фон Радзец, Іозеф Венцэль (2.11.1766, Тршэбніцы каля г. Літамержыцы, Чэхія — 5.1.1858), аўстрыйскі ваен. дзеяч, палкаводзец. Фельдмаршал (1836), граф. З чэш. дваранскага роду. У арміі з 1784. Удзельнік аўстра-тур. вайны 1788—90 і вайны 2-й кааліцыі еўрап. краін супраць Францыі (1798—1801). У 1809—12 і 1814—29 нач. штаба аўстр. арміі. У 1813—14 нач. штаба К.Шварценберга. З 1815 камандаваў кав. злучэннямі. У 1831—57 галоўнакаманд. аўстр. войскамі ў Паўн. Італіі, у т. л. ў час аўстра-італьянскай вайны 1848—49, адначасова ў 1849—57 ген.-губернатар Ламбарда-Венецыянскага каралеўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́МАС-О́РТА ((Ramos Horta) Хасэ) (н. 26.12.1949, г. Дылі, Усх. Тымор),
палітычны дзеяч Усх. Тымора. Скончыў Оксфардскі (Вялікабрытанія) і Антыяхійскі (ЗША) ун-ты. Удзельнікнац.-вызв. руху супраць партугальскага панавання на Усх. Тыморы. Чл. урада Нар.-Дэмакр. Рэспублікі Усх. Тымор, абвешчанай 28.11.1975. Пасля акупацыі ў снеж. 1975 Усх. Тымора войскамі Інданезіі ў эміграцыі. Міжнар. прадстаўнік усх.-тыморскага супраціўлення. Дамогся прыцягнення ўвагі міжнар. супольніцтва да праблемы Усх. Тымора, да барацьбы супраць інданезійскай акупацыі. Пасля рэферэндуму 1999, які выказаўся за незалежнасць Усх. Тымора, працуе ў адміністрацыі, якая ствараецца там пры дапамозе ААН. Нобелеўская прэмія міру 1996 (з біскупам К.Х.Бела).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОНЧ-БРУЕ́ВІЧ (Уладзімір Дзмітрыевіч) (10.7.1873, Масква — 14.7.1955),
прафесійны рэвалюцыянер, сав.дзярж. і парт. дзеяч. Д-ргіст.н. (1938). Брат М.Дз.Бонч-Бруевіча (іх радавы маёнтак Чонкі на Гомельшчыне). У 1884—89 вучыўся ў Маскоўскім межавым ін-це; за рэв. дзейнасць выключаны і сасланы ў Курск, дзе скончыў каморніцкае вучылішча. З 1892 у Маскве, удзельнік марксісцкіх гурткоў і прапагандыст марксізму. З 1896 у эміграцыі, вучыўся ў Цюрыхскім ун-це, наладзіў сувязь з групай «Вызваленне працы», дастаўку ў Расію рэв. л-ры і друкарскіх станкоў, супрацоўнічаў у газ. «Нскра», адзін са стваральнікаў Цэнтр. б-кі і парт. архіва ў Жэневе, удзельнік падрыхтоўкі III з’езда РСДРП. У час рэвалюцыі 1905—07 у Пецярбургу, працаваў у бальшавіцкіх газетах. З 1908 заг. бальшавіцкага выд-ва «Жыццё і веды». Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. выканкома Петраградскага Савета, рэдактар бальшавіцкай газ. «Рабочий и солдат». У час Кастр.ўзбр. паўстання камендант раёна Смольны—Таўрычаскі палац, чл.К-та па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам. У 1917—21 кіраўнік спраў СНК РСФСР. З 1921 старшыня выд-ва «Жыццё і веды», супрацоўнік выд-ваў «Камуніст», РОСТА, стварыў і 9 гадоў узначальваў доследны саўгас «Лясныя паляны». З 1933 дырэктар Дзярж.літ. музея, з 1945 — Музея гісторыі рэлігіі і атэізму АНСССР. Аўтар прац па гісторыі рэв. руху ў Расіі, гісторыі рэлігіі і атэізму, л-ры, этнаграфіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЗАВІ́ТАЎ (Канстанцін Барысавіч) (17.11.1893, г. Даўгаўпілс, Латвія — 23.5.1946),
бел.паліт. і грамадскі дзеяч. Скончыў Віцебскі настаўніцкі ін-т (1916), Паўлаўскае ваен. вучылішча. Ўдзельнік 1-й сусв. вайны. У 1917—18 нам. старшыні і сакратар ваен. аддзела Цэнтральнай беларускай вайсковай рады. Удзельнік абвяшчэння БНР (25.3.1918), чл. яе Рады, нар. сакратар ваен. спраў у 1-м урадзе БНР. У 1919 нач. канцылярыі Мін-вабел. спраў ва ўрадзе Літвы, кіраўнік Вайскова-дыпламат. місіі БНР у Латвіі і Эстоніі. Па даручэнні ўрада БНР устанавіў дыпламат. адносіны з урадамі Украіны, Літвы, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі, звяртаўся да ўрада ЗША з просьбай аб аказанні ваен. дапамогі БНР, вёў работу па арганізацыі бел. войска. У 1920 урад БНР прысвоіў Е. званне ген.-маёра. З 1921 у Рызе, займаўся публіцыстычнай, грамадска-паліт. і культ.-асв. дзейнасцю сярод беларусаў. У 1923—24 дырэктар Люцынскай дзяржаўнай беларускай гімназіі. Удзельнік Усебел. канферэнцыі ў Празе (1921) і Берліне (1925). Неаднаразова быў арыштаваны сав. і латв. ўладамі. У жн. 1941 ва ўмовах ням. акупацыі стварыў і ўзначаліў у Рызе Бел.цэнтр.к-т (у 1942 пераўтвораны ў Бел.нац. аб’яднанне). На 2-м Усебел. кангрэсе (чэрв. 1944, Мінск) абраны ў склад Беларускай цэнтральнай рады, дзе ўзначаліў гал.ваен. ўпраўленне, быў ген. інспектарам «беларускага вызваленчага войска», якое фарміравалася на тэр. Германіі. У чэрв. 1944 эвакуіраваўся ў Рыгу, у жн. 1944 — у Берлін. 26.4.1945 затрыманы сав. контрразведкай і перапраўлены ў Маскву, у ліст. 1945 — у Мінск. Памёр у турэмнай бальніцы ў час следства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КОРЖ (Васіль Захаравіч) (псеўд.Камароў; 13.1.1899, в. Хорастава Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 5.5.1967),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, ген.-маёр (1943), Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ваен. акадэмію Генштаба (1946). Удзельнікпартыз. руху ў Зах. Беларусі ў 1922—25. З 1931 у органах НКУСБССР. Удзельнік вайны ў Іспаніі 1936—39. З 1940 заг. сектара Пінскага абкома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну 26.6.1941 сфарміраваў і ўзначаліў у Пінскім р-не адзін з першых на Беларусі партыз. атрадаў, які з ліп. 1941 вёў баі з ням.-фаш. захопнікамі. Увосень 1941 на чале атрада разам з партызанамі Палесся і Піншчыны прайшоў рэйдам па раёнах Палескай і Мінскай абл. З жн. 1942 сакратар Пінскага падп. абкома КП(б)Б, з ліст. 1942 камандзір Пінскага партыз. злучэння. З 1949 нам. міністра лясной гаспадаркі БССР, у 1953—63 старшыня калгаса ў Салігорскім р-не. Аўтар успамінаў. Яго імем названы вуліцы ў Давыд-Гарадку, Лунінцы, Мінску, Пінску, Салігорску, Століне, в. Хорастава, плошча ў р.п. Мікашэвічы Лунінецкага р-на. У в. Хорастава помнік.
Тв.:
Народная борьба против фашистских оккупантов на Пинщине // Из истории партизанского движения в Белоруссии (1941—1944 гг.): (Сб. воспоминаний). Мн., 1961;
В первые дни войны // Славная дочь белорусского народа. 2 изд. Мн., 1962;
Моя борьба и труд // Нёман. 1998. № 2.
Літ.:
Щербаков А. Избранник солдатской судьбы // Люди легенд. М., 1968. Вып. 3;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРУСЕ́ВІЧ (Казімір Адамавіч) (4.3.1872, б. фальварак Новіны каля в. Душава Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 11.8.1949),
бел. грамадска-паліт. дзеяч, адвакат. Бацька К.К.Петрусевіча. Скончыў Кіеўскі ун-т (1895). З 1896 пам. прысяжнага паверанага. У рэв. руху з 1894. УдзельнікПершага з’езда РСДРП у Мінску (1898). Чл. Мінскай арг-цыі РСДРП, удзельнікрэв. падзей 1905—06. Неаднойчы быў арыштаваны, сасланы і зняволены (1897, 1898, 1905). Выступаў абаронцам на суд. працэсах. Абараняў Я.Коласа (1908) па справе яго ўдзелу ў нелегальным настаўніцкім з’ездзе, рэвалюцыянераў А.В. і В.І.Бонч-Асмалоўскіх. У 1-ю сусв. вайну на Зах. фронце. З 1918 нам. старшыні савета адвакатаў, старшыня к-таЧырв. Крыжа, акр. суда ў Мінску, з 1920 на адвакацкіх і суд. пасадах у Вільні, праф. Віленскага ун-та. Як юрыст выступаў супраць дыскрымінацыі нац. меншасцей Зах. Беларусі. У 1926 на працэсе 94-х абараняў удзельнікаў нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, у 1928 на працэсе 56-і — дзеячаў Бел.сял.-работніцкай грамады, за што звольнены з ун-та, у 1934 — М.Танка, зняволенага за рэв. дзейнасць, у 1936 — групу абвінавачваных зах.-бел. яўрэяў і інш. З 1945 у Польшчы: юрыд. саветнік у рэпарацыйных установах, суддзя Вярх. суда, чл.Гал. адвакацкага савета. Аўтар прац па цывільным праве.
Літ.:
Мошинский И.Н. На путях к 1 съезду РСДРП. М., 1928;
Polski słownik biograficzny. Wrocław etc., 1980. T. 25/4. S. 696—699.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЫНЕ́Ц (Андрэй Іванавіч) (19.1.1904, в. Жаўткі Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 30.3.1965),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на тэр. Вілейскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1944). Удзельнікнац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, за што ў 1935—39 зняволены ўладамі Польшчы. З ліп. 1941 адзін з арганізатараў Вілейска-Куранецкага патрыятычнага падполля. Вясной 1942 стварыў і ўзначаліў партыз. групу, якая пераўтворана пазней у атрад, з кастр. 1943 камандзір партыз. брыгады «За Савецкую Беларусь». Пад яго кіраўніцтвам у Куранецкім, Маладзечанскім і Смаргонскім р-нах была створана сетка падп. арг-цый. Пасля вайны на сав. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЦЬКО́ (Павел Пятровіч) (14.2.1901, в. Калядзічы Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. — 14.12.1986),
дзеяч рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст. Чл.КПЗБ з 1924. Ствараў арг-цыі КПЗБ і КСМЗБ у Палескім ваяв. У 1925—27 зняволены польск. ўладамі ў турму. Уцёк праз Германію і Францыю на Кубу. У 1927—37 на падп. рабоце ў Кампартыі Кубы. Удзельнік нац.-рэв. вайны ў Іспаніі 1937—38. З канца 1938 у Францыі, потым зноў на Кубе, дзе працаваў у апараце ЦК Кампартыі. У час 2-й сусв. вайны матрос гандл. флоту ЗША, які дастаўляў грузы ў СССР. З 1949 на радзіме, зведаў ганенні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛО́Ў (Рыгор Андрэевіч) (12.10.1901, с. Сара Сурскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 23.6.1994),
удзельнік вызвалення Беларусі ад ням.-фаш. захопнікаў у Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944), ген.-лейт. (1953). Скончыў Ваенна-паліт. акадэмію імя Леніна (1930), Вышэйшыя акад. курсы пры акадэміі Генштаба (1947). У Чырв. Арміі з 1920. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Бранскім, Варонежскім, Паўд.-Зах., Цэнтр., Бел., 1-м Бел. франтах. 16-я гвардз.кав. дывізія пад яго камандаваннем вызначылася восенню 1943 у баях пры фарсіраванні Дняпра на Гомельшчыне, ліквідацыі рэчыцкай групоўкі праціўніка, вызваленні г. Мазыр. Да 1962 у Сав. Арміі. Аўтар кн. «Шлях мужнасці і славы» (3-е выд. 1985).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХМАТО́ВІЧ (Мустафа) (?—1794),
удзельнікпаўстання 1794. Сын Дамініка з маёнтка Бергалішкі Ашмянскага пав. (цяпер тэр. Літвы). З літоўскіх татараў. У час Сямігадовай вайны 1756—63 удзельнічаў у баях супраць прускіх войскаў у Саксоніі, у 1768—72 на баку Барскай канфедэрацыі супраць рас. арміі. У складзе корпуса М.Агінскага вылучыўся ў бітве каля Бездзежа (1771). З 1785 уваходзіў у Вайсковую камісію абодвух народаў. У 1792 удзельнічаў у баях каля Свержаня, Міра, Зэльвы, Ізабеліна, Мсцібава, Бярэсця з войскамі таргавіцкіх канфедэратаў. У час паўстання 1794 на чале палка Пярэдняй Стражы ВКЛ удзельнічаў у бітвах каля Карытніцы і Мацяёвіц; у апошняй цяжка паранены і памёр.