ЛАЎЖА́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Шумілінскім р-не Віцебскай вобл. каля в. Маргі. Створана на левабярэжнай пойме р. Обаль у 1984. Пл. 0,23 км², даўж. 540 м, найб. шыр. 420 м, найб. глыб. 9,5 м, аб’ём вады 1,15 млн. м³. Берагі спусцістыя. Напаўняецца вадой помпамі з р. Обаль. Ваганні ўзроўню на працягу года 4,75 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рыбагадоўлі.
т. 9, с. 158
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІВО́ШКІНСКІ ВАЛУ́Н,
геалагічны помнік прыроды на Беларусі (з 1992), каля в. Лівошкі Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Валун цёмна-шэрага граніту сярэднезярністага кіроўнага тыпу. Даўж. 3 м, шыр. 2,9 м, выш. 0,6 м, у абводзе 9,2 м, аб’ём бачнай часткі 2,8 м³, маса каля 7 т. Прынесены ледавіком каля 14—15 тыс. гадоў назад са Скандынавіі.
В.Ф.Вінакураў.
т. 9, с. 246
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКО́МСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Чашніцкім р-не Віцебскай вобл., каля в. Рудніца. Створана на р. Лукомка ў 1951. Пл. 0,38 км², даўж. 3 км, найб. шыр. 120 м, найб. глыб. 6,2 м, аб’ём вады 1,1 млн. м³. Берагі ў вярхоўі спадзістыя, у нізоўі абрывістыя, выш. 10—15 м. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт (Лукомская ГЭС).
Ф.М.Ашэраў.
т. 9, с. 364
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮДЗВІ́ШЧА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Нача, за 24 км на ПдЗ ад Полацка. Пл. 0,25 км², даўж. 850 м, найб. шыр. 570 м, даўж. берагавой лініі 2,3 км. Пл. вадазбору 2 км². Схілы катлавіны выш. да 7 м (на Пн і З невыразныя), пад хмызняком. Берагі нізкія, на З сплавінныя.
т. 9, с. 401
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЎКІ́,
вадасховішча ў Старадарожскім р-не Мінскай вобл., каля в. Ляўкі. Створана ў 1986. Наліўное. Пл. 4,4 км², даўж. 2,5 км, найб. шыр. 2,2 км, найб. глыб. 6,5 м, аб’ём вады 23,6 млн. м³. Напаўняецца вадой па канале з р. Пціч. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рыбагадоўлі, як месца адпачынку.
т. 9, с. 433
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́КАЧЫ,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас. р. Палата, за 46 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 0,31 км², даўж. 750 м, найб. шыр. 620 м, даўж. берагавой лініі каля 2,1 км. Пл. вадазбору 14,7 км². Схілы катлавіны на У і Пд выш. да 8 м, параслі лесам. Берагі забалочаныя. Злучана пратокай з р. Палата.
т. 9, с. 531
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́Р’ІНА ГО́РКА,
вадасховішча ў Пухавіцкім р-не Мінскай вобл., за 1,5 км на З ад г. Мар’іна Горка. Створана ў даліне р. Цітаўка ў 1962. Наліўное. Пл. 0,69 км², даўж. 1,6 км, найб. шыр. 500 м, найб. глыб. 2,2 м, аб’ём вады 1,02 млн. м³. Ваганні ўзроўню на працягу года 0,95 м. Выкарыстоўваецца для рыбагадоўлі і рэкрэацыі.
т. 10, с. 113
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РКУЛАВІЧЫ,
вадасховішча ў Чачэрскім р-не Гомельскай вобл., каля в. Меркулавічы. Створана ў 1973 на р. Чачора. Пл. 0,79 км², даўж. 2,4 км, найб. шыр. 700 м, найб. глыб. 4 м, аб’ём вады 1,03 млн. м³. Берагі спадзістыя, пад хмызняком. У вярхоўі частка берага забалочана. Сярэдні шматгадовы сцёк 9,3 млн. м³. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. зямель, рыбагадоўлі, адпачынку.
т. 10, с. 294
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЙСТРА,
возера ў Петрыкаўскім р-не Гомельскай вобл., на пойме р. Прыпяць, за 6 км на У ад г. Петрыкаў. Пл. 0,24 км², даўж. больш як 2,1 км, найб. шыр. 150 м, даўж. берагавой лініі каля 4,5 км. Старычнае. Схілы катлавіны выш. да 4 м, пад хмызняком. Берагі высокія, месцамі абразійныя. Злучана ручаём з р. Прыпяць.
т. 10, с. 513
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОХ-1, Мох Малое,
возера ў Слонімскім р-не Гродзенскай вобл., у бас. р. Грыўда, за 24 км на ПдЗ ад г. Слонім. Пл. 0,22 км², даўж. 950 м, найб. шыр. 250 м, даўж. берагавой лініі 3,4 км. Схілы катлавіны выш. да 3 м, разараныя. Берагі нізкія, на З і ПдЗ забалочаныя. Ёсць некалькі заліваў. Бяссцёкавае.
т. 10, с. 530
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)