у Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Усыса (працякае праз яго), за 1 км на Паўднёвы Захад ад горада Гарадок. Плошча 0,3 км², даўжыня 1 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Катлавіна выцягнутая з Захаду на Усход, акаймаваная лесам. Берагі нізкія, паўднёвыя забалочаны. Злучана Усысай з азёрамі Лугавое і Шчарбакоўскае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́ХАВА (Лідзія Аляксееўна) (17.8.1922, г. Кутаісі — 26.4.1991),
рус. пісьменніца. Скончыла Літ.ін-т імя Горкага (1951). Людзям Палесся прысвечана яе аповесць «Глыбінь-гарадок» (1955, бел.пер. 1958), 1000-годдзю Віцебска — кн. «Віцьбічы» (1974); Ю.Гагарыну — аповесці «Любімец стагоддзя» (1972) і «Спачатку была Зямля...» (1973). Аўтар дакумент. аповесцяў «Сярэбраная кніга Поўначы» (1968) і «Пагранічныя характары» (1978).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛНЕ́Я,
возера ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 33 км на Пн ад г.Гарадок. Пл. 0,27 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 500 м. Пл. вадазбору 6,25 км². Схілы катлавіны выш. да 3 м, парослыя забалочаным лесам і хмызняком, часткова пад лугам. Выцякае ручай у р. Дубоўка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАЛЕТА́РСК,
вёска ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., на правым беразе р. Обаль. Цэнтр саўгаса. За 31 км на ПнЗ ад горада і 34 км ад чыг. ст.Гарадок, 68 км ад Віцебска. 376 ж., 57 двароў (2000). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІРО́ЦІНА,
вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., каля р. Чарніца, на скрыжаванні аўтадарог на Гарадок, Віцебск, Шуміліна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 8 км на Пн ад гар. пасёлка і чыг. ст. Шуміліна, 45 км ад Віцебска. 720 ж., 324 двары (2001). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гарадоцкі тэхнікум механізацыі сельскай гаспадаркі (Гарадок) 9/475; 12/704 (табл.)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДО́ЦКАЯ КЕРА́МІКА,
1) ганчарныя вырабы з г.Гарадок Віцебскай вобл.Найб. развіцця ганчарны промысел дасягнуў у 19 — 1-й пал. 20 ст. Чырвонагліняная паліваная і непаліваная гарадоцкая кераміка гасп. прызначэння (гаршкі, збанкі, гладышы, вазонніцы, міскі, а таксама стараж. амфарападобныя пасудзіны з 2 ручкамі — карчагамі) вызначаецца простымі пластычнымі формамі з мякка апрацаванай паверхняй, светлы тэракотавы колер якой падкрэсліваецца маляўнічымі падцёкамі палівы фіялетава-карычневых колераў. Цяпер традыц. асартымент посуду вырабляе У.Татарыс.
2) Ганчарныя вырабы з в.Гарадок Глускага р-на Магілёўскай вобл. Промысел вядомы з старажытнасці. У 1930—70-я г. працавала ганчарная арцель, дзе выраблялі посуд традыцыйна быт. прызначэння (гаршкі, збаны, гладышы, слоікі, макатры, міскі, глякі; асобныя майстры выраблялі таксама фігурны посуд і цацкі). Посуд вызначаўся характэрнымі для Падняпроўя зграбнымі формамі, яго глазуравалі пераважна празрыстай палівай, часам дэкаравалі тыповымі для ганчарства гэтага рэгіёна выціснутымі хвалістымі паяскамі (стараж. сімвал вады).
Я.М.Сахута.
Да арт.Гарадоцкая кераміка. У.Татарыс. Слоік, гладыш і міска. 1970-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСО́ТНА,
возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Чарнец, за 38 км на ПнЗ ад г.Гарадок. Пл. 0,23 км², даўж. 1,32 км, найб.шыр. 0,25 км, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 1,75 км². Схілы катлавіны выш. да 25 м, на Пд — да 10 м. Злучана ручаём з воз.Вял. Таболы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗНЯ́НСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Аўсянка, за 26 км на Пн ад г.Гарадок. Пл. 0,2 км², даўж. 780 м, найб.шыр. 430 м, найб.глыб. 3,2 м. Пл. вадазбору 1,3 км². Схілы катлавіны невыразныя, спадзістыя, пад лесам. Дно ў прыбярэжнай частцы пясчанае, глыбей сапрапелістае. Бяссцёкавае. Каля берагоў зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫЧЫ́ХА,
вёска ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл. Цэнтр сельсавета і саўгаса. Чыгуначная ст. на лініі Невель—Віцебск. За 24 км на Пн ад г.Гарадок, 63 км ад Віцебска. 674 ж., 277 двароў (1995). Перасоўная механізаваная калона, сепаратарны пункт. Сярэдняя школа, філіял Езярышчанскай муз. школы, Дом культуры, 2 б-кі, аптэка, аддз. сувязі.