арабскі паэт, вучоны. Сакратар і прыдворны паэт буідскіх правіцеляў. Вывучаў стараж. гісторыю, генеалогію, фізіялогію, паэзію. Асн. твор (працаваў над ім каля 50 гадоў) «Кніга песень» — анталогія арабскай і арабамоўнай паэзіі 7—10 ст., кашт. крыніца звестак па гісторыі л-ры і культуры Араб. халіфата. У «Кнізе падарожжаў» сабраў вершы і анекдоты за перыяд з 786 да 902.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЭЎС (Іван Міхайлавіч) (16.5.1860, с. Лутавінава Варонежскай вобл., Расія — 16.5.1941),
расійскі гісторык-медыевіст, грамадскі дзеяч, педагог. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1883), з 1890 прыват-дацэнт у ім. Праф.Вышэйшых жаночых курсаў (Бястужаўскіх) у Пецярбургу (1892—1918) і Пецярбургскага ун-та (з 1899). Аўтар «Нарысаў з гісторыі рымскага землеўладання» (1899), гістарыяграфічных прац пра В.Р.Васільеўскага (1899), А.Цьеры (1902), навук.-папулярнай кнігі «Тацыт» (апубл. ў 1946) і інш. Адзін з заснавальнікаў семінарскай сістэмы і экскурсійнага метаду ў рас. універсітэцкай адукацыі.
французскі жывапісец. Вучань А.Гро. Творы Д. («Дзеці Эдуарда IV», 1831; «Забойства герцага Гіза», 1834, і інш.) адлюстроўваюць драм. эпізоды гісторыі сярэдневякоўя. Ім уласціва натуралістычная тэндэнцыя (празаічна-павярхоўная трактоўка гіст. падзей, імкненне да дакладнай перадачы быт. дэталей), якая спалучаецца з займальнасцю рамант. сюжэтаў і ідэалізацыяй герояў. Аўтар размалёўкі ў Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы («Геміцыкл», 1837—41), шэрагу партрэтаў («Партрэт Генрыеты Зонтаг», 1831) і рэліг. кампазіцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРЭ́ЛІК (Іосіф Ісакавіч) (3.12.1921, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (1966). Скончыў Ленінградскі юрыд.ін-т (1944). Працаваў у суд. органах Беларусі, у Мінскім юрыд. ін-це. У 1955—92 (з 1966 праф.) у БДУ. З 1995 жыве ў ЗША Даследаваў праблемы крымін. права, гісторыі права, прававыя аспекты трансплантацыі органаў і тканак.
Тв.:
Ответственность за оставление в опасности по советскому уголовному праву. М, 1960;
Ответственность за поставление в опасность по советскому уголовному праву. Мн., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДОПШ ((Dopsch) Альфонс) (14.6.1868, г. Ловасіцы, Чэхія — 1.9.1953),
аўстрыйскі гісторык. Праф. Венскага ун-та (1900—38). Аўтар прац «Эканамічнае развіццё ў эпоху Каралінгаў, галоўным чынам у Германіі» (т. 1—2, 1912—13), «Эканамічныя і сацыяльныя асновы культурнага развіцця Еўропы ад часоў Цэзара да Карла Вялікага» (т. 1—2, 1918—20), «Натуральная гаспадарка і грашовая эканоміка ў сусветнай гісторыі» (1930), «Улада і селянін у часы Германскай імперыі» (1939) і інш., у якіх сцвярджаў бесперапыннасць гіст. працэсу ад антычнасці да сярэдневякоўя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РЫНА (Ніна Мікалаеўна) (30.6.1909, г. Растоў Яраслаўскай вобл., Расія — 9.9.1990),
рускі археолаг. Д-ргіст.н. (1963). Скончыла Маскоўскі дзярж.ун-т (1930). У 1935—38 працавала ў Эрмітажы, з 1936 у Ін-це гісторыі матэрыяльнай культуры АНСССР (Ленінград). На Беларусі вывучала Краснасельскія крэменездабыўныя шахты (Ваўкавыскі р-н). Распрацавала методыку пошуку і даследавання шахтаў, дала іх характарыстыку, вызначыла датаванне і прыналежнасць да шнуравой керамікі культур. Даследавала больш за 50 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў на Панямонні і Падзвінні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСА́К (Аляксей Адамавіч) (н. 1.11.1927, в. Іванкаўшчына Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. матэматык. Канд.фіз.-матэм.н. (1956), праф. (1976). Скончыў БДУ (1952). З 1955 у БДУ. Навук. працы па тэорыі механізмаў, лікавых метадах, методыцы выкладання вышэйшай матэматыкі, гісторыі матэматыкі. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Вышэйшая матэматыка» (т. 1—2, 1976—78), «Задачы і практыкаванні па вышэйшай матэматыцы» (ч. 1—2, 1972—73) і інш.
Тв.:
Ряды и кратные интегралы. Мн., 1970;
Теория приближения функций: Ист. очерк. Мн., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́МАХ (Леанід Пятровіч) (22.7.1911, Мінск — 30.10.1982),
бел. графік. Вучыўся ў маст. студыях у М.Керзіна і В.Волкава (1929—30), скончыў БШ (1937). Стварыў ілюстрацыі да кніг «Казкі лірніка» М.Танка (1948), «Мая рэспубліка» К.Кірэенкі (1949), «У Маскву» І.П.Іамякіна (1950), «Апавяданні. Казкі» З.Бядулі (1958) і інш. Выканаў шэраг партрэтаў для Бел.дзярж. музея гісторыіВял.Айч. вайны (1944—45). Аўтар агітплакатаў «Даражы гонарам хлебароба!» (1963), «З днём нараджэння, Радзіма» (1967) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т БЕЛАРУСАВЕ́ДЫ ІМЯ́ ЛЬВА САПЕ́ГІ,
навукова-культурная арг-цыябел. эміграцыі ў Іспаніі. Дзейнічаў у 1952—60 пры Цэнтры абмену еўрап. культуры ў Мадрыдзе. Старшыня — прынц Тодар Ляскарыс Камнена, арганізац. працу вёў У.Рыжы-Рыскі. Асн. кірункі дзейнасці: развіццё і пашырэнне навук. даследаванняў па гісторыі і сучаснасці бел. дзяржавы, прапаганда ведаў пра Беларусь сярод народаў Іспаніі і Зах. Еўропы. Для працы запрашаліся бел. навукоўцы, якія друкавалі вынікі сваіх распрацовак у ісп.час. «Oriente» («Усход»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КНІ́ГА СТРА́ШНАГА СУДА́»
(«Domesday Book»),
збор матэрыялаў першага пазямельнага перапісу ў сярэдневяковай Англіі, праведзенага Вільгельмам I Заваёўнікам у 1086. Перапіс меў на мэце высветліць матэрыяльныя рэсурсы каралеўства, зафіксаваў юрыд. статус сялянства, уключыў многіх раней свабодных сялян у катэгорыю феад.-залежных — віланаў. Кніга (складаецца з 2 тамоў) — каштоўная крыніца па сац.-эканам.гісторыі сярэдневяковай Англіі (звесткі аб памерах вотчыны, размеркаванні зямлі паміж паплечнікамі Вільгельма I, царквой і інш.). У яе назве адлюстраваліся адносіны англ. народа да перапісу.