прывілеі, дадзеныя польскім каралём Казімірам IV шляхце каля г. Няшава (адсюль назва) за падтрымку ў вайне з Тэўтонскім ордэнам і ў яго барацьбе з магнатамі. Адмянялі выключнае права магнатаў займаць вышэйшыя дзярж. пасады, рэгулявалі судаводства і мясц. кіраванне на карысць шляхты, адначасова значна абмяжоўвалі каралеўскую ўладу. Н.с. замацоўвалі паліт. перавагу шляхты як саслоўя. Выданне законаў, рашэнне пытанняў вайны і міру маглі ажыццяўляцца толькі са згоды шляхецкіх земскіх сеймікаў. Шляхта вызвалялася ад суда каралеўскіх чыноўнікаў (за выключэннем асобных выпадкаў). Н.с. часткова абмяжоўвалі правы гарадоў.
бібліёграф, перакладчык, выдавец. Скончыў Кіеўскую акадэмію (1793). З 1795 на вайск. службе, з 1802 у Мін-ве нар. асветы, у 1803—10 пісьмавод папячыцеля Віленскай навуч. акругі А.Чартарыйскага, у 1809—16 у Камісіі складання законаў, у 1826—28 у Гал. цэнзурным камітэце. У 1811—12 выдаваў час. «Улей», дзе надрукаваў першы ў Расіі тэарэт. артыкул па бібліяграфіі. З 1817 адзін з сакратароў М.П.Румянцава, уваходзіў у Румянцаўскі гурток. У 1811 ажыццявіў навук. выданне Статута ВКЛ 1588. Пераклаў з польск. мовы на рускую палітэканамічныя працы В. і І.Страйноўскіх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ЙЛЯ—МАРЫЁТА ЗАКО́Н,
адзін з асноўных газавых законаў, паводле якога здабытак аб’ёму дадзенай масы ідэальнага газу на яго ціск пры пастаяннай т-ры ёсць велічыня пастаянная. Устаноўлены эксперыментальна Р.Бойлем (1662) і незалежна ад яго франц. вучоным Э.Марыётам (1676). Вынікае з кінетычнай тэорыі газаў, калі прыняць, што памеры малекул нязначныя ў параўнанні з адлегласцямі паміж імі і адсутнічае міжмалекулярнае ўзаемадзеянне. Для рэальных газаў выконваецца набліжана і тым лепш, чым далей ад крытычнага стану знаходзіцца газ.
Да арт.Бойля—Марыёта закон: T1, T2, T3 — ізатэрмы ідэальнага газу ў каардынатах p—V (T1 < T2 < T3); плошчы A1 = A2 = C.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРЫ́ЗКА (Іасафат Пятровіч) (1826, Лепельскі р-н Віцебскай вобл. — 30.3.1890),
выдавец, журналіст, удзельнік рэв.-вызв. руху 1860-х г. Скончыў Мінскую гімназію, Пецярбургскі ун-т са ступенню кандыдата права (1849). Працаваў у Мін-ве фінансаў. У Пецярбургу заснаваў друкарню, выдаваў газ. «Słowo» («Слова», 1859, на польск. мове, забаронена ўрадам), перавыдаў зб.стараж.законаў Польшчы, Беларусі, Літвы, Украіны Валюміна легум і інш. З студэнцкіх гадоў прымыкаў да гуртка З.Серакоўскага, падтрымліваў сувязі з М.Г.Чарнышэўскім, з рэв. т-вам «Зямля і воля». У 1863 гал. прадстаўнік варшаўскага паўстанцкага ўрада ў Пецярбургу. 14.11.1864 арыштаваны і прыгавораны да 20 гадоў катаргі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСЕНТЭІ́ЗМ [ад лац. absens (absentis) які адсутнічае],
1) абыякавыя адносіны насельніцтва да паліт. жыцця краіны, ухіленне ад удзелу ў ім. Асабліва выяўляецца ў нежаданні ўдзельнічаць у галасаванні на выбарах рознага ўзроўню. У большасці краін, у т. л. на Беларусі, удзел у галасаванні разглядаецца заканадаўствам як суб’ектыўнае права выбаршчыка. Паводле законаў Аўстрыі, Бельгіі, Грэцыі, Даніі і інш. краін галасаванне з’яўляецца грамадзянскім абавязкам выбаршчыка, за невыкананне якога прадугледжаны адпаведныя адм., крымінальныя і інш. санкцыі.
2) Форма землеўладання, пры якой уладальнік зямлі без непасрэднага ўдзелу у працэсе вытворчасці атрымлівае грашовы прыбытак г.зв. земляробскі абсентэізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВАГА́ДРА ((Avogadro) Амедэо) (9.8.1776, г. Турын — 9.7.1856),
італьянскі фізік і хімік. Атрымаў юрыд. адукацыю, самастойна вывучаў хімію, фізіку і матэматыку. Чл.-кар. (1804), ардынарны акад. (1819) АН у Турыне. У 1820—22 і 1834—50 праф. фізікі Турынскага ун-та. Прапанаваў гіпотэзу (1811), паводле якой малекулы газаў складаюцца з аднаго або некалькіх атамаў (гэтая думка выказана на 70 гадоў раней М.В.Ламаносавым). Сфармуляваў адзін з асн.законаў ідэальных газаў (гл.Авагадра закон), прапанаваў метад вызначэння атамных і малекулярных масаў. Імем Авагадра наз.Авагадра пастаянная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭ́НІУС ((Arrhenius) Свантэ Аўгуст) (19.2.1859, маёнтак Вейк, каля Упсалы, Швецыя — 2.10.1927),
шведскі фізікахімік, адзін з заснавальнікаў фізічнай хіміі. Член Каралеўскай Шведскай АН (1901), замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1903), ганаровы акадэмік АН многіх краін, у т. л.СССР (1926). Скончыў Упсальскі універсітэт (1878). З 1905 дырэктар Нобелеўскага інстытута. Навуковыя працы па тэорыі раствораў электралітычнай дысацыяцыі, даследаванняў па хімічнай кінетыцы (ураўненне Арэніуса), а таксама па астраноміі, астрафізіцы, біялогіі (дастасаванне фізіка-хімічных законаў да біялагічных працэсаў), тэорыі касмічнага паходжання жыцця на Зямлі. Нобелеўская прэмія 1903.
Літ.:
Соловьев Ю.И. Сванте Аррениус, 1859—1927. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЛЬТАНА ЗАКО́НЫ,
1) адзін з асноўных газавых законаў, паводле якога ціск сумесі газаў, якія хімічна не ўзаемадзейнічаюць паміж сабой, роўны суме парцыяльных ціскаў. Строга выконваецца для ідэальных газаў, набліжана — для рэальных газаў пры значэннях т-р і ціскаў, далёкіх ад крытычных.
2) Закон растваральнасці газаў у вадкасцях, паводле якога пры пастаяннай т-ры растваральнасць кожнага з кампанентаў газавай сумесі над вадкасцю прапарцыянальная яго парцыяльнаму ціску. Кожны газ раствараецца так, як быццам астатніх кампанентаў няма. Набліжана прыдатны для рэальных газаў пры ўмове невял. канцэнтрацыі газу ў растворы. Д.з. адкрыты Дж.Дальтанам у 1801 і 1803.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́РХГОФ ((Kirchhoff) Густаў Роберт) (12.3.1824, г. Кёнігсберг, цяпер Калінінград, Расія — 17.10.1887),
нямецкі фізік. Чл. Берлінскай (1874) і замежны чл.-кар. Пецярбургскай (1862) АН. Скончыў Кёнігсбергскі ун-т (1846). Праф. Гейдэльбергскага (з 1854) і Берлінскага (з 1875) ун-таў. Навук. працы па электрычнасці, оптыцы, механіцы і матэм. фізіцы. Адкрыў заканамернасці працякання эл. току ў разгалінаваных ланцугах (1847; Кірхгофа правілы). Увёў паняцце абс. чорнага цела і адкрыў (1859) адзін з асн.законаў цеплавога выпрамянення (гл.Хірхгофа закон выпрамянення). Разам з ням. хімікам Р.Бунзенам распрацаваў метад спектральнага аналізу (1859) і адкрыў хім. элементы цэзій (1860) і рубідый (1861).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІ́РХГОФА ЗАКО́Н ВЫПРАМЯНЕ́ННЯ,
адзін з асноўных законаўцеплавога выпрамянення, які ўстанаўлівае залежнасць паміж вылучэннем і паглынаннем эл.-магн. выпрамянення целам пэўнай т-ры. Устаноўлены Г.Р.Кірхгофам у 1859. Паводле К.з.в. адносіны выпрамяняльнай здольнасці ε(λ,Τ) цела да яго паглынальнай здольнасці α(λ,Τ) не залежаць ад прыроды выпрамяняльнага цела і з’яўляюцца універсальнай функцыяй даўжыні хвалі λ (або частаты ν) і абс. т-ры Τ: ε(λ,Τ)/α(λ,Τ) = ε0(λ,Τ). Функцыя ε0 з’яўляецца выпрамяняльнай здольнасцю абсалютна чорнага цела, для якога α(λ,Τ) = 1 і ў яўным выглядзе вызначаецца Планка законам выпрамянення.