рака ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., левы прыток р.Зах. Дзвіна. Даўж. 52 км. Пл. вадазбору 1050 км². Выцякае з воз. Дрывяты, цячэ ў межах Браслаўскай грады, працякае праз азёры Цно, Неспіш і Недрава. Асн. прыток — ручай Плесавіца (справа). Азёры займаюць 13% вадазбору (Браслаўская група азёр). Даліна трапецападобная. Пойма забалочаная. Рэчышча слабазвілістае. Каля в. Друйск плаціна і сажалка б. Браслаўскай ГЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛВІЛ (Colville),
рака на Пн Аляскі (ЗША). Даўж. каля 700 км, пл.бас. каля 60 тыс.км². Вытокі на схілах хр. Брукса, дзе даліна ўрэзана ў плато на глыб. да 120 м, ніжняе цячэнне на прыморскай раўніне. Упадае ў м. Бофарта Паўн. Ледавітага ак. Вясенне-летняе разводдзе. Сярэдні гадавы расход вады каля 380 м³/с. Большую частку года ўкрыта лёдам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКО́НІЦА,
рака ў Слонімскім, Зэльвенскім і Мастоўскім р-нах Гродзенскай вобл., левы прыток р. Шчара (бас.р. Нёман). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 195 км². Пачынаецца на ПдЗ ад в. Плаўскія Слонімскага р-на, цячэ ў межах Слонімскага ўзв.Даліна выразная, трапецападобная, шыр. да 900 м. Пойма забалочаная, вузкая. Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае, на працягу 15 км каналізаванае. Берагі стромкія і абрывістыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУЧА́ЙКА,
рака ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., правы прыток р. Мядзелка (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 46 км. Пл. вадазбору 258 км². Выцякае з воз.Лучай за 1,5 км на ПнЗ ад в. Гаўрылавічы, цячэ на паўд.-зах.ч. Полацкай нізіны. Даліна пераважна трапецападобная. Пойма двухбаковая, у верхнім і сярэднім цячэнні забалочаная. Рэчышча звілістае, на працягу 16 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́ВУЦЬ, Роў,
рака ў Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Скрыпіца (бас.р. Прыпяць). Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 269 км². Пачынаецца за 3,5 км на ПнЗ ад в. Навуць, вусце за 3,8 км на Пд ад в. Пасека. Даліна невыразная, рэчышча ад вытоку на працягу 22 км каналізаванае. Водапрыёмнік меліярац. каналаў. Выкарыстоўваецца для напаўнення вадой сажалак рыбгаса «Чырвоная Зорка».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭГО́Н (Oregon),
штат на З ЗША. Пл. 248,6 тыс.км², нас. 3,08 млн.чал., у т. л. гарадскога каля 68% (1993). Адм. цэнтр — г. Сейлем. Найб. гарады: Портленд, Юджын з Спрынгфілдам, Олбані. На З Берагавыя хр. і Каскадныя горы (вулкан Худ, 3427 м), паміж імі Уіламецкая даліна, на ПнУ Калумбійскае плато, на ПдУ нагор’е В. Басейн.
Клімат на ўзбярэжжы ўмераны, вільготны, ва ўнутраных раёнах кантынентальны, засушлівы. Сярэдняя тэмпература студзеня ад -4 °C да 4 °C, ліпеня 14—20 °C, ападкаў 300—2000 мм за год. Галоўная рака Калумбія з прытокамі Снейк і Уіламет. Каля палавіны тэрыторыі пад лесам (секвоя, дугласава піхта і інш.). Аснова эканомікі — лясная і сельская гаспадарка. Прамысловасць: дрэваапрацоўчая, цэлюлозна-папяровая, алюмініевая, выплаўка нікелю, вытворчасць электроннага і высокатэхналагічнага абсталявання, металаапрацоўчая, хімічная, харчовая. Асноўны сельскагаспадарчы раён — урадлівая Уіламецкая даліна. Вырошчваюць пшаніцу, сеяныя травы, бульбу, садавіну, агародніну. Гадуюць буйную рагатую жывёлу, птушак. Развіта рыбалоўства. Здабываюць ртуць, нікель. На рацэ Калумбія буйныя ГЭС. Транспарт: марскі (галоўны порт — Портленд), чыгуначны, аўтамабільны, трубаправодны; міжнародныя аэрапорты (Портленд, Асторыя). Развіты турызм. Нацыянальны парк Кратэр-Лейк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРО́ЗКА, Верхняя Крывіна,
рака ў Беларусі, у Віцебскай вобл., правы прыток Крывінкі (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 34 км. Пл. вадазбору 330 км². Пачынаецца з воз. Бярозаўскае, цячэ па Чашніцкай раўніне ў Сенненскім і Полацкай нізіне ў Бешанковіцкім р-нах. Асн. прытокі — 2 ручаі без назваў (злева даўж. 14 км, справа — 15 км). Даліна і пойма невыразныя. Рэчышча на працягу 21 км каналізаванае, шыр. 8—20 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГХОР, Эль-Гор,
тэктанічная ўпадзіна ў Зах. Азіі, у Ізраілі, Сірыі і Іарданіі. Даўж. з Пн на Пд каля 200 км, шыр. да 25 км. У межах Гхора — далінар. Іардан, Тыверыядскае воз. і Мёртвае м., узровень якога на 395 м ніжэй узроўню акіяна (на яго беразе самае нізкае месца на сушы Зямлі). Упадзіна акаймавана стромкімі спадзістымі схіламі выш. 1000—1400 м. Клімат і расліннасць паўпустынныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́БРЫЧ, Добрыца,
рака ў Рагачоўскім і Кармянскім р-нах Гомельскай вобл., правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 36 км. Пл. вадазбору 234 км². Пачынаецца за 200 м на З ад в. Рубанае Рагачоўскага р-на. Цячэ па Чачорскай раўніне. Асноўны прыток р. Ржаўка. Даліна трапецападобная. Пойма двухбаковая. Ад вытоку на працягу каля 7 км рэчышча каналізаванае, ніжэй звілістае. На рацэ плаціна і сажалка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАДУ́НЬ, Жадунька,
рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім р-нах Магілёўскай вобл., правы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўж. 47 км. Пл. вадазбору 488 км². Пачынаецца за 2,5 км на ПдУ ад в. Жадунька Клімавіцкага р-на.
Цячэ па зах.ч. Аршанска-Магілёўскай раўніны. Асн. прытокі — Крупня і Крупнянка (злева). Даліна невыразная, пойма месцамі забалочаная. Рэчышча каналізаванае на працягу каля 25 км. На рацэ г. Касцюковічы.