БЕ́РМАН (Іван Андрэевіч) (1830-я г., Вільня — 16.1.1893),
бел. этнограф і краязнавец. Член Рус.геагр.т-ва. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю (1857). Служыў святаром у Ашмянскім і Кобрынскім пав. З 1868 адначасова выкладаў у Марыінскім вышэйшым жаночым вучылішчы і інш.навуч. установах Вільні. Вывучаў бел.нар. абрады, прыкметы, вераванні, забабоны. Найб. каштоўныя яго працы пра нар. каляндар і метэаралогію беларусаў («Каляндар паводле народных паданняў у Валожынскім прыходзе Віленскай губерні Ашмянскага павета», 1874).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАКЦЫЯНО́ВІЧ (Якуб) (1.5.1725, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 1790),
бел. матэматык і філосаф. Д-р навук і філасофіі (1759), д-р тэалогіі і царк. права (1761). Скончыў Віленскую акадэмію, дзе загадваў кафедрамі матэматыкі (1758—62) і філасофіі (1768—71); быў дырэктарам Віленскайастр. абсерваторыі (1758—64). З 1771 у навуч. установах Гродна. Аўтар 2 падручнікаў па матэматыцы, выдадзеных на лац. мове, у якіх выкладзены асновы арыфметыкі і алгебры, элементы геаметрыі, трыганаметрыі на плоскасці і іх дастасаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РУНЬ»,
ілюстраваны літ.-мастацкі часопіс бел. гімназійнай моладзі. Выходзіў у лютым—вер. 1923 у Вільні на бел. мове пры падтрымцы Пед. рады Віленскайбел. гімназіі і Л.Родзевіча. Апублікаваў вершы А.Салагуба, Х.Ільяшэвіча, П.Касцюкевіча, Ч.Ханяўкі, апавяд. А.Парфёнава «Мікітаў француз», замалёўкі ў прозе В.Каравайскага, нар. песні, загадкі, прыказкі, сабраныя Салагубам у в. Зарудзічы Ашмянскага пав. Змясціў графічныя партрэты Родзевіча, А.Неканды-Трэпкі, І.Катовіча, створаныя мастаком Р.Семашкевічам. Выйшлі 3 нумары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІСІ́ФАР (прозвішча Пятровіч-Дзевачка; ? — 1592 ці 1594),
мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсея Русі. Паходзіў з галіцкай шляхты. Пасля 1568 архімандрыт Лаўрышаўскага манастыра (каля Навагрудка). З 1579 мітрапаліт. Жыў пераважна ў Навагрудку. Садзейнічаў выданню ў віленскай друкарні Мамонічаў «Службоўніка» (1583). Дамогся ад польскага караля і вял.кн.ВКЛ Стафана Баторыя пацвярджэння незалежнай юрысдыкцыі правасл. царквы (1585) і дазволу спраўляць царк. святы паводле юліянскага календара (1586). У 1589 пазбаўлены сану за парушэнне кананічнага правіла (быў дваяжэнцам). Памёр у Лаўрышаўскім манастыры.
правазнавец, палітолаг, сацыёлаг. Вучыўся ў навуч. установах Беларусі, Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Італіі. Д-р права (1645), праф.Віленскай акадэміі. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў свецкага кірунку ў сацыялагічнай і палітыка-прававой думцы Беларусі 17 ст. У працы «Аб палітычнай супольнасці людзей» (Гданьск, 1651) насуперак сярэдневяковым традыцыям, тэалагічным тэорыям пра дзяржаву і права разглядаў з’явы грамадскага жыцця з пункту гледжання прыроды чалавека і патрабаванняў чалавечага розуму, крытыкаваў паднявольную працу і прыгнёт сялян, заклікаў да грамадскакарыснай працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАСПАДАРЫ́»
(«Гаспадары, для Вас пішам гэта апавяданне...»),
бел. ананімная брашура. Выйшла нелегальна асобным выданнем без тытульнага ліста. Надрукавана лацінкаю. Налічвае 8 стар. празаічнага тэксту. Мяркуецца, што твор надрукаваны ў Кракаве. Прысвечана падзеям, што разгарнуліся 9.11.1893, калі царскія ўлады закрывалі касцёл у мяст. Крожы (Кражай) у Літве. Сяляне аказалі супраціўленне, іх схапілі і судзілі ў Віленскайсуд. палаце. Багацце лексікі, трапныя фразеалагізмы, жывая гутарковая мова даюць падставу прыпісаць гэта выданне Ф.Багушэвічу. Брашура зберагаецца ў Цэнтр. б-цы АН Літвы.
мастак, адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве. Адукацыю атрымаў у Вільні і Варшаве, жывапісу вучыўся ў Вене і Фларэнцыі. Працаваў як мастак-графік, ілюстраваў творы А.Міцкевіча, Т.Ленартовіча, А.Мальчэўскага, І.Ходзькі і інш.Чл.Віленскайархеал. камісіі. У 1862 прыхільнік «чырвоных», увайшоў у Літоўскі правінцыяльны камітэт, дзе разам з К.Каліноўскім рыхтаваў паўстанне. 26.1.1863 арыштаваны і высланы ў Вятку. З 1867 у Варшаве, потым за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУ́ГЕР ((Krüger) Освальд) (каля 1598, Усх. Прусія — 6.4.1655),
матэматык, архітэктар, астраном, філолаг ВКЛ. Д-р філасофіі і вольных навук (1632). Вучыўся ў Рыме і Вільні. Чл. ордэна езуітаў (1618). З 1634 выкладаў у Віленскай езуіцкай акадэміі (гл.Віленскі універсітэт). З 1648 выкладчык матэматыкі і маральнай тэалогіі ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме, з 1653 яго рэктар. Архітэктар адбудовы Нясвіжскага замка пасля пажару. У 1655 каралеўскі інжынер у Гродне. Аўтар кніг на лац. мове па матэматыцы, оптыцы, астраноміі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЕ́ЦКІ (Аляксей Віктаравіч) (1841, г. Кірылаў Валагодскай вобл., Расія — 1907),
дзеяч асветы, гісторык. Скончыў С.-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1865). З 1879 у Віленскайнавуч. акрузе: настаўнік рус. мовы, дырэктар Полацкай настаўніцкай семінарыі, нам. папячыцеля акругі. Аўтар кніг і артыкулаў па пытаннях педагогікі і нар. асветы. Вывучаў асновы арганізацыі вучобы ў навук. установах піяраў, езуітаў і інш. манаскіх ордэнаў на Беларусі, аналізаваў дзейнасць школ Віцебскай і Магілёўскай губ. у канцы 18 — пач. 19 ст. Стаяў на вялікадзярж. пазіцыях, не прызнаваў самастойнасці бел. нацыі і яе культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШПЕ́РГЕРЫ,
польскія акцёры.
Войцех (Aszperger; 1790, Вільня — 1847). Вучыўся ў Віленскай гімназіі. Пасля вайск. службы стаў акцёрам. Выступаў пераважна ў камедыях А.Фрэдры. Гастраляваў на Беларусі: у Віцебску (1810), Мінску (1836, 1837, 1839).
Анеля (Aszpergerowa; дзявочае Камінская; 29.11.1816, Варшава — 27.1.1902). Жонка Войцеха. Скончыла драм. школу ў Варшаве, дэбютавала ў т-ры «Размаітосьці» (1835). Выступала ў Вільні, Мінску. З 1841 актрыса «Тэатра Львоўскага». Выконвала ролі субрэтак, гераінь, потым — трагедыйныя і ролі маці. Сярод лепшых: лэдзі Макбет, місіс Пэйдж («Макбет», «Віндзорскія свавольніцы» У.Шэкспіра), Марыя Сцюарт, Ідалія («Марыя Сцюарт», «Фантазіі» Ю.Славацкага).