МУРЗЁНАК (Пётр Пятровіч) (н. 8.5.1951, в. Дунілавічы Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізіялогіі. Д-рмед.н. (1991). Скончыў Мінскімед.ін-т (1974). З 1974 у Бел.НДІ пералівання крыві, з 1984 у Ін-це фізіялогіі Нац.АН Беларусі (у 1991—98 заг. лабараторыі). Навук. працы па імунафізіялогіі, нейраімуналогіі, экалагічнай фізіялогіі.
Тв.:
Особенности развития лихорадки, вызванной экзо- или эндогенным пирогеном на фоне иммуносупрессии или иммуностимуляции (разам з В.М.Гурыным) // Докл.АНБССР. 1991 Т. 35, № 2;
Роль иммунной системы в периферических механизмах лихорадки // Термофизиология: Информ. бюлл. 1994. Вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАГРУ́ДСКІ КЛЯ́ШТАР ДАМІНІКА́НАК,
адзіны жаночы кляштар ордэна дамініканцаў на Беларусі. Існаваў у 17—19 ст. у Навагрудку. Засн. ў 1654 М.Дамброўскім (паводле інш. звестак — у 1678 А.Пратасевічавай, жонкай навагрудскага земскага натарыуса). У 1690 пабудаваны мураваны касцёл Дзевы Марыі. У канцы 18 — пач. 19 ст. кляштару. належала частка в. Каменка ў Навагрудскім пав. У 1864 скасаваны, 20 яго манашак накіраваны ў Гродзенскі кляштар брыгітак і Мінскі кляштар бенедыкцінак. Каля 1900 касцёл разабраны на цэглу. У жылым будынку кляштара ў 1920-я г. размяшчалася ваяводская ўправа, у час Вял.Айч. вайны разбураны.
бел. цымбаліст. Засл. арт. Беларусі (1955). З 1924 саліст-цымбаліст БДТ (часта іграў у ансамблі з І.Жыновічам), з 1926 — БДТ-2. У 1933—58 (з перапынкам) артыст Дзярж.нар. аркестра Беларусі. Яго ігра вызначалася тэхн. майстэрствам, мяккім меладычным гукам. У 1928—58 выступаў у дуэце з Х.Шмелькіным, артыстызм, веданне імі бел.муз. фальклору далі магчымасць шырока выкарыстоўваць дуэт для афармлення муз. перадач на радыё, акампанементу вядучым спевакам. Першы з бел. цымбалістаў гастраліраваў за мяжой (1927—28, Германія, Швецыя, разам з Л.Александроўскай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРЦІНО́ВІЧ (Ізабела Іванаўна) (н. 27.10.1927, г.п. Багушэўск Віцебскай вобл.),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (1969), праф. (1971). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Засл. юрыст Беларусі (1995). Скончыла Мінскіюрыд.ін-т (1949). З 1956 у БДУ. Навук. працы па пытаннях судовага ладу, пракурорскага нагляду, крымінальнага працэсу, гісторыі дзяржавы і права Беларусі.
Тв.:
История суда. в Белорусской ССР (1917—1960 гг). Мн., 1961;
Адвокатура в БССР. Мн., 1973;
Общественные суды БССР в социалистическом строительстве. Мн., 1978;
Белорусская ССС: Статус, достижения, развитие. Мн., 1989 (у сааўт.);
Судебно-правовая реформа в Республике Беларусь. Мн., 1995 (разам з М.І.Пастуховым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСЛЫ́КА (Яўген Аляксандравіч) (н. 15.1.1942, в. Гатава Мінскага р-на),
бел. вучоны ў галіне педагогікі, псіхалінгвістыкі і герм. мовазнаўства. Канд.пед.н. (1972), праф. (1996). Скончыў Мінскіпед.ін-т замежных моў (1965). З 1965 у Мінскім лінгвістычным ун-це. Навук. працы па методыцы выкладання замежных моў, псіхалінгвістыцы, тэорыі камунікацыі, праблемах мовы і культуры. Стваральнік нац.навук. школы навучання замежным мовам на аснове камунікатыўнага сістэмна-дзейнаснага падыходу.
Тв.:
Интенсивный курс обучения английскому языку. Мн., 1989;
Учебное общение на уроке английского языка. Мн., 1990;
Настольная книга преподавателя иностранного языка. 4 изд. Мн., 1998 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСТА́ЦКІ ФОНД БЕЛАРУ́СІ,
грамадская арганізацыя, якая існавала ў 1944—90 пры Саюзе мастакоў Беларусі. Прапагандаваў творы мастацтва, наладжваў выстаўкі, конкурсы, заказы на стварэнне твораў выяўл. мастацтва, вёў работу з нар. майстрамі, не аб’яднанымі ў маст. саюзы, арцелі і промыслы, займаўся пытаннямі буд-ва і арэнды майстэрняў, маст.вытв. прадпрыемстваў. Меў Мінскімаст.-вытв. камбінат, Барысаўскі камбінат прыкладнога мастацтва, маст.-вытв. майстэрні ў Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Магілёве, салоны-магазіны. У 1990 маст. фонд Беларусі і Саюз мастакоў Беларусі рэарганізаваны ў адзіную структурную арганізацыю Саюз мастакоў Беларусі (з 1995 Беларускі саюз мастакоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦКЕ́ВІЧ (Баляслаў Іосіфавіч) (н. 2.1.1928, в. Гнесічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1987). Скончыў Мінскімед.ін-т (1953). З 1962 у Гродзенскім мед. ін-це (у 1985—98 Заг. кафедры). Навук. працы па агульнай і дзіцячай хірургіі, анкалогіі, паталаг. фізіялогіі хірург. захворванняў.
Тв.:
Состояние калликреин-кининовой системы и антиферментная терапия при остром перитоните в детском возрасте // Вестн. хирургии. 1982. Т. 129, № 8;
Клиническое значение мембранодеструктивных процессов и их коррекция у детей с гнойной хирургической инфекцией (разам з В.І.Кавальчуком) // Хирургия. 1992. № 11—12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕ́ВІЧ (Канстанцін Іванавіч) (н. 23.3.1930, в. Замошша Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1976), праф. (1977). Скончыў Мінскімед.ін-т (1953). З 1980 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў (да 1997 заг. кафедры). Навук. працы па працяканні родаў пры генітальнай паталогіі, лячэнні і рэабілітацыі гінекалагічных хворых, лазератэрапіі.
Тв.:
Методы лазеротерапии в акушерстве и гинекологии. Мн., 1992 (разам з П.С.Русакевічам, Г.І.Герасімовічам);
Лечение и реабилитация при гинекологических заболеваниях. Мн., 1994 (разам з П.С.Русакевічам).
К.Малевіч. Супрэматызм (з сінім трохвугольнікам і чорным прамавугольнікам). 1915.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАЗЕ́ВІЧ (Анатоль Мікалаевіч) (н. 13.6.1948, г. Уладзівасток, Расія),
бел. вучоны ў галіне інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1971). З 1987 у Нац.АН Беларусі, з 1998 гал. вучоны сакратар Вышэйшага атэстацыйнага к-та Беларусі. Навук. працы па інфарм. тэхналогіях і аўтаматызаваных сістэмах кантролю, выпрабаванняў і падтрымкі прыняцця рашэнняў. Распрацаваў метады тэорыі і практыкі інфарм.-аналітычных сістэм.
Тв.:
Гармонические сигналы в цифровых системах контроля и испытаний Мн., 1990 (разам з Б.Б.Трыбухоўскім, А.М.Дзмітрыевым);
Техническое обеспечение новых информационных технологий. Мн., 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКУ́ЛІЧ (Аляксей Ігнатавіч) (н. 19.12.1934, в. Жарабковічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне антрапалогіі, экалогіі і папуляцыйнай генетыкі чалавека. Д-рбіял.н. (1991). Скончыў Мінскімед.ін-т (1963). З 1969 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац.АН Беларусі. Навук. працы па міжпапуляцыйным генагеаграфічным размеркаванні спадчынных прыкмет, залежнасці генафонду і стану здароўя сучаснага насельніцтва ад экалагічнай сітуацыі, па этнагенезе і адаптыўных магчымасцях беларускага этнасу. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
А.І.Мікуліч.
Тв.:
Наша генетическая память. Мн., 1987;
Геногеография сельского населения Белоруссии. Мн., 1989;
Прырода чалавека, чалавек у прыродзе. Мн., 1992 (разам з І.С.Гусевай).