тэктанічная структура на УБеларусі. Аддзяляе Беларускую антэклізу ад Варонежскай антэклізы і з’яўляецца перамычкай паміж Аршанскай упадзінай і Прыпяцкім прагінам. Даўж. 50 км, шыр. 45 км. Крышт. фундамент у межах Ж.с. залягае на глыбіні ад -650 да -900 м. Платформавы чахол складзены пераважна з рыфейскіх і вендскіх адкладаў, якія перакрываюцца сярэднедэвонскімі, юрскімі, мелавымі, палеагенавымі, неагенавымі і антрапагенавымі ўтварэннямі. Пачатак фарміравання Ж.с. ў познім пратэразоі. Блізкі да сучаснага выгляду седлавіна набыла ў канцы герцынскага этапу. У палеазоі і да сярэдняга мезазою на тэрыторыі Ж.с. пераважалі ўзыходныя тэктанічныя рухі. У жывецкі час дэвонскага перыяду, юрскім мелавым, палеагенавым перыядах раён седлавіны падвяргаўся адмоўным тэктанічным рухам і быў неглыбокім морам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУЖА́ЛА (Bombyliidae),
сямейства насякомых падатр. караткавусых прамашыўных атр. двухкрылых. Больш за 4 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў сухіх тропіках і субтропіках. Асобныя віды трапляюцца на Пд Карэльскага перашыйка і каля г. Якуцк, у гарах на выш. да 4500 м. Мухі жывуць пераважна на кветках, на адкрытых сонечных прасторах. На Беларусі каля 30 відаў, найб. трапляюцца Ж. вялікі (Bombylius major), разнаколерны (B. discolor) і жаласніца чорная (Anthrax morio).
Даўж. 0,8—30 мм. Цела з шырокім кароткім брушкам, укрытае густымі валаскамі або лусачкамі, стракатае з метал. бляскам. У многіх доўгі хабаток. Крылы празрыстыя, стракатыя. Развіццё большасці Ж. з гіперметамарфозам; лічынкі рухомыя, паразіты розных насякомых. Дарослыя добра лётаюць, харчуюцца нектарам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРАЎЛЁЎ (Васіль Пракопавіч) (н. 27.5.1931, в. Раздзел Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. крытык і літ.-знавец. Д-рфілал.н. (1986). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1954). З 1957 у Ін-це л-ры Нац.АНБеларусі. Друкуецца з 1957. Даследуе гісторыю бел. л-ры, тэарэт. праблемы бел.літ.-знаўства, паэтыку маст. твора. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (т. 1—2, 1965—66), «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (т. 2, 1969; на рус. мове 1977), кніг «Праблемы сучаснай беларускай прозы» (1967), «Беларуская савецкая проза: Апавяданне і нарыс» (1971), «Пытанні паэтыкі» (1974), «Магчымасць рэалізму» (1982).
Тв.:
Структура твора: Рух сюжэтна-кампаз. форм. Мн., 1978;
Якуб Колас і паэтыка беларускага рамана. Мн., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАВУ́ЛІЧНЫ (Яўген Рыгоравіч) (н. 23.2.1937, в. Пшанаі Жабінкаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне цеплафізікі і газадынамікі. Д-ртэхн.н. (1985), праф. (1991). Скончыў Маскоўскі энергет.ін-т (1960). У 1961—89 у Сібірскім аддзяленні АНСССР. З 1989 у Ін-це праблем энергетыкі АНБеларусі. Навук. працы па механіцы вадкасці, газу і плазмы, газадынаміцы і цепламасаабмене пры вонкавым і ўнутр. абцяканні цел рознай канфігурацыі, па ракетных рухавіках на цвёрдым паліве і ахаладжальна-награвальных сістэмах на сціснутым паветры. Дзярж. прэмія СССР 1984.
Тв.:
Продольные вихревые структуры и теплообмен в области присоединения сверхзвукового турбулентного пограничного слоя (разам з В.М.Трафімавым) // Журн. прикладной механики и техн. физики. 1991. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́СКАЯ (Галіна Адамаўна) (н. 28.2.1937, в. Кімейка Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.матэм.н. (1987), праф. (1993). Чл. Нью-Йоркскай АН (1995). Дачка А.І.Залескага. Скончыла БДУ (1959), дзе і працавала да 1966. З 1966 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це атамнай і малекулярнай фізікі Нац.АНБеларусі. Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і лазернай фізіцы. Распрацавала метады даследаванняў электроннай і вагальнай рэлаксацыі шмататамных малекул, метады і сродкі газавага аналізу тэхнал. працэсаў і навакольнага асяроддзя.
Тв.:
Энергетические зависимости характеристик столкновительного обмена колебательной энергией в парах многоатомных молекул (разам з Дз.Л.Якаўлевым) // Оптика и спектроскопия. 1995. Т. 78, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПАВЕ́ДНЫЯ ЛЯСЫ́,
лясныя масівы на тэрыторыі асабліва ахоўных прыродных тэрыторый і аб’ектаў і каштоўныя ўчасткі лесу, абвешчаныя помнікамі прыроды, якія знаходзяцца пад аховай запаведнага рэжыму. З’яўляюцца эталонамі прыроды, прызначаны для захавання генет. фонду жывёл і раслін, натуральных раслінных згуртаванняў і экасістэм, выкарыстоўваюцца для вывучэння прыродных працэсаў у лясах. Частка З.л. (у запаведніках) абсалютна запаведныя, у іх выключаецца любое ўмяшанне ў прыродныя працэсы. На Беларусі агульная пл. З.л. каля 1200 тыс.га, у т. л. лясоў-запаведнікаў і нац. паркаў 240 тыс.га, ландшафтных, біялагічных і гідралагічных заказнікаў каля 800 тыс.га, каштоўных участкаў лесу 5,0 тыс.га. З.л. належаць да лясоў 1-й групы, у іх забаронена высечка і інш. лесагасп. дзейнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРНІ́ЦА (Linaria),
род кветкавых раслін сям. залознікавых. Больш за 150 відаў. Пашыраны пераважна ў Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы. На Беларусі як дзікарослыя трапляюцца ўсюды З. звычайная, або лянок (L. vulgaris), у паўд. раёнах — жаўтазелялістая (L. genistifolia). Растуць на палях, лугах, у лясах, каля дарог. У культуры вырошчваюць З. мяса-чырвоную (L. incarnata), якая зрэдку трапляецца як здзічэлая.
Адна-, двух- і шматгадовыя травяністая расліны з прамастойным ці галінастым сцяблом выш. да 1 м. Лісце сядзячае, чаргаванае або кальчаковае. Кветкі няправільныя з трубчастым, двухгубым вяночкам жоўтага, чырв., белага, сіняга і інш. колеру, з моцна развітым нектарнікам, сабраныя ў верхавінкавыя суквецці. Плод — шматнасенная каробачка. Лек., медапосныя і дэкар. расліны. Некат. віды (напр., З. звычайная) — пустазелле, ядавітыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАНЕ́Ц (Rhinanthus),
род кветкавых раслін сям. залознікавых. Каля 50 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Еўропы, Азіі, Паўн. Амерыкі. На Беларусі 6 відаў: З. летні (Rh. aestivalis), малы (Rh. minor), бяскрылы (Rh. apterus), позні (Rh. serotinus), вясенні (Rh. vernalis), чарнеючы (Rh. nigricans). Растуць на палях, лугах, каля дарог.
Аднагадовыя травяністыя расліны з прамастойным простым ці галінастым сцяблом выш. да 60 см. Лісце сядзячае, супраціўнае, зубчастае, без прылісткаў. Кветкі няправільныя, двухгубыя, з цыліндрычнай трубкай, на кароткіх кветаножках, звычайна жоўтыя, у гронкападобных суквеццях. Плод — 2-створкавая каробачка. Для З. характэрны сезонны дымарфізм. Паўпаразіты — утвараюць прысоскі (гаўсторыі), якімі прысмоктваюцца да каранёў злакаў. Некат. віды (напр., З. летні, З. бяскрылы) — пустазелле, ёсць лекавыя і ядавітыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕЛЯНУ́ШКАзвычайная
(Chloris chloris),
птушка сям. ўюрковых атр. вераб’інападобных. Пашырана ў Еўропе, Паўн.-Зах. Афрыцы, М. Азіі, на Пн Ірана і ў Сярэдняй Азіі. Жыве ў драбналессі, на ўзлесках мяшаных лясоў, у садах, парках і інш. На Беларусі звычайны пералётны і асела-вандроўны віды.
Даўж. цела 8—10 см, маса 25—30 г. Апярэнне самца зеленавата-шэрае, больш яркае на брушку, верх галавы шэры. На баках хваста і крылах жоўтыя плямы. Самка зверху шэра-зялёная, знізу брудна-белая. Маладыя афарбаваны, як самка, на грудзях маюць падоўжаныя бурыя стракаціны. Гнёзды будуе на дрэвах і кустах. Корміцца насякомымі, насеннем раслін, ягадамі. Зімуе ў паўд.ч. гнездавога арэала.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕРНЕБАБО́ВЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,
расліны сям. бабовых, якія вырошчваюць пераважна для атрымання харч. і кармавога зерня. Вядома больш за 60 відаў з 17 родаў — боб, віка, гарох, лубін, нут, сачавіца, соя, фасоля, чына і інш. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Амерыцы. На Беларусінайб. сеюць гарох, лубін (па ўсёй тэрыторыі), віку пераважна ў паўн. раёнах, меншыя плошчы займаюць пялюшка, эспарцэт, фасоля, боб. У сухім рэчыве зерня 25—60 % вугляводаў, 25—40% бялку, 2—7% (у соі да 37%) тлушчу, ферменты, вітаміны і інш. З зерня З.к. робяць крупы, муку, кансервы. Зерне, жамерыны, шрот, зялёная маса — корм для с.-г. жывёлы. З.к. абагачаюць глебу азотам (у севазваротах — папярэднікі для тэхн. і збожжавых культур), лубін — зялёнае ўгнаенне.