возера ў Беларусі, у Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Аўсянка. Пл. 0,28 км², найб.глыб. 8 м. Пл. вадазбору каля 4 км². Схілы выш. 8—10 м, парослыя хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі пясчаныя і затарфаваныя. Дно плоскае, пясчанае, глыбей за 2,5 м глеістае. Сцёк у р. Аўсянка. Расліннасць уздоўж берагоў, у яе складзе вадзяны арэх плывучы — рэлікт даледавіковай флоры (ахоўны від на Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́ЛЬБІШЧА,
вонкавая адкрытая тэраса ці закрытая галерэя, якая абкружае будынак на ўзроўні перакрыццяў падклецця. Выкарыстоўвалася ў культавых будынках 16—17 ст., часам у пабудовах свецкага характару. У драўляным дойлідстве існавала ў выглядзе стоек з укосінамі ў верхняй частцы (Троіцкая царква Маркава манастыра ў Віцебску), у мураваным — у выглядзе аркадных і ордэрных галерэй, глухіх прыбудоў да асн. будынка (храм-пахавальня ў Полацкім Спаса-Ефрасіннеўскім манастыры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЫБО́ШЧЫНА,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 17 км на ПнУ ад г. Браслаў. Пл. 0,21 км², даўж. 800 м, найб.шыр. 450 м, найб.глыб. 18,1 м, даўж. берагавой лініі каля 2 км. Пл. вадазбору 1,25 км². Схілы катлавіны выш. да 15 м, пад хмызняком, у верхняйч. разараныя. Берагі выш. 0,3—0,5 м, месцамі сплавінныя. Выцякае ручай у воз. Опліса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАНАСФЕ́РА (ад грэч. ion які ідзе + сфера),
іанізаваны слой верхняй атмасферы на вышыні ад 50—80 км да некалькіх тыс.км. Верхняя мяжа І. — знешняя ч. магнітасферы. Крыніцы іанізацыі высокіх слаёў атмасферы — ультрафіялетавае і рэнтгенаўскае выпрамяненні Сонца і патокі часцінак, што ўрываюцца ў атмасферу з калязямной касмічнай прасторы. Часцінкі І. ўтвараюць вельмі разрэджанае і высокаэлектраправоднае асяроддзе. І. адыгрывае важную ролю ў радыёсувязі, у ёй адбываюцца палярныя ззянні і магнітныя буры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІТО́ВЫ ВУС,
рагавыя пласціны ў верхняй сківіцы бяззубых (вусатых) кітоў. У паласацікаў да 800, у шэрых кітоў да 130 пласцін трохвугольнай формы. Меншы бок пласціны замацаваны ў сківіцы, а большы, расшчэплены на доўгія і тонкія рагавыя трубачкі, накіраваны ў ротавую поласць. Трубачкі пераплятаюцца паміж сабой і ўтвараюць цадзільны апарат («шчотку»), праз які кіт прапускае ваду і адцэджвае жывёл (планктон), што трапілі ў яго пашчу. Выкарыстоўваецца для дробных вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГІ́,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 26 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,24 км², даўж. 820 м, найб шыр. 360 м, даўж. берагавой лініі 2,2 км, Пл. вадазбору 11,5 км² Схілы катлавіны выш. 15—25 м, пад хмызняком, месцамі ў верхняйч. разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі. На З упадае ручай з возера без назвы, на ПнУ выцякае ручай у р. Ушача.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЙНІК (Maianthenum),
род кветкавых раслін сям. лілейных. 3 віды. Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі 1 від — М. двухлісты (M. bifolium). Трапляецца на сухой пясчанай глебе ў хваёвых і мяшаных лясах.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 40 см з тонкім паўзучым карэнішчам. Сэрцападобнае лісце (2—3) у верхняйч. сцябла, чаргаванае, збліжанае. Кветкі дробныя, белыя, духмяныя, у верхавінкавай гронцы. Плод — чырв. ягада, ядомая. Лек. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУДРА́НКА (Paris),
род кветкавых раслін сям. трыліевых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі 1 від — М. чатырохлістая (P. quadrifolia). Трапляецца ў лясах, ярах, хмызняках.
М. чатырохлістая — шматгадовая травяністая расліна выш. да 30 см з паўзучым карэнішчам. Сцябло прамастойнае. Лісце яйцападобнае або ланцэтнае, амаль сядзячае, сабранае ў кальчак у верхняйч. сцябла. Кветка адзіночная, верхавінкавая. Плод — шызавата-чорная ягада, нагадвае вока вароны. Расліна лек.; ядавітая, асабліва ягады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРКІНСО́НА ХВАРО́БА, дрыжальны параліч,
хранічная хвароба галаўнога мозга чалавека, якая прагрэсіруе. Праяўляецца дрыжаннем, экстрапіраміднай рыгіднасцю і інш. Апісаў англ. ўрач Дж.Паркінсан у 1817 г. Дрыжанне пачынаецца з адной канечнасці (часцей верхняй), потым пераходзіць на другую, пашыраецца на галаву, язык і губы; павялічваецца пры хваляванні. Назіраецца скаванасць, запаволены тэмп рухаў хворага, рэдкае міганне, неадпаведнасць рухаў рук пры хадзе. Тыповая поза хворага на П.х. — сагнутая («поза прасіцеля»), Лячэнне: тэрапеўт., хірургічнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́РЫСТЫЯ ВО́БЛАКІ [міжнар назва Cirrus(Ci)],
тонкія валакністыя воблакі белага колеру з шаўкавістым бляскам, складзеныя з асобных перыстападобных элементаў, у верхняй трапасферы, зрэдку на вышыні трапапаўзы. Утвараюцца з буйных ледзяных крышталёў. Характэрны для пярэдняга краю воблачнай сістэмы цёплага фронту або фронту аклюзіі. Часта развіваюцца і ў антыцыкланальных умовах, зрэдку з’яўляюцца часткамі або рэшткамі ледзяных вяршынь кучава-дажджавых воблакаў. Ападкі з П.в. амаль заўсёды выпараюцца на вял. вышынях, утвараюць толькі палосы падзення. Гл.Воблакі, Воблачнасць.