сучасны акіянічны глыбакаводны крамяніста-гліністы іл, абагачаны шкілетамі радыялярый (гл.Прамянёвікі). У вільготным стане ўяўляе сабой карычневы, зеленавата-шэры, чорны алеўра-пелітавы і пелітавы асадак. Складаецца з апалавага крэменязёму, гліністых мінералаў, вулканагеннага матэрыялу, гідраксідаў жалеза і марганцу, радзей цэалітаў. Пашыраны ў экватарыяльнай зоне Інд. і Ціхага акіянаў на глыб. 4,5—6 км і больш. Займае каля 3,4% агульнай плошчы дна Сусветнага акіяна. У выкапнёвым стане пераходзіць у арганагенную асадкавую пароду — радыялярыт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПА́НЫ (Rapana),
род марскіх пярэдняшчэлепных малюскаў сям. пурпуровых смаўжоў. 3 віды. Пашыраны ў морах Д.Усходу. Від Р. тамазіяна (R. thomasiana, або R. venosa) занесена ў Чорнае м., адкуль пашыраецца ўздоўж узбярэжжа Міжземнага мора.
Ракавіна даўж. да 22 см, шырокаавальнай формы, шаравата-карычняватая, са спіральнымі рэбрамі. Сіфон кароткі, вусце шырокае, часта ярка афарбаванае (белае, жоўтае, аранжавае). Драпежнікі. Выдзяленні гіпабранхіяльнай залозы ядавітыя для двухстворкавых малюскаў (вустрыц, мідый), якімі Р. кормяцца. Раздзельнаполыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОМ (англ. rum),
моцны спіртны напітак з ромавага спірту. Для прыгатавання Р. спірт, атрыманы перагонкай зброджанага з выкарыстаннем спец. дражджэй мелесу цукр. трыснягу (ромавы спірт), разбаўляюць да мацунку 50—55% аб’ёмных і вытрымліваюць 2—8 гадоў пры т-ры 18—22 °C у драўляных бочках. Асн. вытворцы Р. — краіны Карыбскага басейна, дзе вырошчваюць цукр. трыснёг. У Еўропе пашыраны т.зв. «фантазійныя» Р. (напр., венг. «Гавана»), якія вырабляюць са спірту, араматызаванага сінт. эсенцыямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫСО́РА (ад франц. ressort пругкасць),
пругкі элемент падвескі трансп. машын і павозак. Змякчае штуршкі і ўдары на няроўнасцях дарогі і ўспрымае нагрузку ад кузава без астаткавай дэфармацыі. Бываюць метал. (ці з інш. сціскальных матэрыялаў), гідраўл. і пнеўматычныя. Найб.пашыраныметал. ліставыя, тарсіённыя і шрубавыя, якія гасяць ваганні за кошт дэфармацыі. Амартызавальнае дзеянне гідраўл. і пнеўматычных Р. забяспечваецца за кошт пругкіх уласцівасцей вадкасці, газу ці паветра. Выкарыстоўваюцца таксама камбінаваныя Р. (напр., гумава-метал., пнеўма-гідраўлічныя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМАЧО́К (Trientalis),
род кветкавых раслін сям. першакветных. 3—4 віды. Пашыраны ва ўмераным і халодным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 від — С. еўрапейскі (T. europaea), нар. назва вароніны вочкі. Характэрная расліна яловых лясоў, трапляецца таксама ў мяшаных лясах, хмызняках, парках.
Семачок еўрапейскі.
Шматгадовыя карэнішчавыя травяністыя расліны выш. да 20 см. Сцябло прамастойнае. Суцэльнае лісце збліжанае ў кальчак. Кветкі белыя, адзіночныя, на доўгіх кветаносах. Плод — каробачка. Лек. і дубільныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕПТЭ́Т (ад лац. septem сем),
1) ансамбль з 7 выканаўцаў.
2) Муз. твор для 7 выканаўцаў (інструменталістаў або вакалістаў); адзін з відаў камернай музыкі (як і квартэт, квінтэт і секстэт). Для С. характэрна санатна-цыклічная форма, пашыраныінш. цыклічныя (сюіта) і нецыклічныя формы. Найб. вядомыя септэты Л.Бетховена, І.Гумеля, П.Хіндэміта, І.Стравінскага. Вакальныя С. пераважна ўваходзяць у оперы. У бел. музыцы прадстаўлены ў творчасці Я.Касалапава, П.Падкавырава, М.Русіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАЛО́ГІЯ (ад лац. serum сываратка + ...логія),
раздзел імуналогіі, які вывучае механізмы сералагічных рэакцый, магчымасці іх выкарыстання ў біялогіі і медыцыне. Сералагічныя рэакцыі пашыраны для дыягностыкі захворванняў, вызначэння антыгенных уласцівасцей біял. тканак (груп крыві, ступені чужароднасці органаў, што перасаджваюцца), гармонаў, лек. сродкаў, вывучэння механізмаў працэсаў жыццядзейнасці і іх парушэнняў. Гл. таксама Серадыягностыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКО́ЛІІ (Scoliidae),
сямейства адзіночных вос надсям. джалячых атр. перапончатакрылых. Каля 450 відаў. Пашыраны пераважна ў тропіках і субтропіках. На Беларусі 2 віды: С. чатырохкропкавая (Scolia quadripunctata) і С. валасістая, або стэпавая (S. hirta). Актыўныя днём.
Даўж. да 6 см. Цела валасістае, афарбоўка звычайна чорная з жоўтым малюнкам. Дарослыя кормяцца на кветках. Паразіты лічынак пласцініставусых жукоў, якія з’яўляюцца кормам для лічынак С. Развіццё з поўным ператварэннем. Іл.гл. ў арт.Восы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКУРЫСТАКРЫ́ЛЫЯ, вухавёрткі (Dermaptera),
атрад насякомых. Каля 1300 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. Вядомы з пермскага перыяду. Вільгаце- і цеплалюбівыя. Актыўныя пераважна ноччу. На Беларусі найб. трапляюцца вухавёрткі: агародная (Forficula tomis) і звычайная (F. auricularia).
Даўж. 3,5—50 мм. Цела прадаўгаватае, цёмнае, з 2 клешчападобнымі прыдаткамі на канцы брушка. Ротавы апарат грызучы. Пярэднія крылы цвёрдыя, укарочаныя, заднія шырокія, перапончатыя, часта адсутнічаюць. Ператварэнне няпоўнае. Кормяцца жывёльнымі і расл. рэшткамі. Некат. шкодзяць с.-г. культурам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛЕПНЯКІ́ (Miridae),
сямейства клапоў. Больш за 6 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 150 відаў. Найб. пашыраныя С.: бурачны (Polymerus cognatus), вандроўны клопік (Notostira erratica), гладкі (Stenodema laevigatum), збожжавы (Leptopterna dolabrata), люцэрнавы клоп (Adelphocoris lineolatus).
Даўж. 2—11 мм. Цела падоўжанае, найчасцей зялёнае або чорнае. Простых вочак няма (адсюль назва). Ротавыя органы колюча-сысучыя. Ператварэнне няпоўнае. 1—3 пакаленні за год. Пераважна расліннаедныя, ёсць драпежнікі і з мяшаным кармленнем. Многія шкодзяць с.-г. культурам.