ТРА́НСПАРТ (ад лац. transporto пераношу, перамяшчаю, перавожу),
галіна вытв-сці, якая ажыццяўляе перавозкі грузаў і пасажыраў. Адрозніваюць Т. наземны (аўтамабільны транспарт, трубаправодны транспарт, чыгуначны транспарт), водны (марскі транспарт, рачны транспарт), паветраны транспарт (гл. таксама Грамадзянская авіяцыя). Падзяляецца на Т. агульнага карыстання, які абслугоўвае галіны эканомікі і насельніцтва, і неагульнага карыстання — ведамасны Т., прамысловы транспарт. Адрозніваюць Т. пасажырскі, грузавы (гл.Грузавыя перавозкі), асабістага карыстання (легкавыя аўтамабілі, матацыклы, веласіпеды, лодкі, яхты і інш.).
Прымітыўнымі сродкамі Т. (павозкі, веславыя судны, уючныя жывёліны і інш.) карысталіся яшчэ ў стараж. часы. Т. агульнага карыстання вылучыўся ў асобную галіну вытв-сці ў перыяд прамысл. перавароту ў Зах. Еўропе (1860-я г.). Да сярэдзіны 19 ст.чыг. лініі агульнага карыстання будаваліся ва ўсіх краінах Еўропы і ў ЗША. У пач. 20 ст.сусв.чыг. сетка складала больш за 1100 тыс.км. Хутка развівалася марское і рачное суднаходства, аўтамаб. Т., у 1920-я г. з’явіўся паветраны Т.
На Беларусі першая чыгунка, якая злучыла Парэчча з Гродна (участак дарогі Пецярбург—Варшава) здадзена ў 1862, у 1866 пачаўся рух на ўчастку Бігосава—Віцебск (Дынабургска-Віцебская чыгунка), у 1874 — Вілейка—Гомель (Лібава-Роменская чыгунка) і інш. У 1913 працягласць чыгункі складала 3,8 тыс.км, аўтамаб. дарог — 3,5 тыс.км. Першая транспартная авіялінія Мінск—Глуск—Парычы—Мазыр пачала дзейнічаць у 1933. Развіццё трубаправоднага Т. пачалося з 1960, калі ўведзены ў дзеянне газаправод Дашава—Мінск. У 2001 трансп. сістэма Беларусі складалася з 5533 кмчыг. ліній агульнага карыстання, у т. л. 894 км электрыфікаваных, 74,4 тыс.кмаўтамаб. дарог (66,3 тыс.км з цвёрдым пакрыццём), 99,1 км трамвайных, 466,6 км тралейбусных, 23,7 км метрапалітэнных ліній, 6,7 тыс.км магістральных газаправодаў, 2,9 тыс.км нафтаправодаў, 1,2 тыс. нафтапрадуктаправодаў, сотні тэхнічна аснашчаных чыг. станцый, аўтавакзалаў і інш. У структуры валавога ўнутр. прадукту на Т. прыпадала 9,5% (асн. паказчыкі развіцця транспарту агульнага карыстання Беларусі гл. ў табл.). Гл. таксама раздзел Транспарт у арт.Беларусь.
Грузавыя і пасажырскія перавозкі асобнымі відамі транспарту Беларусі
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРЭ́ННЕзнешняе,
механічнае супраціўленне, якое ўзнікае ў плоскасці дотыку двух прыціснутых адно да аднаго цел пры іх адносным перамяшчэнні. Пры Т. кінетычная і патэнцыяльная энергіі ўзаемадзейных цел пераўтвараюцца ў цеплату, электрызацыю цел, іх разбурэнне (дысіпатыўны працэс). Адрозніваюць Т.: спакою (паміж узаемна нерухомымі целамі) і кінематычнае (паміж рухомымі); слізгання і качэння; сухое (паміж целамі, што труцца, ёсць цвёрдая праслойка — плёнка вокіслу, інш.хім. злучэнняў, палімернага ці мінер. пакрыцця) і гранічнае (плёнка вадкай або кансістэнтнай змазкі таўшчынёй каля 0,1 мкм і менш).
Сіла супраціўлення, накіраваная процілегла адноснаму перамяшчэнню цела, наз. с і лай трэння, якая дзейнічае на гэтае цела. На сілу Т. ўплываюць знешнія ўмовы (нагрузка, скорасць, шурпатасць, т-ра, змазка) і прыродныя ўласцівасці цел, якія труцца. Калі састаўляючая прыкладзенай да цела сілы. якая ляжыць у плоскасці датыкання двух цел, недастатковая, каб выклікаць іх слізганне, то ўзнікае няпоўная сіла Т.; яна выклікана малымі (каля 1 мкм) часткова абарачальнымі перамяшчэннямі ў зоне кантакту. якія наз. папярэднім зрушэннем; яно прапарцыянальнае прыкладзенай сіле, што павялічваецца ад 0 да некаторага максімуму (пункт A на рыс.) і наз.сілай трэння спакою. Калі гэтая сіла перавысіць крытычнае значэнне, папярэдняе зрушэнне пераходзіць у слізганне, а сіла Т. памяншаецца і перастае залежаць ад перамяшчэння (сіла трэння слізгання). З-за хвалістасці і шурпатасці паверхняў Т. дотык цел адбываецца толькі ў асобных «плямах», сканцэнтраваных на вяршынях выступаў. У залежнасці ад характару дэфармавання паверхневага слоя адрозніваюць Т. пры пругкім, пластычным кантактаванні і пры мікрарэзанні. Пры нарастанні нагружанасці кантакту знешняе Т. пераходзіць ваўнутранае трэнне (гл.Вязкасць). Нагрузка, пры якой знешняе -Т. парушаецца для дадзенай пары трэння, наз. парогам знешняга Т. Сілы Т. качэння значна меншыя за сілы Т. слізгання. Т. адыгрывае вял. ролю ў тэхніцы. На ім заснавана дзеянне фрыкцыйных механізмаў і раменных перадач, тармазных прылад. перамяшчэнне трансп. сродкаў. Шкоднае дзеянне Т. выяўляецца ў награванні і заўчасным зношванні машын і механізмаў (яго памяншаюць змазкай і выкарыстаннем падшыпнікаў). Матэрыялы для пар Т. падбіраюць паводле характару міжмалекулярнага ўзаемадзеяння, па іх мех. уласцівасцях і здольнасці фарміраваць ахоўную плёнку, Шырока выкарыстоўваюць металапалімерныя кампазіцыі. змазвальныя спечаныя матэрыялы, а таксама спец.тэхнал. спосабы нанясення пакрыццяў для паляпшэння ўмоў трэння. Гл. таксама Трыбатэхніка, Трыбафатыка.
Літ.:
Дерягин Б.В. Что такое трение? 2 изд. М., 1963;
Крагельский И.В. Трение и износ. 2 изд. М., 1968;
Опейко Ф.А. Математическая теория трения. Мн., 1971;
Михин Н.М. Внешнее трение твердых тел. М., 1977.
А.П.Ласкаўнёў.
Значэнне сілы трэння ў залежнасці ад адноснага зрушэння цел, якія труцца, пры іх зруху, што пераходзіць у слізганне: A — пункт максімальнага значэння сілы трэння спакою (зрушэння); A1, A2 — пачатковае і канчатковае значэнні сілы трэння слізгання.
Створаны ў 1980 як эксперым. творчая лабараторыя з мэтай садзейнічаць захаванню прафес. акцёрскай формы, удасканаленню майстэрства, Аснову т-ра складалі штатныя акцёры кінастудыі «Беларусьфільм», пазней ён папоўнены выпускнікамі Бел.тэатр.-маст. ін-та, Усесаюзнага дзярж. ін-та кінематаграфіі (бел. набор, педагог І.Таланкін), акцёрамі з інш. тэатраў. Гал. рэжысёры: В.Анісенка (1980—82), Б.Луцэнка (1982—90); маст. кіраўнік А.Яфрэмаў (з 1991); гал. мастакі Дз.Мохаў (1983—94), з 1998 Л.Пруднікаў.
Спроба арганізаваць т-р зроблена ў 1979; група кінаакцёраў з удзелам акцёраў мінскіх т-раў падрыхтавала і паказала спектакль «Паляванне на качак» А.Вампілава (рэж. Анісенка). Адкрыўся т-р 30.3.1982 спектаклем «Усё яго жыццё» паводле кінааповесці «Камуніст» Я.Габрыловіча. У 1980-я — пач. 1990-х г. у рэпертуары т-ра пераважалі п’есы, якія ўзнімалі вострыя маральна-этычныя і сац. праблемы («Глядзіце, хто прыйшоў» У.Аро, «Шчасце маё...» А.Чарвінскага, «Не баюся Вірджыніі Вулф» Э.Олбі і інш.). Адначасова вяліся пошукі арган. спалучэння мастацтва т-ра і кіно, новых сродкаў выразнасці, у т. л. ўключэнне кінафрагментаў у сцэн. дзеянне (кінаканцэрт «Саракавыя», «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» І.Чыгрынава), прыём «здымачная пляцоўка» на сцэне («Камедыя пра Лісістрату» паводле Арыстафана), «буйны план», патрабаванне арганічнасці ігры пры непасрэдным кантакце акцёраў з гледачом ва ўмовах залы на 220 месцаў.
1990-я — пач. 2000-х г. адметныя ўключэннем у рэпертуар разам з сучаснай драматургіяй («Мы ідзём глядзець «Чапаева» А.Данілава, «Міленькі ты мой» М.Варфаламеева) класічных твораў: «Тэатр купца Япішкіна» Е.Міровіча, «Таленты і паклоннікі» А.Астроўскага, «Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа, «Пігмаліён» Б.Шоу; п’ес маладых бел. драматургаў: «Шчаўкунок» А.Палешчанковай, «Поле бітвы» С.Бартохавай. Т-р праводзіць канцэрты, аўтарскія і творчыя вечары вядомых майстроў сцэны і экрана. У трупе т-ра (2002); нар.арт. Беларусі У.Гасцюхін, засл. артысты Беларусі А.Бяспалы, Л.Румянцава, С.Сухавей, А.Цімошкін, артысты А.Адзінцова, В.Арланава, С.Вількін, У.Грыцэўскі, А.Гур’еў, Н.Жукоўская, С.Іваноў, А.Караблёва, А.Кацянёў, А.Кашпераў, Л.Мардачова, Т.Мужэнка, І.Нарбекава, Ю.Палубінская, А.Проліч, Н.Разанцава, В.Рыбчынскі, В.Сізова, І.Сцяпанаў, А.Цярпіцкі, П.Юрчанкаў старэйшы, П.Юрчанкаў малодшы. Працуе ў тэатр. зале кінатэатра «Масква».
Літ.:
Брандабоўская Л., Сцяпанава Я. «Мы імкнёмся да гарызонта...» // Беларусь. 1986. № 2;
Арлова Т. Пасярод праблем сусвету: На спектаклях Мінскага тэатра-студыі кінаакцёра // Мастацтва Беларусі. 1987 № 3.
Н.М.Шукан.
Тэатр-студыя кінаакцёра. Сцэна са спектакля «Пігмаліён» Б.Шоу.Тэатр-студыя кінаакцёра. Сцэна са спектакля «Філумена Мартурана» Э. Дэ Філіпа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УКРАІ́НСКАЯ ГРЭ́КА-КАТАЛІ́ЦКАЯ ЦАРКВА́, Украінская уніяцкая царква,
каталіцкая царква ўсх. абраду на тэр. Украіны. Усталявана ў выніку Брэсцкай уніі 1596, паводле якой правасл. царква на тэр. Рэчы Паспалітай прыняла дагматыку каталіцкага веравызнання, пры захаванні грэка-візант. рытуалаў і традыц. абраднасці. Яна не ўвайшла ў склад польскай каталіцкай царквы, а стала часткай самаст. уніяцкай царквы Рэчы Паспалітай, непасрэдна падпарадкаванай папу рымскаму. Яе вышэйшым кіраўніком з’яўляўся уніяцкі мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі, якому падпарадкоўваліся таксама уніяцкія епархіі Беларусі і Літвы. Пераход ва унію адбываўся паступова, у ходзе барацьбы уніятаў з правасл. царквой, якая ў 1620 аднавіла сваю Кіеўскую мітраполію, а ў 1632 легалізавана ў Рэчы Паспалітай. На Левабярэжнай Украінецарк. унія скасавана ў выніку над.-вызв. вайны 1648—54, але ў 1692 да уніі далучылася Перамышльская епархія, у 1700 — Львоўская, у 1702 — Луцкая. У 18 ст. паскорылася «лацінізацыя» уніяцкай царквы — перайманне насуперак умовам Брэсцкай уніі рымска-каталіцкай абраднасці, што праявілася ў рашэннях Замойскага сабора 1720. У выніку 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) да Аўстрыі перайшла населеная пераважна ўкраінцамі-уніятамі Галіцыя з уніяцкімі епархіямі Львоўскай і Перамышльскай, часткамі Луцкай і Холмскай (пазней далучаны да Львоўскай і Перамышльскай). Паводле падзелаў 1793 і 1795 да Расіі далучана большасць тэр.Правабярэжнай Украіны. У 1795 Кацярына II скасавала ў Рас. імперыі ўсе уніяцкія епархіі, акрамя Полацкай, кіраўніцтва уніяцкімі прыходамі перайшло да каталіцкай царквы. Павел I у 1798 аднавіў на Валыні Луцкую уніяцкую епархію. У 1828 яна зноў скасавана, прыходы падпарадкаваны Літ. епархіі. Полацкі царкоўны сабор 1839 скасаваў уніяцкую царкву ў Рас. імперыі, у т. л. на Украіне. Улады Аўстрыі ў Галіцыі як процівагу апазіцыйна настроенай мясц. польска-каталіцкай шляхце падтрымлівалі грэка-каталіцкую царкву з яе пераважна ўкр. вернікамі, але паступова ўзмацнялі яе «лацінізацыю». У 1774 адкрыта духоўная семінарыя для уніятаў у Вене, у 1784 — у Львове. У 1782 скасаваны уніяцкія брацтвы Галіцыі. У 1795 львоўскі архіепіскап атрымаў ад аўстр. улад тытул мітрапаліта галіцкага. З 1856 рым. курыя неаднаразова надавала галіцкім мітрапалітам тытулы кардыналаў. У 1-й пал. 20 ст. уніяцкая («Руская») царква Галіцыі складалася з Львоўскай мітрапаліцкай, Перамышльскай і Станіслаўскай епархій. У 1939—42 пад яе кіраўніцтвам дзейнічаў Бел. грэка-каталіцкі экзархат. Львоўскі царк. сабор 1946 скасаваў Укр. г.-к.ц. і пастанавіў увайсці ў склад Рус.правасл. царквы, аднак дзейнасць шэрагу уніяцкіх святароў працягвалася ў падполлі і эміграцыі. У час перабудовы уніяцкая царква ў СССР легалізавана (снеж. 1989) і ў 1990-я г. яна цалкам аднавіла сваю дзейнасць у зах. абласцях незалежнай Украіны. Адроджана мітраполія з кафедрай у Львове.
Літ.:
Берестейска унія (1596—1996): Статті й матеріали. Львів, 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УМАЦАВА́НЫ РАЁН,
1) мясцовасць (паласа, рубеж), падрыхтаваная да працяглай абароны з мэтай прыкрыцця ўчастка дзярж. граніцы, важнага аператыўна-стратэг. напрамку і інш.
Пасля 1-й сусв. вайны замест устарэлай сістэмы цытадэлей (цытадэльных раёнаў) у шэрагу краін (Францыя, Фінляндыя, Германія, СССР і інш.) у сістэме ўмацаваных ліній ствараліся У.р. У СССР уздоўж зах. граніцы ў 1928—39 былі збудаваны 24 У.р., у т. л. 4 на зах. мяжы БССР (61-ы Полацкі, 63-і Мінскі, 65-ы Мазырскі, 67-ы Слуцкі). Пасля ўз’яднання Зах. Беларусі з БССР (1939) старыя У.р. былі ў асн. дэманціраваны. З сярэдзіны 1940 уздоўж зах. граніцы Беларусі пачалося буд-ва 4 новых У.р. (62-і Брэсцкі, 64-ы Замбраўскі, 66-ы Асавецкі, 68-ы Гродзенскі), у склад якіх былі ўключаны і адпаведныя цытадэлі, у т. л.Брэсцкая крэпасць. Усяго ў складзе У.р. на зах. мяжы СССР меркавалася пабудаваць каля 1,2 тыс. жалезабетонных абарончых збудаванняў. Да лета 1941 іх было 505, але поўнасцю ўзбр. і абсталяваных толькі 193 (17%), а таксама 909 збудаванняў палявога тыпу. У.р. займаў па фронце да 180 км, у глыбіню 10—30 км, падзяляўся на 3—4 вузлы абароны (у кожным з іх меліся апорныя пункты, адпаведныя батальённым сектарам абароны, на гал. паласе У.р. — да 12—15 доўгачасовых агнявых пунктаў з жалезабетону і інш. ўмацаванні). З пач.Вял.Айч. вайны найб. упартае супраціўленне ням. войскам аказалі Брэсцкі У.р. (гл.Брэсцкай крэпасці абарона 1941) і Мінскі ўмацаваны раён (гл.Мінска абарона 1941). Баі на рубяжы р.Зах. Дзвіна, у т. л. за Полацкі У.р., доўжыліся з 4 па 16.7.1941 (гл.Полацка абарона 1941). Важнай апорай сав. войск, якія з 22.7 па 22.8.1941 утрымлівалі Жыткавічы, Тураў, Мазыр і інш.нас. пункты, стаў таксама Мазырскі У.р.
2) Назва штатных вайск. фарміраванняў, якія спецыяльна падрыхтаваны для вядзення абарончых баявых дзеянняў і выкарыстоўваліся ў складзе агульнавайсковых армій. Пры правядзенні Беларускай аперацыі 1944 У.р. дзейнічалі ў складзе франтоў: 1-га Прыбалт. (155-ы — у 43-й арміі), 3-га Бел. (152-і — у 11-й гвардз. арміі), 2-га Бел. (154-ы — у 33-й арміі), 1-га Бел. (119-ы, 153-і і 161-ы — у 28-й арміі, 115-ы — у 48-й арміі). У Бабруйскай аперацыі 1944 115-ы У.р. сумесна з інш. злучэннямі 48-й арміі 26.6.1944 удзельнічаў у вызваленні Жлобіна, за што ўдастоены ганаровага наймення «Жлобінскі».
Літ.:
Хорьков А.Г. Укрепленные районы на западных границах СССР // Воен.-ист. журн. 1987. № 12;
Сухих А.Н. Некоторые вопросы боевого применения укрепленных районов // Воен. мысль. 1995. № 1;
Ваврентюк И. Героический Брест-Литовский УР: Погибаю, но не сдаюсь! // Армия. 1999. № 2—6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УША́ЦКІ РАЁН.
Размешчаны ў цэнтр. частцы Віцебскай вобл. Утвораны 17.7.1924, скасаваны 25.12.1962, адноўлены 30.7.1966. Пл. 1,5 тыс.км². Нас. 20, 4 тыс.чал. (2002), гарадскога 29,9%.
Сярэдняя шчыльнасць 14 чал. на 1 км². Цэнтр — г.п.Ушачы. Раён уключае 260 сельскіх населеных пунктаў, 10 сельсаветаў: Вялікадалецкі, Вяркудскі, Глыбачанскі, Дубраўскі, Жарскі, Кубліцкі, Лутаўскі, Мосарскі, Сарочынскі, Селішчанскі.
Большая ч.тэр. раёна ў межах Ушацка-Лепельскага ўзвышша, паўн.-ўсх. — у межах Полацкай нізіны. Паверхня пераважна пласкахвалістая, на З — узгорыстая, характэрны озы і камы, рэзкія ваганні адносных вышынь каля шматлікіх азёрных і балотных катлавін; 65% яе на выш. 150—200 м, 30% паверхні ніжэй за 150 м. Найвыш. пункт 238 м (каля в. Гушчынская Слабодка). Карысныя выкапні: пясчана-жвіровы матэрыял, буд. пяскі, гліны, сапрапель, торф. Сярэдняя т-растудз. -7,3 °C, ліп. 17,8 °C. Ападкаў 619 мм за год. Вегетац. перыяд 185 сут. Найб.р.Зах. Дзвіна і яе прыток Ушача, праз сістэму азёр цячэ р. Дзіва. Агульная даўжыня асушальнай сеткі 4,4 тыс.км, у т. л. Прабойная канава. Пад азёрамі каля 10% пл. раёна. Найб. азёры ўваходзяць ваУшацкую групу азёр (Чарсцвяцкае, Павульскае, Атолава, Паўазер’е, Бярозаўскае, Крывое, Вяркудскае). Глебы с.-г. угоддзяў: дзярнова-падзолістыя (60%), дзярнова-падзолістыя забалочаныя (15,3%), тарфяна-балотныя (13,9%), дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя (10,6%); 12,7% ворных зямель завалунена. Пад лесам 41% тэр. Лясы пераважна хваёвыя, бярозавыя, яловыя, шэраальховыя; трапляюцца чорнаальховыя, асінавыя, ясянёвыя, таксама дубровы. Пад балотамі 0,5% тэр.Найб. балотны масіў Выдрыца. Заказнік рэсп. значэння гідралагічны Крывое; мікразаказнікі мясц. значэння біял. Глыбачанскі і Чарсцвяцкі. Помнікі прыроды рэсп. значэння — валуны каля в. Глыбачка, Сарочына; мясц. значэння — крыніцы каля воз. Баркоўшчына.
Агульная пл.с.-г. угоддзяў 35,1 тыс.га (23,4%), з іх асушаных 10,5 тыс.га (7%). На 1.1.2002 у раёне 11 калгасаў, 7 саўгасаў, 3 фермерскія гаспадаркі.
Сельская гаспадарка спецыялізуецца на малочна-мясной жывёлагадоўлі, вырошчванні збожжавых, лёну, караняплодаў, сеяных траў і бульбы. Прадпрыемствы прам-сці: харч. (хлеба-булачныя і малочныя вырабы, сушаная агародніна, сухафрукты, мінер. вада «Вечалле», безалкагольныя напіткі і інш.), першаснай апрацоўкі лёну, дрэваапр. (піламатэрыялы); ветсанутыльзавод, лясгас. Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Полацк—Мінск, з г.п. Ушачы на Полацк, Лепель, Докшыцы, Улу і інш. У раёне 10 сярэдніх, 9 базавых, 1 муз. школа, 1 школа мастацтваў, раённы цэнтр пазашкольнай працы, 20 дашкольных устаноў, 23 клубы, 25 б-к, 4 бальніцы, 1 паліклініка, 3 амбулаторыі, 19 фельч.-ак. пунктаў; пансіянат «Лясныя азёры». Ушацкі музей народнай славы імя У.Е.Лабанка, хата-музей Петруся Броўкі ў в. Пуцілкавічы. Помнікі архітэктуры — сядзіба (сярэдзіна 19 ст.) у в. Арэхаўна, касцёл і кляштар бернардзінцаў (1726) у в. Селішча; помнік гісторыі — мемарыяльны комплекс «Прарыў». Выдаецца газ. «Патрыёт».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕСТЫВА́ЛЬ (франц. festival ад лац. festivus вясёлы, святочны),
масавае свята, паказ дасягненняў у галінах музыкі, т-ра, кіно, эстрады і інш. Вытокі ў алімпійскіх гульнях Стараж. Грэцыі, спаборніцтвах трубадураў, мінезінгераў і інш. Узніклі ў Вялікабрытаніі ў пач. 18 ст. З 20 ст. пашырыліся міжнар. фестывалі. Сярод найб. вядомых міжнар.тэатр. і муз. Ф.: Шэкспіраўскі ў Стратфардзе (1-ы ў 1769, з 1886 рэгулярна) і Эдынбургскі (з 1947) у Вялікабрытаніі, Байройцкі (Вагнераўскі, з 1876) у Германіі, Зальцбургскі ў Аўстрыі (з 1917), Фларэнційскі муз. май у Італіі (з 1933), Авіньёнскі (з 1947) і «Тэатра Нацыі» (з 1957) у Францыі, «Варшаўская восень» у Польшчы (з 1956), «Руская зіма», «Маскоўскія зоркі», «Белыя ночы» ў Расіі (усе з 1964) і інш. Наладжваюцца Ф. кінамастацтва (гл.Кінафестываль), праводзіліся Сусветныя фестывалі моладзі і студэнтаў і інш.Бел.маст. калектывы з 1930-х г. удзельнічалі ва ўсесаюзных Ф. У 1939 у Мінску адбыўся 1-ы Усебел. Ф. калгасна-саўгасных т-раў. У пасляваен. час праводзіліся рэсп. і міжрэсп. Ф. Найб. значныя Ф. на Беларусі: тэатральныя — міжнар. Прыбалтыкі і Беларусі «Прыбалтыйскія тэатр. вёсны» (1956—92), міжнар. аматарскіх т-раў Прыбалтыкі і Беларусі «Рампа дружбы» (1978, Мінск; 1988, Гродна), «Славянскія тэатр. сустрэчы» (1991, Мінск, з 1994 у Гомелі), «Белая Вежа» (з 1996, Брэст), Ф. монаспектакляў «Я» (1993, 1996, 1998, Мінск), Ф. майстроў сцэны «Маладзечанская сакавіца» (з 1993), Ф. нац. драматургіі імя В.Дуніна-Марцінкевіча (1998, 2001, Бабруйск). Адбыліся Ф. тэатраў лялек: рэсп. (1981, Мінск; 1983, Магілёў; 1986, Гродна), міжнар. (1990, 1993, 1995, Мінск), Ф. т-раў лялек Прыбалтыкі і Беларусі (1960—80-я г.). Ф. музычна-тэатральныя: у Мінску — усесаюзныя майстроў опернага і балетнага мастацтва (1968, 1972), творчай моладзі т-раў оперы і балета (1976, 1979, 1982) і Ф. муз. т-раў «Тэатр і час» (1987); Ф. старадаўняй бел.інстр. музыкі «Музы Нясвіжа» (з 1995), міжнар. Ф. «Я люблю балет» (1992—96) і сучаснай харэаграфіі (з 1988), нац. Ф. «Музыка і тэатр» (з 1996). Музычныя Ф.: усесаюзны камернай музыкі (1968, 1971, Мінск), рэсп. «Бел.муз. восень» (з 1974), «Адраджэнне бел. капэлы» (з 1991), Ф. духоўнай музыкі «Магутны божа» (з 1992, Магілёў), Ф. джазавай музыкі «Віцебская восень» (з 1979); міжнар. — «Міжнар. парад дыксілендаў» (з канца 1970-х г., Віцебск), «Міжнар. джаз-фестываль», Міжнар. Ф. фальклору «Карагод сяброў» (1994, Брэст і Мінск), «Славянскі базар у Віцебску» і інш. Праводзяцца Ф. аматарскага мастацтва, у т. л.міжнар. Ф. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (з 1991, г. Паставы Віцебскай вобл.), рэсп. духавой музыкі «Беларускія фанфары» (з 1996, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.), Усебел. Ф. нац. культур (з 1996, Гродна), міжнар. Ф. харэаграфіі «Сожскі карагод» (Гомель) і сучаснай харэаграфіі «IFMC» (Віцебск), Ф. нар. творчасці «Сузор’е» (Мінск) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЛАСО́ФСКАЯ АНТРАПАЛО́ГІЯ,
у шырокім сэнсе — філасофскае вучэнне аб прыродзе і сутнасці чалавека; у вузкім сэнсе — кірунак у зах.еўрап. філасофіі 20 ст., прадстаўнікі якога імкнуліся ажыццявіць паварот філасофіі да антрапалагічнай тэматыкі і сфарміраваць новую навуку пра чалавека. Асн. палажэнні і прынцыпы Ф.а. сфармуляваны ў працах ням. філосафаў М.Шэлера «Становішча чалавека ў космасе» і Г.Плеснера «Ступені арганічнага і чалавек» (абедзве 1928). Яны зыходзілі з прынцыповай процілегласці «жывёлы наогул» і чалавека, разглядалі чалавека як свабодную істоту, здольную вызваліцца ад біял. патрэбнасцей, як носьбіта культуры і як арганізм у шэрагу інш. арганізмаў. У трактоўку чалавечага быцця прадстаўнікі Ф.а. паклалі розныя «базісныя структуры»: псіхал. (Шэлер), біял. (А.Гелен), «эксцэнтрычнай пазіцыянальнасці» (Плеснер), культ.антрапал. (Э.Ротгакер) і інш. Пад уплывам Ф.а. ўзніклі рэліг. (Г.Э.Генгстэнберг) і пед. (О.Ф.Больнаў) антрапалогіі; шэраг ідэй Ф.а. развіваліся ў экзістэнцыялізме, прагматызме і структуралізме.
Асновы бел. Ф.а. закладзены ў 1930-я г. (С.Я.Вальфсон, С.З.Кацэнбоген, М.М.Нікольскі і інш.). У 1960—80-я г. праблематыка Ф.а. значна пашырылася, сфарміраваліся логіка-метадалагічны (Дз.І.Шыраканаў, А.І.Пятрушчык, Я.С.Яскевіч і інш.), гісторыка-філас. (М.А.Алексютовіч, А.А.Бірала, Э.К.Дарашэвіч, У.М.Конан, І.М.Лушчыцкі, А.С.Майхровіч і інш.), сацыялагічны (Я.М.Бабосаў, М.В.Тараткевіч, С.А Шавель і інш.) і культуралагічны (М.І.Крукоўскі і інш.) кірункі ў даследаванні чалавека; аналізаваліся праблемы спецыфічных асаблівасцей і вызначальных фактараў у выхаваўчым працэсе ва ўмовах навук.-тэхн. рэвалюцыі (К.П.Буслаў, Бабосаў), роля культуры і розных форм грамадскай свядомасці ў сацыялізацыі асобы (Т.І.Адула, І.І.Жбанкова і інш.), сямейна-шлюбных адносін, маральнага і эстэт. выхавання, каштоўнасных арыентацый і паводзін моладзі (С.Д.Лапцёнак, С.П.Вінакурава і інш.), сутнасць Ф.а. як аднаго з кірункаў зах.-еўрап. думкі 20 ст. (І.І.Антановіч). З 1990-х г. Ф.а. на Беларусі развіваецца як самаст. дысцыпліна; яе асн. праблемы — анталогія сучаснага чалавека, стан Ф.а. як філас. дысцыпліны на мяжы 20—21 ст. (Пятрушчык, Адула, А.К.Манееў, В.А.Паўлоўская і інш.), мнагамернасць і супярэчлівасць прыроды чалавека, яго сац. якасці і шляхі іх рэалізацыі, асн. сферы жыццядзейнасці, матывы паводзін, унутр. свет, смяротнасць і бессмяротнасць, знакава-сімвалічныя сістэмы чалавечай дзейнасці, фарміраванне новай светапогляднай парадыгмы і інш.
Літ.:
Тейяр де Шарден П. Феномен человека: Пер. с фр.М., 1987;
Проблема человека в западной философии: Сб.: Пер. с англ., нем., фр.М., 1988;
Сержантов В.Ф. Человек, его природа и смысл бытия. Л., 1990;
Сумерки богов. М., 1990;
Барулин В.С. Социально-философская антропология: Общие начала социал.-филос. антропологии. М., 1994;
Ананьев Б.Г. Человек как предмет познания. М., 2000;
Леви-Строс К. Структурная антропология: Пер. с фр.М., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРО́Т Міхась (сапр.Кудзелька Міхаіл Сымонавіч; 7.11.1896, г.п. Рудзенск Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 29.10.1937),
бел. паэт, грамадскі і культ. дзеяч. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1917). Мабілізаваны ў армію. З 1918 у Мінску. Уваходзіў у арг-цыю «Маладая Беларусь», Часовы Беларускі нацыянальны камітэт, у 1920 адзін з арганізатараў Беларускай камуністычнай арганізацыі. З 1920 супрацоўнік, у 1925—29 рэдактар газ. «Савецкая Беларусь». Адзін з ініцыятараў стварэння і з 1923 кіраўнік аб’яднання бел. пісьменнікаў «Маладняк». З 1927 чл. аб’яднання бел. пісьменнікаў «Полымя», пазней БелАПП. Удзельнічаў у культ.-нац. жыцці: спяваў у хоры У.Тэраўскага пры «Беларускай хатцы», быў старшынёй тэатр. гуртка «Маладзік». У 1930-я г. рэдактар Бел.дзярж.выд-ва, літ. кансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі. Канд. у чл.ЦККП(б)Б у 1925—30. Канд. у чл.ЦВКБССР у 1922—24, чл.ЦВКБССР у 1924—31. 24.1.1937 арыштаваны. 28.10.1937 прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1956. Друкаваўся з 1918. Пачатковы этап творчасці адметны нац.-патрыят. гучаннем. Пасля 1921 дамінуюць рэв.-пралетарскія матывы: зб-кі вершаў «Завіруха» (1922), «Выбраныя вершы» (1925), «Сонечны паход» (1929). У паэме «Босыя на вогнішчы» (1922) паэт. версія рэвалюцыі на Беларусі. У паэме-фантазіі «Чырванакрылы вяшчун» (1923) маст. ідэалізацыя вобраза «ўсясветнай камуны». Паэма «Беларусь лапцюжная» (1924) пра паслярэв. жыццё, збліжэнне горада і вёскі. У паэме «Марына» (1925) героіка-рэв. змаганне часоў грамадз. вайны на фоне рамант. і фальклорна-ідэалізаванага кахання. У паэме «Карчма» (1925) тэма мінулага і сучаснага Беларусі. Зб.апавяд. «Веснаход» (1924) пра бел. рэчаіснасць 1920-х г. Прыгодніцкая аповесць «Свінапас» (1923—24; на яе аснове створаны 1-ы бел.маст. фільм «Лясная быль», 1926) пра падзеі грамадз. вайны. Аўтар нар. драмы «На Купалле» (нап. 1921, паст. БДТ-1, 1921, не збераглася; адноўлены тэкст апубл. ў 1982), вадэвіль «Мікітаў лапаць» (апубл. 1923, паст. Першым т-вам бел. драмы і камедыі; ролю Мікіты выконваў аўтар; БДТ-3, 1923; Бел. т-рам імя Я.Купалы, 1979), дзіцячых п’ес «Данілка і Алеська» (1920), «Пастушкі» (1921) і інш. У 1930-я г. практычна адышоў ад літ. дзейнасці. Апошні верш Ч. «Прысяга» пра асабістую невінаватасць напісаны на сцяне мінскай турмы, захаваў у памяці М.Хведаровіч. Асобныя вершы Ч. пакладзены на музыку. На тэкст п’есы «На Купалле» А.Туранкоў стварыў оперу «Кветка шчасця» (1940).
Тв.:
Зб.тв.Т. 1—2. Мн., 1958;
Выбранае. Мн., 1982.
Літ.:
Ярош М. Міхась Чарот: Нарыс жыцця і творчасці. Мн., 1963;
Багдановіч І.Э. Міхась Чарот // Гісторыя беларускай літаратуры XX ст.Мн., 1999. Т. 2;
Яе ж. Авангард і традыцыя: Бел. паэзія на хвалі нац. адраджэння. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫРВО́НАЯ ГВА́РДЫЯ,
у Pacü 1917—18 узбр. фарміраванні рабочых, якія разам з часцямі арміі і флоту былі гал. ударнай сілай бальшавікоў у Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917. Узніклі пад рознымі назвамі (нар. дружыны, вольныя атрады, нар. апалчэнне і інш.) у першыя дні Лют. рэвалюцыі 1917 па ініцыятыве бальшавікоў Петраграда, Масквы, Адэсы, Харкава і інш. гарадоў. Назва «Ч.г.» пашырылася з крас. 1917. Першаснай арганізац. адзінкай Ч.г. быў дзесятак (13—15 чал.), 4 дзесяткі складалі ўзвод, 4 узводы — дружыну, 3 дружыны — батальён (каля 600 чал.), некалькі батальёнаў — полк. Складалася з добраахвотнікаў (членаў сацыяліст. партый і прафсаюзаў або рэкамендаваных імі), фарміравалася паводле тэр.-вытв. прынцыпу; камандзіры выбіраліся на сходах чырвонагвардзейцаў. Узбраенне было разнастайным: ад самаробных пік і паляўнічых стрэльбаў да кулямётаў, гармат і бронемашын. Ч.г. падпарадкоўвалася мясц. Саветам. Яе агульны колькасны склад у кастр.—ліст. 1917 дасягаў 200 тыс.чал., пасля Кастр. рэвалюцыі — 253 тыс. У губернях і гарадах выдаваліся ўласныя статуты Ч.г., паводле якіх яна стваралася ў мэтах абароны заваёў рэвалюцыі, барацьбы з контррэвалюцыяй, аховы грамадскага парадку, умацавання сав. улады. У канцы 1917 — пач. 1918 атрады Ч.г. падаўлялі антысав. выступленні на Доне, Паўд. Урале, Украіне, Сібіры і на Д. Усходзе, з лют. 1918 удзельнічалі ў баях з наступаючымі герм. войскамі. З утварэннем Чырв. Арміі, якая спачатку фарміравалася найперш за кошт уступлення ў яе чырвонагвардзейцаў (паасобку і цэлымі падраздзяленнямі). Ч.г. (36 000 чал. на 20.5.1918) паступова расфарміравана да восені 1918, але яе асобныя атрады, пераважна з міліцэйскімі функцыямі, дзейнічалі і пазней.
Першымі фарміраваннямі, створанымі ў сак. 1917 на Беларусі на ўзор Ч.г., былі баявая дружына рабочых Оршы і рабочая міліцыя Мінска (нач. М.В.Фрунзе). Бел. атрады Ч.г. колькасна выраслі і ўмацаваліся ў час барацьбы з Карнілава мяцяжом 1917, калі яны затрымлівалі і раззбройвалі эшалоны карнілаўцаў, што ішлі на Маскву і Петраград. Да кастр. 1917 у 44 нас. пунктах Беларусі налічвалася больш за 16 тыс. чырвонагвардзейцаў. Яны актыўна ўдзельнічалі ў Кастр. рэвалюцыі, у т. л. дружына пад камандаваннем П.Ф.Голуба — ваўзбр. паўстанні ў Петраградзе. Мінскія зводныя рэв. атрады разам са зводным атрадам з Петраграда і Ч.г. Віцебска, Гомеля, Оршы, Полацка і інш. ліквідавалі супраціўленне Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага ў Магілёве. У пач. 1918 Ч.г. на Беларусі налічвала больш за 20 тыс.чал. Яе атрады ў лют. 1918 змагаліся з Доўбар-Мусніцкага мяцяжом 1918, у лют.—сак. вялі баі супраць наступаючых герм. войск каля Мінска, Калінкавіч, Жлобіна, Рэчыцы, Оршы, Гомеля, Добруша. Пазней яны былі перафарміраваны ў часці Чырв. Арміі, якія дзейнічалі на Зах. фронце.
Літ.:
80 лет Вооруженным силам Республики Беларусь // Армия. 1998. № 1.