КАЖГАЛІ́ЕЎ (Шамгон Сагіддзінавіч) (н. 15.6.1926, саўгас імя Курмангазы, Джангалінскі р-н Заходне-Казахстанскай вобл., Казахстан),
казахскі дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1985). Скончыў Алма-Ацінскую (1950; у 1946—93 выкладаў у ёй, праф. з 1980) і Ленінградскую (1964) кансерваторыі. У 1950—93 (з перапынкамі) маст. кіраўнік і гал. дырыжор Каз.нар. аркестра імя Курмангазы, у 1968—71 — Каз.сімф. аркестра. У рэпертуары пераважна творы каз. і інш. сучасных кампазітараў, муз. класікі. Дзярж.прэмія Казахстана 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАКІНА́КІ (Уладзімір Канстанцінавіч) (25.6.1904, г. Новарасійск, Расія — 7.1.1985),
заслужаны лётчык-выпрабавальнік СССР (1959), ген.-маёр авіяцыі (1943). Двойчы Герой Сав. Саюза (1938, 1957). Скончыў Барысаглебскую лётную школу (1930). З 1925 у Сав. Арміі, з 1935 лётчык-выпрабавальнік. Удзельнік беспасадачных палётаў Масква—Уладзівасток (1938), Масква — в-аў Міскаў (ЗША, 1939) і інш. Устанавіў 22 сусв. рэкорды. З 1961 віцэ-прэзідэнт, потым прэзідэнт, з 1968 ганаровы прэзідэнт Міжнар.авіяц. федэрацыі (ФАІ). Ленінская прэмія 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАА́Т (Мумін) (н. 20.5.1932, в. Кургавад Калаі-Хумбскага р-на Горна-Бадахшанскай аўт.вобл., Таджыкістан),
таджыкскі паэт. Скончыў Таджыкскі ун-т (1956). Друкуецца з 1955. Аўтар зб-каў вершаў і паэм «Зямныя зоркі» (1963), «Дняпроўскія хвалі» (1964), «Паэма агню» (1967), «Мацярынскі твар» (1974), паэм «Галасы Сталінграда» (1972), «Калыханка Авіцэны» (1978) і інш., адметных вастрынёй праблематыкі, імкненнем да філас. асэнсавання жыцця. Дзярж.прэміяСССР 1977. На бел. мову асобныя творы К. пераклаў Г.Пашкоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТЛЕ́Р ((Kastler) Альфрэд) (3.5.1902, г. Гебвілер, Францыя — 7.1.1984),
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1964). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1926). У 1931—41 ва ун-тах Бардо і Клермон-Ферана, у 1941—68 у Вышэйшай нармальнай школе. Навук. працы па оптыцы, атамнай спектраскапіі і квантавай электроніцы. Даследаваў (разам з інш.) узбуджаныя станы атамаў, адкрыў метад аптычнай пампоўкі (1952). Працы К. ляглі ў аснову стварэння мазераў і лазераў. Нобелеўская прэмія 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЭН ((Cohen) Стэнлі) (н. 17.10.1922, Нью-Йорк),
амерыканскі біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША і Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Бруклінскі каледж (1943) і Оберлін-каледж у Агайо (1946). З 1952 у Вашынгтонскім ун-це, з 1959 ва ун-це Вандэрбільда ў г. Нашвіл. Навук. працы па вывучэнні структур фактараў росту і іх уздзеянні на развіццё клеткі і органаў, эндакрыналогіі. Адкрыў фактар росту эпідэрмісу. Нобелеўская прэмія 1986 (разам з Р.Леві-Мантальчыні).
вучоны ў галіне метэаралогіі і хіміі атмасферы. Чл. Каралеўскай АН Швецыі (1992), чл.-кар. Каралеўскай АН Нідэрландаў (1990) і Нац.АН ЗША (1994). Скончыў Стакгольмскі ун-т (1963). З 1980 у Ін-це біяхіміі імя М.Планка (г. Майнц, Германія). Навук. працы па даследаванні працэсаў утварэння і раскладання азону ў атмасферы, уплыву забруджання паветра на азонавы слой Зямлі. Нобелеўская прэмія 1995 (разам з М.Моліна, Ш.Роўландам).
расійскі харавы дырыжор, кампазітар, педагог. Нар.арт. Расіі (1975). Нар.арг.СССР (1986). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1950, клас У.Сакалова). З 1950 хормайстар, з 1954 маст. кіраўнік і гал. дырыжор Акад. хору рус. песні Дзярж. тэлебачання і радыё Расіі. З 1975 выкладае ў Рас. акадэміі музыкі (з 1985 праф.). Аўтар песень і харавых твораў. Апрацаваў для хору больш за 300 рус.нар. песень. Дзярж.прэмія Расіі 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУШ, Каш (Kusch) Полікарп (26.1.1911, г. Бланкенбург, Германія — 20.3.1993), амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1956). Скончыў Тэхнал.ін-т Кейса (1931). З 1937 у Калумбійскім (з 1949 праф.), з 1972 у Тэхаскім (г. Далас) ун-тах. Навук. працы па атамнай, малекулярнай, ядз. і хім. фізіцы. Даследаваў атамныя, малекулярныя і ядз. ўласцівасці і з’явы метадам малекулярных пучкоў. З высокай дакладнасцю вымераў значэнне магн. моманту электрона (1949). Нобелеўская прэмія 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКІЁР (Аляксандр Барысавіч) (28.5. 1824, г. Таганрог, Расія —9.2.1870),
расійскі гісторык. Скончыў Маскоўскі ун-т (1845). Служыў у Мін-ве юстыцыі, супрацоўнічаў у часопісах «Современник», «Отечественные записки», «Русский вестник» і інш. Працы па гісторыі рас. знешняй палітыкі і землеўладання, геральдыцы і інш.Асн. твор — «Руская геральдыка» (1855, Дзямідаўская прэмія 1856) — першае падобнае навук. даследаванне ў рас. гістарыяграфіі, у якім таксама даецца першы нарыс рас. сфрагістыкі (навукі аб пячатках).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПА́ЦІН (Ігар Канстанцінавіч) (н. 13.11.1923, г. Палтава, Украіна),
бел. вучоны ў галіне заалогіі і зоагеаграфіі. Д-рбіял.н. (1965), праф. (1965). Засл. работнік нар. адукацыі Беларусі (1990). Скончыў Харкаўскі ун-т (1946). З 1970 у БДУ (да 1998 заг. кафедры). Навук. працы па таксаноміі насякомых, зоагеаграфіі. Дзярж.прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Жуки-листоеды фауны Белоруссии и Прибалтики: Определитель. Мн., 1986;
Зоогеография. 2 изд. Мн., 1989;
Каталог жесткокрылых (Coleoptera, Insecta) Беларуси. Мн., 1996 (у сааўт.).