УМРЭ́ЙКА Дзмітрый Сцяпанавіч (н. 18.3.1934, Мінск),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1971), праф. (1972). Засл. дз. нав. (1999). Сын С.А.Умрэйкі. Скончыў БДУ (1956). З 1959 у БДУ (з 1964 начальнік н.-д. сектара). З 1971 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1971 нам. дырэктара, у 1978—99 заг. лабараторыі). Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Распрацаваў малекулярны спектральна-структурны аналіз каардынацыйных злучэнняў цяжкіх металаў, метады аналізу складаных шматкампанентных газавых асяроддзяў.
Тв.:
Ураниловые соединения. Т. 1—2. Мн., 1981 (у сааўт.);
Химия и спектроскопия галогенидов платиновых металлов. Мн., 1990 (у сааўт.);
Фотоника соединений шестивалентного урана. Гомель, 2000 (разам з У.У.Сыцько).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРАЧЭ́БНА-КАНСУЛЬТАЦЫ́ЙНАЯ КАМІ́СІЯ (УКК),
спецыяльная камісія ў арг-цыях аховы здароўя (амбулаторна-паліклінічных установах, бальніцах, дыспансерах і інш.) для экспертызы часовай непрацаздольнасці і кантролю за якасцю лячэння. Кантралюе дыягностыку і лячэнне, працаўладкаванне, накіроўвае хворага на медыка-рэабілітацыйную экспертную камісію (пасля 4—5 месяцаў пры ўстойлівай страце працаздольнасці), на санаторна-курортнае лячэнне, вырашае пытанні пры экспертызе працаздольнасці, дае заключэнне аб неабходнасці акад. водпуску, вызвалення ад перавадных і выпускных экзаменаў навучэнцаў школ, аб наяўнасці права на атрыманне дадатковай жылой плошчы; выдае лісты непрацаздольнасці па доглядзе за хворым членам сям’і. Склад УКК: нам.гал. ўрача па мед. рэабілітацыі і экспертызе, заг. аддзялення, урач.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАХРАКО́Ў Сямён Васілевіч (31.12.1915, с. Каелга Еткульскага р-на Чэлябінскай вобл., Расія — 17.4.1945),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Двойчы Герой Сав. Саюза (1944, 1945). Скончыў Ваенна-паліт. вучылішча (1939), курсы пры Вышэйшай бранятанк. школе (1943). У Чырв. Арміі з 1937. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол (1939). У Вял.Айч. вайну ваенком, нам. камандзіра, камандзір танк. батальёна на Зах., Калінінскім, 1-м Укр. франтах. Удзельнік баёў пад г. Баранавічы (1941). Вызначыўся ў сак. 1944, калі ўмела кіраваў батальёнам у баях каля г. Праскураў (цяпер г. Хмяльніцкі, Украіна); пры фарсіраванні р. Ніда, Піліца, Варта, пры вызваленні г. Чанстахоў (1945). Х. загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦІМАШЭ́НКА Уладзімір Мікалаевіч (н. 17.9.1956, г. Горкі Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рс.-г.н. (1999). Скончыў БСГА (1979). З 1986 у НДІ жывёлагадоўлі (з 1996 нам. дырэктара). Навук. працы па ўдасканаленні існуючых і распрацоўцы новых тэхналогій вытв-сці прадукцыі жывёлагадоўлі інтэнсіўнымі метадамі.
Тв.:
Стимулирующее действие ультразвука на развитие морфологических и функциональных свойств вымени нетелей в период подготовки к лактации // Весці Акадэміі агр. навук Рэспублікі Беларусь. 1997. № 2;
Выращивание коров, адаптированных к интенсивной технологии. Брест, 1997;
Концептуальные основы реконструкции молочно-товарных ферм (разам з А.Ф.Трафімавым, А.А.Музыкам) // Зоотехническая наука Беларуси. Мн., 2002. Т. 37.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ВЕЛЬ Міхаіл Аляксандравіч (н. 5.8.1949, в. Вільянава Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. тэатральны дзеяч. Засл. дз. культуры Беларусі (2000). Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1972). З 1974 у брэсцкіх абл. Доме нар. творчасці, упраўленні культуры, пам.нам. старшыні аблвыканкома. З 1980 дырэктар, з 1995 дырэктар-маст. кіраўнік Брэсцкага абл.т-ра лялек. Пры яго ўдзеле ў т-ры ўдала ўвасоблены на сцэне бел.драматург. творы Н.Мацяш, У.Ягоўдзіка, Г.Васілеўскай, Н.Тулупавай, У.Граўцова, І.Сідарука. З 1996 прэзідэнт Бел. цэнтра УНІМА. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў міжнар. фестывалю драм. і лялечных т-раў «Белая Вежа».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́ХНАЎСКІ БОЙ 1943,
бой 5-га партыз. атрада (камандзір Р.А.Карніец) брыгады «Жалязняк» супраць фаш. гарнізона ў в. Юхнаўка (каля 400 гітлераўцаў), які ахоўваў дарогу Бягомль—Докшыцы Віцебскай вобл. Напярэдадні бою партызаны дэталёва разведалі размяшчэнне ўмацаванняў, агнявых кропак і пастоў аховы гарнізона. На досвітку 13.8.1943 партызаны на чале з нам. камандзіра брыгады «Жалязняк» А.В.Склярэнкам штурмам авалодалі гарнізонам. У выніку бою яны знішчылі каля 80 гітлераўцаў, узялі ў палон 48 салдат і 3 афіцэраў, захапілі вял. трафеі. У час бою загінулі 2 партызаны. У в. Юхнаўка ў гонар гэтага бою ў 1964 пастаўлена стэла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯФІ́МАЎ Васіль Аляксандравіч (23.11. 1881, в. Брудна Мазавецкага ваяв., Польшча — 25.5.1955),
бел. кампазітар, хар. дырыжор, педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1955). Скончыў Бел. кансерваторыю (1937, кл. В.Залатарова), у 1937—41 і з 1944 выкладаў у ёй (з 1947 дац., заг. кафедры, у 1948—54 нам. дырэктара). Арганізатар і кіраўнік хору Галоўпалітасветы (1921), польскага вак. ансамбля Бел. радыё (1928). Сярод твораў: 2 стр. квартэты, хары, вак. дуэты, рамансы, песні на вершы А.Астрэйкі, П.Броўкі, М.Клімковіча, Я.Купалы і інш., апрацоўкі бел.нар. песень. Аўтар падручніка «Элементарная тэорыя музыкі» (1947).
Літ.:
Журавлев Д.Н. Композитор Василий Ефимов. Мн., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́НАН (Annan) Кофі (н. 8.4.1938, г. Кумасі, Гана),
дзеяч ААН. Скончыў Навук.-тэхнал.ун-т у Кумасі, у 1972 атрымаў ступень магістра па эканоміцы ў Масачусецкім тэхнал. ін-це (ЗША). З 1962 на кіруючых пасадах у структурах ААН (акрамя 1974—76, калі быў дырэктарам турызму Ганы): у фін. органах Сусв. арг-цыі аховы здароўя ў Жэневе (Швейцарыя), Вярх. камісар ААН па правах чалавека, чл. Камісіі ААН па справах Афрыкі. У 1990—92 пам.ген. сакратара ААН па праграме планавання бюджэту і фінансаў, з 1993 нам.ген. сакратара па міратворчых аперацыях. З 1997 Ген. сакратар ААН. Нобелеўская прэмія Міру 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛАБАНО́ВІЧ Усевалад Канстанцінавіч (н. 1.1.1948, в. Скорычы Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі. Д-ртэхн.н. (2000), праф. (2003). Скончыў БПІ (1970). З 1973 у Бел.нац.тэхн. ун-це (з 2000 праф. кафедры «Цеплавыя эл. станцыі»). З 2003 нам. дырэктара ТАА «Венядзікт». Навук. працы па тэхнал. абсталяванні, схемах і рэжымах работы паратурбінных установак. Стварыў першую бел. паравую турбіну, новую тэхналогію пуску паравых турбін. Адзін з аўтараў дапаможніка па цеплатэхн. абсталяванні прамысл. прадпрыемстваў (Мн., 1983).
Тв.:
Усовершенствование схем и режимов работы теплофикационных паротурбинных установок. Мн., 2000;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНГЕМА́К Георгій Эрыхавіч (2.6.1898, г. Старабельск Луганскай вобл., Украіна — 1938),
савецкі канструктар парахавых ракет. Ваен. інжынер 1-га рангу (1931). Герой Сац. Працы (1991, пасмяротна). Скончыў Ваенна-тэхн. акадэмію імя Дзяржынскага (1929). З 1919 у Чырв. Арміі. Служыў у Кранштаце. Ў час Кранштацкага паўстання 1921 арыштаваны, зняволены. З 1928 служыў на Чарнаморскім флоце, працаваў у Газадынамічнай лабараторыі. У 1934—37 нам. начальніка, гал. інжынер рэактыўнага НДІ. Адзін з асн. кіраўнікоў па распрацоўцы ракетных снарадаў на цвёрдым паліве, якія сталі асновай для стварэння снарадаў для рэактыўных мінамётаў «Кацюша». Рэпрэсіраваны; рэабілітаваны пасмяротна. Яго імем названы кратэр на адваротным боку Месяца.