ЯРО́НЬКА Віктар Іванавіч (10.5.1920, г. Полацк Віцебскай вобл. — 15.9.1991),

Герой Сав. Саюза (1944). У Вял. Айч. вайну са жн. 1942 на Бранскім, Бел., 1-м, 2-м і 3-м Бел. франтах. Наводчык гарматы сяржант Я. ў баях каля в. Шарсцін Веткаўскага р-на 4.11.1943 падбіў 4 танкі; 24—25.6.1944 каля в. Азяраны Рагачоўскага р-на заглушыў агонь 7 кулямётных кропак, падбіў 2 самаходныя гарматы; 30.6.1944 на шашы Магілёў—Мінск падбіў 3 танкі, 6 аўтамашын; 12.7.1944 каля в. Пескі Мастоўскага р-на, застаўшыся адзін з усяго разліку, знішчыў гармату і 3 кулямёты. Пасля вайны на гасп. рабоце.

В.І.Яронька.

т. 18, кн. 1, с. 304

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)