ФЕСТЫВА́ЛЬ (франц. festival ад лац. festivus вясёлы, святочны),
масавае свята, паказ дасягненняў у галінах музыкі, т-ра, кіно, эстрады і інш. Вытокі ў алімпійскіх гульнях Стараж. Грэцыі, спаборніцтвах трубадураў, мінезінгераў і інш. Узніклі ў Вялікабрытаніі ў пач. 18 ст. З 20 ст. пашырыліся міжнар. фестывалі. Сярод найб. вядомых міжнар. тэатр. і муз. Ф.: Шэкспіраўскі ў Стратфардзе (1-ы ў 1769, з 1886 рэгулярна) і Эдынбургскі (з 1947) у Вялікабрытаніі, Байройцкі (Вагнераўскі, з 1876) у Германіі, Зальцбургскі ў Аўстрыі (з 1917), Фларэнційскі муз. май у Італіі (з 1933), Авіньёнскі (з 1947) і «Тэатра Нацыі» (з 1957) у Францыі, «Варшаўская восень» у Польшчы (з 1956), «Руская зіма», «Маскоўскія зоркі», «Белыя ночы» ў Расіі (усе з 1964) і інш. Наладжваюцца Ф. кінамастацтва (гл. Кінафестываль), праводзіліся Сусветныя фестывалі моладзі і студэнтаў і інш. Бел. маст. калектывы з 1930-х г. удзельнічалі ва ўсесаюзных Ф. У 1939 у Мінску адбыўся 1-ы Усебел. Ф. калгасна-саўгасных т-раў. У пасляваен. час праводзіліся рэсп. і міжрэсп. Ф. Найб. значныя Ф. на Беларусі: тэатральныя — міжнар. Прыбалтыкі і Беларусі «Прыбалтыйскія тэатр. вёсны» (1956—92), міжнар. аматарскіх т-раў Прыбалтыкі і Беларусі «Рампа дружбы» (1978, Мінск; 1988, Гродна), «Славянскія тэатр. сустрэчы» (1991, Мінск, з 1994 у Гомелі), «Белая Вежа» (з 1996, Брэст), Ф. монаспектакляў «Я» (1993, 1996, 1998, Мінск), Ф. майстроў сцэны «Маладзечанская сакавіца» (з 1993), Ф. нац. драматургіі імя В.Дуніна-Марцінкевіча (1998, 2001, Бабруйск). Адбыліся Ф. тэатраў лялек: рэсп. (1981, Мінск; 1983, Магілёў; 1986, Гродна), міжнар. (1990, 1993, 1995, Мінск), Ф. т-раў лялек Прыбалтыкі і Беларусі (1960—80-я г.). Ф. музычна-тэатральныя: у Мінску — усесаюзныя майстроў опернага і балетнага мастацтва (1968, 1972), творчай моладзі т-раў оперы і балета (1976, 1979, 1982) і Ф. муз. т-раў «Тэатр і час» (1987); Ф. старадаўняй бел. інстр. музыкі «Музы Нясвіжа» (з 1995), міжнар. Ф. «Я люблю балет» (1992—96) і сучаснай харэаграфіі (з 1988), нац. Ф. «Музыка і тэатр» (з 1996). Музычныя Ф.: усесаюзны камернай музыкі (1968, 1971, Мінск), рэсп. «Бел. муз. восень» (з 1974), «Адраджэнне бел. капэлы» (з 1991), Ф. духоўнай музыкі «Магутны божа» (з 1992, Магілёў), Ф. джазавай музыкі «Віцебская восень» (з 1979); міжнар. — «Міжнар. парад дыксілендаў» (з канца 1970-х г., Віцебск), «Міжнар. джаз-фестываль», Міжнар. Ф. фальклору «Карагод сяброў» (1994, Брэст і Мінск), «Славянскі базар у Віцебску» і інш. Праводзяцца Ф. аматарскага мастацтва, у т. л. міжнар. Ф. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (з 1991, г. Паставы Віцебскай вобл.), рэсп. духавой музыкі «Беларускія фанфары» (з 1996, г. Баранавічы Брэсцкай вобл.), Усебел. Ф. нац. культур (з 1996, Гродна), міжнар. Ф. харэаграфіі «Сожскі карагод» (Гомель) і сучаснай харэаграфіі «IFMC» (Віцебск), Ф. нар. творчасці «Сузор’е» (Мінск) і інш.
т. 16, с. 362