род сумчатых грыбоў сям. нектрыевых. Каля 400 відаў. Пашыраны ў Еўразіі і Амерыцы. Паразіты дрэў і кустоў, сапратрофына драўніне, у глебе, на адмерлых галінах, лісці, трапляюцца наінш. грыбах і насякомых. На Беларусі каля 30 відаў. Найб. вядомыя Н.: галаўтваральная (N. galligena), узбуджальнік раку еўрап. з утварэннем язваў, наплываў, глыбокіх ран кары; цагляна-чырвоная (N. cinnabarina) выклікае ўсыханне галін дрэў і кустоў, гібель сеянцаў.
Пладовыя целы шарападобныя або яйцападобныя, утвараюцца адзіночна ці групамі, на субстраце або на падушкападобных стромах. Сумкі цыліндрычныя з 8 двухклетачнымі спорамі. Канідыі аднаклетачныя, цыліндрычныя, бясколерныя. Канідыяльныя стадыі — грыбы з родаў фузарый, туберкулярыя, цыліндракарпон і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСА́ЛЛІ,
старадаўнія вясенне-летнія святкаванні-ігрышчы і заклінальныя абрады ў славян, звязаныя з аграрнай міфалогіяй і культам продкаў. Назва паходзіць ад стараж.-рым. свята руж (Rosaria, Rosalia), прыйшла ад паўд. славян. Р. прыпадалі на перыяд росквіту расліннасці — Сёмуху і Купалле, ад гэтага месяц чэрвень наз. «русальным». Р. мелі відовішчны характар, суправаджаліся русальнымі песнямі, гульнямі, выступленнямі скамарохаў, танцамі, музыкай, пераапрананнем. Дзяўчына ў рытуальным танцы на Р. паказана на мініяцюры ў Радзівілаўскім летапісе (13 ст.). Рэшткі Р. захаваліся на Беларусі ў выглядзе абраднасці на Сёмуху і ў наступны, «русальны», тыдзень (памінанне бацькоў, завіванне бярозкі і вянкоў на Магілёўшчыне), у вераваннях пра русалку, у карагодах, а таксама ў святкаванні Купалля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛЕРАТЫ́НІЯ (Sclerotinia),
род сумчатых грыбоў сям. склератыніевых. Каля 15 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ва ўмераным поясе. Паразіты травяністых раслін, большасць — на раслінах сям. асаковых. Выклікаюць склератыніёзы. На Беларусі найб. пашыраны С. склерацыйныя (S. sclerotiorum), узбуджальнік белай гнілі с.-г. культур, і С. канюшынавая (S. trifoliorum), узбуджальнік рака канюшыны.
Цыкл развіцця мае 2 стадыі: на першай утвараюцца склероцыі, што служаць для перазімоўкі грыба, на другой — міцэлій або пладовыя целы (апатэцыі). Міцэлій шматклетачны, белы, лямцавы, знаходзіцца на паверхні расліны або ўнутры пашкоджаных органаў. На ім развіваюцца склероцыі, якія вясной прарастаюць міцэліем або некалькімі жаўтавата-карычневымі апатэцыямі дыяметрам да 10 мм. Канідыяльнае споранашэнне адсутнічае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ША,
рака ў Клічаўскім і Кіраўскім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток р. Ольса (бас.р. Дняпро). Даўж. 40 км. Пл. вадазбору 354 км². Пачынаецца за 2 кмнаУ ад в. Рагі Клічаўскага р-на, вусце за 700 мнаПд ад в. Ваевічы Клічаўскага р-на. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, навял. працягу праз лясныя масівы. Даліна слабавыразная, у ніжнім цячэнні зліваецца з далінай р. Ольса, шыр. ад 500 м да 1 км. Пойма перарывістая, чаргуецца па берагах, месцамі забалочаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 7,5 км каналізаванае, ніжэй свабодна меандруе, моцназвілістае, шыр. 5—7 м. Прымае сцёк з сеткі меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СХЕНК (Schenk) Адрыянус (Ард; н. 16.9.1944, Ганна Паўлаўна, Нідэрланды),
галандскі спартсмен (скорасны бег на каньках). Чэмпіён XI зімовых Алімп. гульняў (1972, г. Сапара, Японія) на дыстанцыях 1500, 5000 і 10 000 м; сярэбраны прызёр X Алімп. гульняў (1968, г. Грэнобль, Францыя) на дыстанцыі 1500 м. Чэмпіён свету (1970—72) у мнагабор’і, у 1967 — на дыстанцыі 1500 м; сярэбраны (1966, 1967) і бронз. (1965, 1968) прызёр. Чэмпіён Еўропы (1966, 1970, 1972) у мнагабор’і і на асобных дыстанцыях; сярэбраны прызёр (1971). Бронз. прызёр чэмпіянатаў свету па спрынтэрскім бегу на каньках (1971, 1972). 15-разовы рэкардсмен свету (1966—68, 1971—78).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕАДАРО́ (Theodōrō), Мангупскае княства,
дзяржава наПдЗ сучаснага Крыма ў 12—15 ст. Вылучылася са складу Візантыі, займала тэр. паміж р. Кача наПн і Чорным м.наПд, сучаснымі гарадамі Севастопаль наЗ і Алушта наУ. Цэнтр — г. Феадаро (у 10—12 ст.наз. Мангуп). Насельніцтва (аланы, грэкі, караімы, нашчадкі готаў) займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, рамёствамі і гандлем. У 14—15 ст. Ф. адстойвала сваю незалежнасць ад мангола-татараў і генуэзцаў, з пач. 15 ст. валодала портам Каламіта ў вусці Чорнай рэчкі. У 1475 заваявана туркамі. Горад Феадаро спыніў існаванне ў 18 ст., яго руіны пад назвай Мангуп-кале за 20 кмнаУ ад Севастопаля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЦКЕ́ВІЧ Рыгор Мікітавіч (1.2.1911, в. Ратушчы Барысаўскага р-на Мінскай вобл. — 9.8.1979),
бел. пісьменнік. Скончыў Барысаўскі пед. тэхнікум. (1930), Мінскі пед.ін-т. Настаўнічаў, у 1931—33 у чэрвеньскай раённай газеце. У 1937 рэпрэсіраваны. Асуджаны на 5 гадоў лагерных работ, сасланы на Поўнач. З 1945 на Беларусі, настаўнічаў. У 1953—58 жыў у Днепрапятроўску. Рэабілітаваны ў 1959. Друкаваўся з 1930. Асн. тэматыка творчасці — хараство роднага краю, высакароднасць чалавека, падзеі грамадз. вайны. Аўтар паэт.зб. «Налівайся, колас» (1932), аповесцей «На золку» (1972), «Хмара над лесам» (1980), перакладаў з рус. і ўкр. моў. Пісаў для дзяцей (кнігі вершаў «Наш пяты клас», 1962; «Бяроза на ўзлеску», 1977).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧУ́ДЗІНСКІ БОЙ 1942,
бой партыз. атрада В.А.Васільева па разгроме ням. гарнізона ў в. Чудзін Ганцавіцкага р-на Брэсцкай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Гарнізон (каля 400 гітлераўцаў), узброены вінтоўкамі і 4 кулямётамі закрываў партызанам выхад цераз р. Морач у лясы Ганцавіцкага р-на. У ноч на 11 кастр. партызаны сканцэнтраваліся наПн ад в. Чудзін, зрабілі засады на шляхах магчымага адступлення праціўніка. На досвітку ў выніку 1,5-гадзіннага бою часткова быў знішчаны ўзвод аховы гарнізона, але частка гітлераўцаў вырвалася і схавалася ў балотах. Партызаны захапілі 6 радыёпрыёмнікаў, вінтоўкі, запас патронаў, веласіпеды і інш. Гарнізон не адноўлены, што пашырыла партыз. зону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЭ́ЦВЕРЦЬ,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Дзісна, за 10 кмнаПд ад г. Паставы, за 1 кмнаУ ад в. Падаляны. Пл. 0,46 км², даўж. 950 м, найб.шыр. 800 м, найб.глыб. 7,7 м, даўж. берагавой лініі 4,05 км. Пл. вадазбору 8,24 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны выш. 10—16 м, стромкія, наУ і ПдУ пад лесам. Берагі стромкія, укрытыя водна-балотнай расліннасцю, наПн пад хмызняком. Возера паўвостравам раздзелена на 2 плёсы; зах. мелкаводны і ўсх. глыбакаводны. Дно да глыб. 1—2 м пясчанае і пясчана-ілістае, ніжэй гліністае. НаПн выцякае ручай у воз. Світа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРО́НЬКА Віктар Іванавіч (10.5.1920, г. Полацк Віцебскай вобл. — 15.9.1991),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну са жн. 1942 на Бранскім, Бел., 1-м, 2-м і 3-м Бел. франтах. Наводчык гарматы сяржант Я. ў баях каля в. Шарсцін Веткаўскага р-на 4.11.1943 падбіў 4 танкі; 24—25.6.1944 каля в. Азяраны Рагачоўскага р-на заглушыў агонь 7 кулямётных кропак, падбіў 2 самаходныя гарматы; 30.6.1944 на шашы Магілёў—Мінск падбіў 3 танкі, 6 аўтамашын; 12.7.1944 каля в. Пескі Мастоўскага р-на, застаўшыся адзін з усяго разліку, знішчыў гармату і 3 кулямёты. Пасля вайны нагасп. рабоце.