КА́СІЙ (Лонгін Гай) (Gaius Cassius Longinus; ?—42 да н.э.),
старажытнарымскі ваен. і паліт. дзеяч. З плебейскага роду Касіяў. Нар. трыбун (49), прэтар (44). Удзельнік парфянскага паходу Ліцынія Краса (53). У пач.грамадз. вайны 49—45 прыхільнік Гнея Пампея, пасля бітвы пры Фарсале (48) спыніў супраціўленне, памілаваны Цэзарам. У 44 да н.э. адзін з арганізатараў забойства Цэзара. Пасля ўтварэння 2-га трыумвірату (43) аб’яднаўся з М.Брутам супраць трыумвіраў. Пасля паражэння ў бітве пры Філіпах (42) скончыў самагубствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЯНІ́ЦЫ (Rubus saxatilis),
кветкавыя расліны сям. ружавых. Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўразіі, на Беларусі — усюды. Трапляюцца ў лясах, зарасніках хмызняку, на лугавых схілах.
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. да 30 смз прамастойнымі кветаноснымі сцёбламі, укрытымі шыпамі і валаскамі. Ад карэнішча адыходзяць аднагадовыя неквітучыя паўзучыя парасткі (вусы), якія сцелюцца і ўкараняюцца. Лісце чаргаванае, доўгачаранковае, трайчастае, двойчынадрэзанае. Кветкі белыя з 5 вузкімі пялёсткамі ў шчыткападобных суквеццях. Плод — шматкасцянка з ярка-чырв. сакаўных кіслых плодзікаў. Харч. і лек. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЯНЧУ́К (Пётр Якаўлевіч) (25.4.1902, в. Буда-Валчкоўская Палескага р-на Кіеўскай вобл. — 21.1.1945),
поўны кавалер ордэна Славы. Беларус. З 1930 працаваў у саўгасе «Ялава» Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., 2-м Бел. франтах, камандзір сапёрнага аддзялення. Вызначыўся 20.2.1944 (зрабіў для разведчыкаў праход у мінным полі) і 21.1.1945, калі пад варожым агнём група сапёраў на чале з К. пабудавала пераправу для палка. К. быў смяротна паранены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ТАРСІС (ад грэч. katharsis ачышчэнне),
1) тэрмін стараж.-грэч. філасофіі і эстэтыкі для абазначэння сутнасці эстэт. перажыванняў. Бярэ пачатак ад стараж. піфагарэізму, які рэкамендаваў музыку для ачышчэння душы. Арыстоцель у «Паэтыцы» вызначаў трагедыю як ачышчэнне духа пры дапамозе страху і спачування, узвышанага задавальнення і прасвятлення гледача, які перажывае пакуты разам з героем трагедыі і вызваляецца ад іх.
2) У псіхааналізе К. — адзін з метадаў псіхатэрапіі, з дапамогай якога пацыент пазбаўляецца ад беспадстаўнага страху і неадчэпных ідэй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАШЭ́ЎСКІ (Браніслаў Эдуардавіч) (н. 17.2.1951, в. Масцішча Смалявіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фіз.-хім. гідрадынамікі. Д-рфіз.матэм.н. (1992). Скончыў БДУ (1973). З 1974 у Ін-це цепла- і масаабмену Нац.АН Беларусі (з 1996 заг. сектара). У 1985—90 у БПІ. Навук. працы па фіз.-хім. гідрадынаміцы намагнічвальных вадкадысперсных асяроддзяў, па структурна-тэрмадынамічным пераўтварэнні і з’явах дысіпатыўнай самаарганізацыі ў дысперснай фазе, што склала навук. аснову атрымання кампазіцыйных матэрыялаў з асаблівымі ўласцівасцямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕНЭ́ ((Quesnay) Франсуа) (4.6.1694, г. Мер, Францыя — 16.12.1774),
французскі вучоны-эканаміст, заснавальнік школы фізіякратаў. Д-р медыцыны (1744). Прыдворны ўрач Людовіка XV. К. і яго школа абверглі асн. тэзіс меркантылізму аб узнікненні прыбытку з абарачэння і выводзілі прырост багацця з працэсу вытв-сці. У працы К. «Эканамічная табліца» (1758) упершыню зроблена спроба правесці аналіз грамадскага ўзнаўлення з пазіцыі вызначаных балансавых прапорцый паміж натуральнымі (рэчавамі) і вартаснымі зменамі грамадскага прадукту.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. экономические произведения. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІРАВА́ННЯ ІНСТЫТУ́Т,
недзяржаўная вышэйшая навуч. ўстанова. Засн. ў 1991 у Мінску. Рыхтуе эканамістаў, бухгалтараў, юрыстаў. У 1997/98 навуч.г. ф-ты: эканомікі, улікова-фінансавы, правазнаўства. Навучанне дзённае і завочнае; платнае. Аспірантура з 1996. Мае н.-д. лабараторыю, навуч. цэнтр перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў (з 1995), лінгафонныя класы (абсталяваны спадарожнікавым тэлебачаннем) і камп’ютэрныя (аб’яднаны ў навуч. лакальную выліч. сетку), рэдакцыйна-выдавецкі аддзел, друкарню, б-ку з камп’ютэрнымі каталогамі. Выдае падручнікі, навуч., навук.-метадычныя і даведачныя дапаможнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЯЛЁЎ (Мацвей Сямёнавіч) (18.11.1896, г. Крычаў Магілёўскай вобл. — 1942),
удзельнік грамадз. вайны 1918—20, першы кавалер 2 ордэнаў Чырв. Сцяга (1919, 1920). Скончыў курсы пры Ваен. акадэміі імя Фрунзе (1926). Змагаўся за сав. ўладу ў Крычаве і Чэрыкаўскім пав. У вер.—кастр. 1919 нач. штаба ўдарнай групы войск па барацьбе з корпусам Мамантава, удзельнік абароны Варонежа. З 1920 у Кіеве камандзір брыгады асобага прызначэння, камендант горада, нач.стралк. корпуса. З 1926 у міліцыі і буд. арг-цыях Масквы.
грамадмоўная бактэрыя сям. энтэрабактэрый; адна знайб. звычайных прадстаўнікоў кішэчнай флоры млекакормячых. Мае форму палачкі з закругленымі канцамі (0,4—0,8 χ 1—3 мкм). Рухомая, факультатыўны анаэроб, споры не ўтварае. Зброджвае глюкозу, лактозу і інш. вугляводы. Выдзяляецца з фекаліямі. Прысутнасць К.п. ў пробах (напр., вады) сведчыць аб іх фекальным забруджванні. Патагенныя штамы К.п. — узбуджальнікі кішэчных хвароб — колібактэрыёзаў. Аб’ект мікрабіял. і малекулярна-генет. даследаванняў. Выкарыстоўваюць у, генет. інжынерыі для атрымання інтэрферону, інсуліну і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛУГ ((Klug) Аарон) (н. 11.8.1926, г. Іаганесбург, Паўд.-Афр. Рэспубліка),
англійскі крышталёграф, вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1969). Вучыўся ва ун-тах Іаганесбурга і Кейптаўна. З 1949 працуе ў Англіі, з 1962 у лабараторыі малекулярнай біялогіі Мед. даследчага савета пры Кембрыджскім ун-це (з 1986 дырэктар). Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе і электроннай мікраскапіі крышталёў, даследаванні структуры нуклеінавых кіслот і нуклеапратэідаў (віруса тытунёвай мазаікі, храмаціну, трансп. рыбануклеінавай к-ты). Нобелеўская прэмія 1982.