім драм. т-ры. Сярод роляў: Сольнес («Будаўнік Сольнес» Г.Ібсена), Шарунас («Шарунас» В.Крэве), Герэя («Калігула» А.Камю). З 1965 здымаецца ў кіно: «Ніхто не хацеў паміраць», «Шчыт і меч», «Чэрвень, пачатак лета», «Рудабельская рэспубліка», «Гэта салодкае слова — свабода», «Блакада», «Багач, бядняк», «Споведзь яго жонкі» і інш. Створаныя ім характары адметныя натуральнасцю, стрыманасцю, псіхал. глыбінёй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНЦЭ́ВІЧУС, Ванцявічус (Vancevičius) Генрыкас (н. 2.1.1924, г. Каўнас, Літва), літоўскі рэжысёр, акцёр. Нар.арт.СССР (1978). Скончыў студыю Каўнаскага драм.т-ра (1948), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва ў Маскве (1953). З 1953 гал. рэжысёр Каўнаскага, з 1966 Літоўскага акад.т-ра драмы (Вільнюс). Сярод пастановак: «Геркус Мантас» (1957) і «Цырк» (1976) Ю.Грушаса, «Міндаўгас» (1969), «Сабор» (1971) і «Мажвідас» (1978; і выканаў ролю Мілкуса) Ю.Марцінкявічуса, «Антоній і Клеапатра» (1968) і «Віндзорскія свавольніцы» (1977) У.Шэкспіра, «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А.Астроўскага (1984), «Дачнікі» М.Горкага (1986).
літоўскі гісторык, пісьменнік-асветнік. Скончыў Віленскі ун-т (1822). Працаваў у Рызе (1825—34) і Пецярбургу (1835—50). У працах па гісторыі, гісторыі культуры Літвы («Дзеянні старажытных літоўцаў і жамайтаў», 1829; «Лад жыцця старажытных літоўцаў», 1845; «Гісторыя Жамайціі», кн. 1—2, 1893—97) паказаў самабытнасць літ. народа, сцвярджаў яго права на самастойнасць. Складальнік зборнікаў літ. фальклору (1846, 1932), слоўнікаў літ. мовы. Аўтар падручнікаў, кніг па сельскай гаспадарцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́МАРКАС ((Domarkas) Юозас) (н. 28.7.1936, в. Варкаляй Плунгескага р-на, Літва),
літоўскі дырыжор. Нар.арт. Літвы (1974), нар.арт.СССР (1986). Скончыў Вільнюскую (1960, клас кларнета) і Ленінградскую (1960, клас І.Мусіна) кансерваторыі. З 1964 гал. дырыжор сімф. аркестра Літ. філармоніі. З 1965 выкладае ў Літ. кансерваторыі. У рэпертуары творы І.С.Баха, Л.Бетховена, Г.Ф.Гендэля, К.Орфа, Г.Малера, Б.Бартака, Б.Брытэна, П.Хіндэміта, К.Дэбюсі, Б.Марціну і інш. Першы выканаўца многіх сімф. твораў літ. кампазітараў. Дзярж. прэмія Літвы 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЯВА́ ((Kaniava) Эдуардас) (н. 1.7.1937, г. Клайпеда, Літва),
літоўскі спявак (барытон), педагог. Нар.арт.СССР (1979). Скончыў Вільнюскую кансерваторыю (1960), з 1969 выкладае ў ёй. З 1959 саліст Літ. оперы. Валодае яркімі вак. данымі, сцэн. майстэрствам, выконвае партыі лірычнага і драм. барытона: Марус («Птушкі, якія заблудзілі» В.Лаўрушаса), Удрыс («Піленай» В.Кловы), Анегін, Ялецкі, Раберт («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), Рыгалета, Жэрмон, маркіз ды Поза («Рыгалета, «Травіята», «Дон Карлас» Дж.Вердзі). Выступае і як канцэртны спявак.
літоўскі акцёр і рэжысёр; адзін з заснавальнікаў літ.прафес.т-ра. Працаваў у т-рах Петраграда і Вільні (з 1916), каўнаскіх драм. (1920—52, 1959—63) і юнага гледача (1952—59). Сцэнічныя вобразы вылучаліся глыбінёй, рэаліст. выразнасцю, дынамікай: Скіргайла, Шарунас («Скіргайла», «Шарунас» В.Крэве), Крушна («Сын уладара» і «Уладар» В.Мікалайціса-Пуцінаса), Чабутыкін («Тры сястры» А.Чэхава), Глостэр («Кароль Лір» У.Шэкспіра). Паставіў спектаклі «Пяюць пеўні» Ю.Балтушыса (1948, 1958), «Блудны сын» Р.Блаўмана (1957) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ННІК (Glyceria),
род кветкавых раслін сям. метлюжковых. Каля 40 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і, Паўд. Амерыцы і Аўстраліі. На Беларусі 6 відаў М.: вялікі (G. maxima), дуброўны (G. nemoralis), літоўскі (G. lithuanica), плывучы (G. fluitanse), складкаваты (G. plicata), трысняговы (G. arundinacea). Трапляюцца па берагах вадаёмаў, у забалочаных лясах, канавах.
Шматгадовыя карэнішчавыя травы выш. да 2 м. Лісце з замкнёнымі похвамі, лінейнае, шурпатае. Каласкі шматкветныя, падоўжаныя, у мяцёлчатым суквецці. Плод — зярняўка. Пад назвай манна часам ужываюцца зярняўкі М. плывучага (адсюль назва роду). Харч. і карм. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ШКАВІЧЫ,
літоўскі княжацкі род, прадстаўнікі якога Ванібут, Бутавіт, Віжэік, Вішлій, Кіценій, Плікасова ўдзельнічалі ў падпісанні з Уладзіміра-Валынскім княствам дагавора 1219, скіраванага супраць Польшчы. У сярэдзіне 1250-х г.кн. Сірвід Р. удзельнічаў у сумесным з рус. князямі паходзе супраць мангола-татар на Украіну. На думку рас. гісторыка І.Бяляева, Р. разам з Булевічамі валодалі тэр. ад Віліі да Нёмана і Свіслачы (заходняй), на У — да Бярэзіны (дняпроўскай). Літ. гісторык Э.Гудавічус лічыць, што Р. валодалі зямлёй Упіта. На думку М.Ермаловіча, іх уладанні ляжалі па суседстве з Пінскім княствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНГА́ЙЛА ((Songaila) Мікалас) (5.9.1875, маёнтак Кузьміно, Пскоўская вобл., Расія — 12.9.1941),
літоўскі архітэктар. Вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1894—1903) і ў Італіі. У 1908—15 выкладаў у політэхн. ін-це ў Пецярбургу, у 1921—41 — Літ. ун-це ў г. Каўнас. Паводле яго праектаў з рысамі рацыяналізму і неакласіцызму пабудаваны Літ. банк (1928, з арх. А.Функам і Ф.Візбарасам), фіз.-хім. факультэт ун-та (1937, не захаваўся) у Каўнасе, банкі ў гарадах Паневяжыс (1930), Біржай (1935), Мажэйкяй (1937) і інш., рэканструяваны Дзярж.т-р у Каўнасе (1923—25, з У.Дубянецкім).