ПІРАГО́ВА (Ларыса Аляксандраўна) (н. 16.11.1952, г. Харкаў, Украіна),
бел.вучоны ў галіне медыцынскай рэабілітацыі. Д-рмед.н. (1997), праф. (1999). Скончыла Гродзенскі мед.ін-т (1976). З 1980 у Гродзенскім мед. ун-це (з 1997 заг. кафедры, з 1998 дэкан). Навук. працы па мед. рэабілітацыі хворых і інвалідаў неўралагічнага профілю немедыкаментознымі метадамі, імунакарэкцыі і імунарэабілітацыі фіз. метадамі.
Тв.:
Кинезотерапия в реабилитации больных рассеянным склерозом // Здравоохранение. 1996. № 11;
Изменения, встречающиеся на ЭКГ спортсменов. Тактика при их выявлении (у сааўт.) // Спорт. медицина. 1998. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАТА́САЎ (Мікалай Іванавіч) (н. 25.6.1933, с. Пералазы Краснагорскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне земляробства і аховы раслін. Д-рс.-г.н., праф. (1987). Скончыў БСГА (1957). З 1964 працуе ў ёй (з 1973 заг. кафедры). Навук. працы па ахове с.-г. раслін ад шкоднікаў і хвароб, мерах барацьбы з пустазеллем, аграбіял. асновах выкарыстання фунгіцыдаў і гербіцыдаў у інтэнсіўным земляробстве, севазваротах.
Тв.:
Гербициды в интенсивном земледелии. Мн., 1988;
Агробиоэкологические основы применения фунгицидов в интенсивном земледелии. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́НСКЕНЕ ((Prunskiene) Казімера Данута) (н. ў лют. 1943 в. Васюлішкю Уценскага пав., Літва),
літоўскі паліт. і дзярж. дзеяч, вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1987). Скончыла Вільнюскі ун-т. З 1965 на выкладчыцкай і навук. працы. З 1989 нам. старшыні ўрада, у маі 1990 — студз. 1991 прэм’ер-міністр Літвы. Ініцыятар стварэння і адзін з лідэраў левацэнтрысцкага руху — Форуму будучага Літвы, апазіц. радыкальнаму паліт. курсу В.Ландсбергіса.
Тв.:
Управление агропромышленным комплексом Литовской ССР. Вильнюс, 1986;
Продовольственное хозяйство: методология структурно-организационного совершенствования. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́САЎ (Іван Аляксеевіч) (11.6.1919, в. Бярозаўка Слаўгарадскага р-на Магілёўскай вобл. — 13.9.1994),
бел.вучоны ў галіне тэарэтычнай механікі. Д-ртэхн.н. (1968), праф. (1971). Скончыў Львоўскі ун-т (1950). З 1969 у БДУ (у 1970—86 заг. кафедры). Навук. працы ў галіне прыкладной тэорыі пругкасці анізатропных асяроддзяў. Распрацаваў новы варыянт удакладненай тэорыі выгіну пласцін з шырокім дыяпазонам дастасавальнасці, тэрмапругкія камплексныя патэнцыялы, на аснове якіх атрымліваюць эфектыўныя рашэнні асн. краявых задач анізатропных асяроддзяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫШЧЭ́ПА (Іна Міхайлаўна) (н. 1.6.1961, г. Віцебск),
бел.вучоны ў галіне фізіялогіі і валеалогіі. Д-рбіял.н. (1997), праф. (2000). Скончыла Віцебскі пед.ін-т (1983). З 1989 у Віцебскім ун-це (з 1998 заг. кафедры). Навук. працы па ўплыве экалагічных фактараў на развіццё хранічных захворванняў рэспіраторнай сістэмы чалавека ў розных рэгіёнах Беларусі.
Тв.:
Иммунология для неиммунолога: Вводный курс. Витебск, 2000 (у сааўт.);
Оценка акарологического пейзажа жилища человека для профилактики обострений бронхиальной астмы (у сааўт.) // Иммунопатология, аллергология, инфектология. 2000. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЧКО́Ў (Анатоль Андрэевіч) (н. 20.4.1936, станіца Раднікоўская Курганінскага р-на Краснадарскага краю, Расія),
бел.вучоны ў галіне аўтаматызацыі машынабудавання. Канд.тэхн.н. (1970), праф. (1994). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1958). З 1970 у Гомельскім тэхн. ун-це (у 1981—87 прарэктар). Навук. працы па аўтаматызацыі тэхн. падрыхтоўкі вытв-сці. Прапанаваў аўтаматызаваную сістэму распрацоўкі нарматываў часу, сістэму аўтаматызаванага праектавання арганізацыі працы вытв. брыгады.
Тв.:
Базовая система микроэлементных нормативов времени. М., 1989;
Практикум по токарным робототехнологическим комплексам. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПШО́НІК (Сусанна Самуйлаўна) (н. 16.11.1929, Мінск),
бел.вучоны ў галіне кардыялогіі і рэўматалогіі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1977). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1953), у 1963—90 працавала ў ім жа. Навук. працы па зменах функцыян. стану печані і падстраўнікавай залозы пры лячэнні хранічнага танзіліту, рэгіянарнай і цэнтр. гемадынаміцы пры рэўматызме, лячэнні захворванняў суставаў і дыфузійных хвароб злучальнай тканкі.
Тв.:
Клиническая реография. Мн., 1976 (разам з Р.П.Мацвяйковым);
Ревматизм. Мн., 1979 (разам з Р.П.Мацвяйковым, У.К.Мількамановічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРФЁНАЎ (Віктар Іванавіч) (н. 23.9.1934, в. Прудкі Пачынкаўскага р-на Смаленскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне батанікі і экалогіі; заснавальнік бел. фларыстычнай школы. Акад.Нац.АН Беларусі (1988, чл.-кар. 1980), д-рбіял.н. (1976), праф. (1988). Засл. дз. нав. Беларусі (2000). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1957). У 1959—64 і з 1968 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі (да 1972 заг. лабараторыі, нам., в.а. дырэктара, з 1973 дырэктар), у 1965—68 вучоны сакратар Савета па каардынацыі навук. дзейнасці АН Беларусі. Навук. працы па сістэматыцы раслін, фларыстыцы, фітагеаграфіі, геабатаніцы, радые- і агульнай экалогіі. Устанавіў заканамернасці фарміравання і эвалюцыі флоры, асаблівасці экалогіі і біялогіі відаў і родаў, структуру і склад папуляцый у экстрэмальных умовах росту; правёў таксанамічнае вывучэнне асобных відаў і родаў вышэйшых раслін. Тэарэтычна вырашыў праблемы паводзін відаў на межах арэалаў, распрацаваў навук. асновы выкарыстання і аховы біял. разнастайнасці расліннага свету, даследаваў заканамернасці міграцыі радыенуклідаў у прыродна-раслінных комплексах. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Обусловленность распространения и адаптация видов растений на границах ареалов. Мн., 1980;
Флора Белорусского Полесья: (современное состояние и тенденции развития). Мн., 1983;
Радиоактивное загрязнение растительности Беларуси (в связи с аварией на Чернобыльской АЭС). Мн., 1995 (у сааўт.);
Определитель высших растений Беларуси. Мн., 1999 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСМАЛО́ЎСКІ (Валянцін Васілевіч) (н. 15.2.1924 в. Гослеў Краснапольскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1968). Праф. (1969). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1990). Скончыў Маскоўскі ін-т каляровых металаў і золата (1951). З 1954 прарэктар Крыварожскага гарнаруднага ін-та. З 1972 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі (да 1987 прарэктар). Навук. працы па арганізацыі і кіраванні вытворчасцю. Адзін з аўтараў дапаможнікаў для ВНУ «Арганізацыя, планаванне і кіраванне дзейнасцю прамысловага аб’яднання (прадпрыемства)» (1984), «Эканоміка прамысловасці СССР» (1984), «Тэорыя аналізу гаспадарчай дзейнасці» (1989).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТА́НІН (Аляксандр Несцеравіч) (н. 23.3.1938, г. Шапятоўка Хмяльніцкай вобл., Украіна),
бел. і польскі вучоны ў галіне аўтаматычнага кіравання і вылічальнай тэхнікі. Д-ртэхн.н. (1982), праф. (1984). Скончыў Мінскае Вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (1961). З 1973 у БПІ, з 1989 заг. кафедры ў Беластоцкім політэхн. ін-це (Польшча). Навук. працы па мадэліраванні, ідэнтыфікацыі, адаптыўным кіраванні складанымі дынамічнымі аб’ектамі.
Тв.:
Микро-ЭВМ в динамических системах. Мн., 1982 (разам з Р.І.Фурунжыевым і Г.І.Залужным);
Управление колебаниями многоопорных машин. М., 1984 (разам з Р.І.Фурунжыевым).