польская княжацкая і каралеўская дынастыя. Названа ў гонар легендарнага родапачынальніка селяніна Пяста. Першы гістарычна вядомы польскі князь дынастыі П. Мешка I (960—992), нашчадкі якога займалі польскі трон. Пасля смерці Баляслава III Крывавустага (1138) дынастыя падзялілася на некалькі княжацкіх ліній. Ад Уладзіслава II пачалася сілезская лінія (згасла ў 1675), ад Мешкі III Старога — велікапольская (згасла ў 1296), ад Казіміра II Справядлівага — малапольская (згасла ў 1279), мазавецкая (згасла ў 1526) і куяўская (згасла ў 1388). У аб’яднаным Польскім каралеўстве трон заняла лінія куяўскіх князёў (Уладзіслаў I Лакетак, Казімір III Вялікі — апошні П. на польскім троне).
Літ.:
Balzer O.M. Genealogia Piastów. Kraków, 1895. Jasienica P. Polska Piastów. Warszawa, 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГВАЛО́Д (?—980?),
першы гістарычна вядомы полацкі князь, бацька Рагнеды Рагвалодаўны. Паводле летапісаў, прыйшоў «з-за мора». Даследчыкі лічаць, што Р. стаў полацкім князем у 960—970-я г. ці нават у сярэдзіне 10 ст. Можна меркаваць, што ў барацьбе Ноўгарада з Кіевам Р. схіляўся на бок Кіева. Заваяваў наўгародскія воласці, за што ў 980 (паводле В.М.Тацішчава ў 975 або 980, паводле А.А.Шахматава ў 970) забіты наўгародскім кн.Уладзімірам Святаславічам разам з жонкаю і 2 сынамі. (Раальдам і Свенам).
Літ.:
Алексеев Л.В. Полоцкая земля в IX—XIII вв.:(Очерки истории Северной Белоруссии). М., 1966;
Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: Полацкі і новагародскі перыяды. Мн., 1990.
эстонскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Эстоніі (1972). Вучыўся ў Тартускім ун-це (1924—25). Друкаваўся з 1919. Першызб. вершаў — «Міражы» (1924). У раманах «Сякера і месяц» (1935), «Кірмаш» (1937) крах рамант. свядомасці людзей мастацтва ў сутыкненні з прагматызмам тагачаснага грамадства. Аўтар зб-каў вершаў «Далёкі круг» (1935), «Новыя масты» (1945), «Усе дарогі» (1953), «Залатая восень» (1966), «Які адыходзіць» (1978), зб. навел «Твар у твар» (1959), вершаванай п’есы «Летняя ноч наяве» (паст. 1962), паэм, балад, баек і інш. На бел. мову яго асобныя навелы пераклаў А.Кулакоўскі, вершы — А.Разанаў, Я.Семяжон.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ХЛІН (Натан Рыгоравіч) (10.1.1906, г. Шчорс Чарнігаўскай вобл., Украіна — 28.6.1979),
украінскі і рас. дырыжор, педагог. Нар.арт.СССР (1948). Скончыў муз.-драм.ін-т імя М.В.Лысенкі. Вучань А.І.Арлова. У 1931—37 маст. кіраўнік, гал. дырыжор сімф. аркестраў Харкава і Данецка (Украіна). У 1937—62 (з перапынкамі) гал. дырыжор дзярж.сімф. аркестра Украіны, у 1941—45 СССР, у 1966—79 Татарстана. Адначасова ў 1946—66 праф. Кіеўскай, у 1967—79 Казанскай кансерваторый. Дырыжорскае майстэрства, артыстызм, тэмперамент Р. найб. выявіліся пры выкананні твораў І.С.Баха, Л.Бетховена, Г.Берліёза, П.Чайкоўскага, С.Пракоф’ева, Дз.Шастаковіча. Першы выканаўца шматлікіх твораў сучасных кампазітараў. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОК-Н-РОЛ (англ. rock’n’roll, rock and roll літар. трасіся і пагойдвайся),
танцавальная музыка, асноўная і найбольш традыц. форма рок-музыкі. Узнікла ў пач. 1950-х г. у ЗША як вынік спалучэння «чорнага» стылю рытм-энд-блюз і «белага» хіл-білі. Упершыню тэрмін «Р.-н.-р.» ужыты ў 1951 амер. дыск-жакеем А.Фрыдам. Уяўляе сабой сінтэз моцна акцэнтаванай рытмавай асновы блюза і мелодыкі стылю кантры. Характарызуецца маторна-танц. метрарытмам, выкарыстаннем эл.-муз. інструментаў, павышанай дынамікай, спецыфічнай вак.-выканальніцкай манерай, якая ўзыходзіць да стараж. негрыцянскіх традыцый. Першы шлягер Р.-н.-р. — песня «Рок вакол часу» Б.Хейлі. Сярод зорак класічнага Р.-н.-р. Э.Прэслі, Ч.Бэры, Л.Рычард і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЛЬКО́ (Алесь) (Аляксей Іванавіч; 27.3.1923, в. Рыдамля Талачынскага р-на Віцебскай вобл. — 16.4.1967),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1951). Настаўнічаў, працаваў у час. «Вожык», у Саюзе пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1946. Першызб.апавяд. «Мае сустрэчы» (1952). Аўтар зб-каў апавяданняў і аднаактовых камедый «Цвіце чаромха» (1957), гумарыст. апавяд. «Стуканок у аблавушцы» (1959), апавяданняў і нарысаў «Ты прыгожая, Арынка» (1960), аднаактовай п’есы «Гром з яснага неба» (1953), аднаактовых камедый і сцэнак «Колькі вяровачку ні віць...» (1958), аповесці для дзяцей «Мядовыя краскі» (1959). У яго творчасці роздум пра жыццё і працу, ярка выражаны гумарыстычна-сатыр. элемент, каларытная мова, трапная дэталь, дынамічны, экспрэсіўны стыль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫМІ́НСКІ (Міхал) (1769?, г. Чэрвень Мінскай вобл. — 1.1.1797),
танцоўшчык, спявак і драм. акцёр. Прыгонны А.Тызенгаўза. Вучыўся ў яго балетнай школе ў Паставах у Ле Ду (пазней выкладаў у ёй). У 1785—94 першы танцоўшчык трупы «Таварыства танцоўшчыкаў яго каралеўскай вялікасці» ў Варшаве, выступаў на каралеўскіх сцэнах як драм. акцёр і спявак і ў Нац. т-ры. Магчыма, у 1795 працаваў у варшаўскіх антрэпрызах С.Галніцкага і К.Аўсінскага. У 1795—97 у балетнай трупе ў Львове. У часы Станіслава Аўгуста Панятоўскага быў найб. папулярным балетным ’артыстам. Сярод партый: Гілас («Гілас і Сільвія»), Капітан Сандор («Капітан Сандор на востраве Караліна»), Алонза («Кора і Алонза»), Адоніс («Венера і Адоніс»), Марк Антоній («Клеапатра і Марк Антоній»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ТАЎ (Аляксандр Васілевіч) (24.11.1826, с. Гульнева Дзмітраўскага р-на Маскоўскай вобл. —7.12.1901),
бел. і расійскі аграном, першы ў Расіі і Беларусі д-р сельскай гаспадаркі (1867). Праф. (1855). Скончыў Горы-Горацкі земляробчы ін-т (1850). З 1853 вывучаў сельскую гаспадарку ў Расіі, Германіі, Бельгіі і інш. З 1855 заг. кафедры ў Горы-Горацкім земляробчым ін-це. У 1859—1900 у Пецярбургскім ун-це (заг. кафедры, з 1888 дэкан). Навук. працы па пытаннях земляробства, глебазнаўства, жывёлагадоўлі, перапрацоўкі с.-г. прадукцыі. Распрацоўваў рацыянальныя спосабы вядзення сельскай гаспадаркі, упершыню ў сусв. практыцы звязаў развіццё сістэм земляробства з сац.-эканам. ўмовамі. У 1885—91 разам з В.В.Дакучаевым выдаваў «Матэрыялы па вывучэнні рускіх глеб».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САІ́Д АХМА́Д (сапр.Саід Ахмад Хусанхаджаеў; н. 10.6.1920, Ташкент),
узбекскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Узбекістана (1980). Вучыўся ў Ташкенцкім ун-це (1940—41). Першызб. апавяданняў «Падарунак» (1940). У творах «Ферганскія апавяданні» (1948), аповесці «Прыгавор» (1958) паказвае духоўнае аблічча рабочых і інтэлігенцыі, працу і гераізм народа. Раман «Гарызонт» (кн. 1—3, 1964—74) пра падзеі Вял.Айч. вайны. Аўтар зб-каў апавяданняў «Стэпавы беркут» (1960), «Мілыя маці» (1962), «Каштоўны камень Бадахшана» (1966), п’есы «Бунт нявестак» (1976) і інш. На бел. мову некат. творы С.А. пераклаў І.Сакалоўскі.
Тв.:
Рус.пер. — Журавли: Рассказы. Ташкент, 1964;
Пора возвращения аистов: Повесть и рассказы. Ташкент, 1979;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САХІ́ЕЎ (Жуніс) (н. 1.3.1950, аул Алмалы Паўд.-Казахстанскай вобл., Казахстан),
казахскі пісьменнік-фантаст. Скончыў Каз.нац.ун-т (1977). З 1977 працаваў у перыяд. друку, з 1980 — у выд-ве «Раўан», з 1986 — у Дзяржкамдруку Рэспублікі Казахстан, з 1988 — у Каз. энцыклапедыі. Першызб.навук.-фантаст.апавяд. — «Гняздо жыцця» (1983). Аўтар зб-каў аповесцей і апавяд. «Абавязак» (1987), «Злучэнне кальца» (1991), рамана «Качэўнікі з космасу» (1999), шматлікіх арт. пра сусв.навук. фантастыку, навук.-пазнавальных арт. пра астраномію. Асобныя яго навук.фантаст. творы ўвайшлі ў калект.зб-кі «Свежы ветрык» (1977), «Агністы камень» (1981), «Падарожжа ў іншы свет» (1984), «Чырвоны прамень» (1986), «Зборнік казахскіх пісьменнікаў-фантастаў» (2000).