ГЛІ́НСКІ Іаахім (1853, в. Будслаў Мядзельскага р-на Мінскай вобл. — 16.3.1898),
бел. спявак, арганіст, кампазітар. Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі. Удзельнік руска-турэцкай вайны 1877—78. Працаваў арганістам у Гродне і Вільні. Пісаў месы, танцы, маршы, оперу «Паята» на сюжэт з літ.-бел. гісторыі (не скончана), музыку на словы А.Міцкевіча і У.Сыракомлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫ́ Ісідар Германавіч (28.12.1906—1944),
бел. харавы дырыжор і педагог. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1934). У 1922—25 кіраваў самадз. хорам у Гомелі. З 1934 у Мінску, выкладчык дырыжорска-хар. ф-та Бел.кансерваторыі, у 1937—41 маст. кіраўнік хору Бел. філармоніі. Аўтар партыз. песень, у т. л. «Баявая партызанская».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЖНО́ВА Ніна Аляксандраўна (н. 1.12.1919, г. Пенза, Расія),
бел. піяністка. Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1947). З 1947 педагог і канцэртмайстар муз. вучылішча пры Маскоўскай кансерваторыі, з 1950 канцэртмайстар Маскоўскага муз.-пед. ін-та імя Гнесіных. У 1954—90 канцэртмайстар Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Вяла канцэртную дзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАІ́НСКІ Уладзімір Якаўлевіч (н. 12.12.1925, Кіеў),
расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1978). Нар.арт. Расіі (1986). Скончыў Маскоўскую (1949) і Азерб. (1965) кансерваторыі. У 1949—52 скрыпач Дзярж. аркестра Расіі пад кіраўніцтвам Л.Уцёсава. Аўтар папулярных песень «Дразды», «Не плач, дзяўчынка», «Травы, травы», «Усмешка», «Блакітны вагон» і інш.Дзярж. прэмія СССР 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́РАЎ Канстанцін Канстанцінавіч (н. 18.1.1954, Мінск),
бел. арганіст і клавесініст. Скончыў Бел. (1977) і Латв. (1981) кансерваторыі. З 1981 саліст Бел. філармоніі, адначасова ў 1984—99 удзельнік ансамбля «Кантабіле». У рэпертуары тэматычныя праграмы стылістычнай накіраванасці, манаграфічныя цыклавыя канцэрты, невядомыя раней творы бел. музыкі і інш. Вядзе канцэртную дзейнасць, філарманічныя тэматычныя сустрэчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБЕ́Р (Auber) Даніэль Франсуа Эспры (29.1.1782, г. Кан — 12.5.1871),
французскі кампазітар. Чл. Ін-та Францыі (1829). Вучыўся ў Л.Керубіні. З 1842 дырэктар Парыжскай кансерваторыі, з 1857 узначальваў і імператарскую капэлу. Стварыў новы тып камічнай оперы з авантурна-прыгодніцкім сюжэтам, імклівым дзеяннем: «Фра-Д’ябала» (1830), «Бронзавы конь» (1835), «Чорнае даміно» (1837) і інш. Адзін з заснавальнікаў жанру вял. оперы [«Нямая з Портычы» («Фенела»), 1828].
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНГ ТХАЙ ШОН (Dang Thai Son; н. 1958),
в’етнамскі піяніст. Нар.арт. В’етнама (1984). Музыцы вучыўся ў маці, вядомай піяністкі, потым у Маскоўскай кансерваторыі. Гастраліруе. Вытанчанасць і філіграннасць выканальніцкай манеры, «адэкватнасць» трактоўкі (асабліва твораў Ф.Шапэна) вылучылі яго як аднаго з лепшых піяністаў свету. Лаўрэат 1-й прэміі Міжнар. конкурсу піяністаў імя Ф.Шапэна (Варшава, 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМІРАНАШВІ́ЛІ Пётр (Петрэ) Варламавіч (16.11.1907, с. Нігаіты Ланчхуцкага р-на, Грузія — 26.12.1976),
грузінскі спявак (барытон). Нар.арт.СССР (1950). Бацька М.П.Аміранашвілі. Пасля сканчэння Тбіліскай кансерваторыі (1930) саліст Грузінскага т-ра оперы і балета. Сярод партый: Кіазо («Даісі» З.Паліяшвілі), Аўтандзіл («Сказанне аб Тарыэлі» Ш.Мшвелідзе, Дзярж. прэмія СССР 1947), Князь Ігар («Князь Ігар» А.Барадзіна), Яга («Атэла» Дж.Вердзі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМІТО́Н Аляксандр Навумавіч (20.12.1911, г. Марыупаль — 6.5.1969),
бел. скрыпач і педагог. Засл. арт. Беларусі (1940). Праф. (1947). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1935). У 1937—51 выкладаў у Бел.кансерваторыі. Выступаў як саліст і ансамбліст, меў у рэпертуары і творы бел. кампазітараў. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу скрыпачоў, віяланчэлістаў і піяністаў (1937—38). Пасля 1951 працаваў у Грузіі і Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ЛЕЛЬС Эміль Рыгоравіч (19.10.1916, г. Адэса, Украіна — 14.10.1985),
расійскі піяніст, педагог. Нар.арт.СССР (1954). Герой Сац. Працы (1976). Скончыў Адэскую кансерваторыю (1935). Удасканальваўся ў Школе вышэйшага майстэрства пры Маскоўскай кансерваторыі ў Г.Нейгаўза (1935—38). З 1938 выкладаў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1952 праф.). Выступаў як саліст (з 1929) і ансамбліст. Адзін з найб. вядомых піяністаў сучаснасці. Дасканаласць і глыбіня прачытання вылучалі яго выкананне твораў Л.Бетховена, Ф.Шуберта, Р.Шумана, І.Брамса, Ф.Ліста, С.Рахманінава, С.Пракоф’ева. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музыкантаў-выканаўцаў (1-я прэмія, 1933), Міжнар. конкурсу піяністаў імя Э.Ізаі (Брусель, 1-я прэмія, 1938), Міжнар. конкурсу піяністаў (Вена, 2-я прэмія, 1936). Ганаровы чл. Лонданскай каралеўскай акадэміі музыкі (1969), Муз. акадэміі імя Ф.Ліста (Будапешт, 1970), Нац. акадэміі «Санта-Чэчылія» (Рым, 1980). Дзярж. прэмія СССР 1946. Ленінская прэмія 1962.
Літ.:
Дельсон В. Эмиль Гилельс. М., 1959;
Хентова С. Эмиль Гилельс. 2 изд. М., 1967;
Цыпин Г.М. Портреты советских пианистов. 2 изд. М., 1990;